Улада1414

Таварыства беларускай школы ў Гродне страціла офіс праз безграшоўе

Штомесячнай платы за арэнду 5 мільёнаў рублёў ТБШ не пацягнула.

Штомесячнай платы за арэнду 5 мільёнаў рублёў ТБШ не пацягнула. Знік легендарны асяродак беларушчыны.

Кіраўніцтва мясцовага Таварыства беларускай школы больш не можа аплочваць арэнду памяшкання. Плошча офіса ТБШ — амаль 90 кв м. Штомесячная плата за арэнду разам з падаткам на дададзеную вартасць, камунальнымі выплатамі і паслугамі сувязі складае больш за 5 мільёнаў рублёў.

Паводле словаў старшыні Таварыства беларускай школы Таццяны Канопкінай, грамадскае аб’яднанне не ў стане надалей выдаткоўваць такую вялізную суму толькі на ўтрыманне офіса.

«Мы зменім пакой, але юрыдычны адрас захаваем, — расказала НН Таццяна Канопкіна. — Змена месца знаходжання адмоўна не паўплывае на нашу дзейнасць. Мы будзем працягваць ладзіць культурніцкія вечарыны для гарадзенцаў».

ТБШ арандавала офіс ва унітарнага прадпрыемства «Форт». Паводле Т. Канопкінай, усе спробы дамовіцца з уласнікам УП аб зніжэнні цэнаў станоўчых вынікаў не прынеслі.

У дадзеным памяшканні гродзенскае аддзяленне ТБШ ладзіла культурна‑асветніцкія мерапрыемствы з 2003 года.

«Імпрэза адбудзецца па адрасе Будзённага 48а-44 (памяшканне Таварыства беларускай школы). Уваход вольны» — так заканчваліся шматлікія абвесткі пра вечарыны і канцэрты, прэзентацыі і круглыя сталы з удзелам вядомых музыкаў, пісьменнікаў, мастакоў, палітыкаў і грамадскіх дзеячоў. Аўтографы многіх з іх і цяпер упрыгожваюць сцены офіса.

Перад тым 7 гадоў, аж да свайго закрыцця, тут месцілася «Ратуша». Па словах Аляксандра Мілінкевіча, які ачольваў грамадскае аб’яднанне ў сярэдзіне 90-х, гэта было сімвалічнае месца.

У гэтых сценах прайшлі ўстаноўчыя сходы рэгіянальнай кааліцыі «Гарадзенская ініцыятыва» С. Домаша, Руху «За свабоду». Тут з мясцовай грамадой сустракаліся Арлоў, Вольскі і Булгакаў.

Сярод заснавальнікаў «Ратушы» быў вядомы бард Віктар Шалкевіч: «З’яўленне такога асяродку — сімвал свайго часу. Гэта было знакам аднаўленняў у грамадстве, — кажа ён. — Яшчэ доўга шмат народу будзе ўспамінаць з удзячнасцю гэтае месца. Будуць памыляцца дзверамі і запытвацца: «Дзе тут была «Ратуша?», «Дзе цяпер ТБШ?»

Каментары14

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі54

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды2

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

Ціханоўская: Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні3

«Печыва едзе ў печ, хочаш з ім?» «Слодыч» запісаў крыповы хорар-ролік пра начную экскурсію па цэху22

Прышчэпка ад COVID-19 дапамагае ў барацьбе з ракам — даследаванне1

Стан чатырох чалавек, якія пацярпелі ўчора падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі», стабільна цяжкі2

Гадаванцы «Іслачы» прыехалі ў ЗАГС і зрабілі трэнеру сюрпрыз

Маладую фатографку з Нароўлі арыштавалі за Гаюна пасля вяртання з «Марафону адзінства»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі54

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць