Грамадства44

Заробак 207 тысяч — норма жыцця

На кожнай дзевятай вакансіі ў Пухавіцкім раёне заробак меншы за пражытковы мінімум.

Станам на 12.02.2010 агульнарэспубліканскі банк вакансій змяшчае 213 запрашэнняў на працу ў Пухавіцкі раён. З іх 25 вакансій з прапанаваным заробкам ніжэйшым за бюджэт пражыццёвы мінімум для працаздольнага насельніцтва (271 тысяча 450 рублёў).

Самыя нізкааплачваныя вакансіі — прадавец прадуктовых тавараў у райспажыўсаюзе (стаўка — 205 тысяч) і медсястра (0,5 стаўкі) у яслі-сад вёскі Пухавічы — стаўка 123 тысячы. Кухар — 207, памочнік выхавацелькі — 224 тысячы. А таксама, што ўжо традыцыйна для Пухавіцкага раёна, малодшы медычны персанал — медсястра у Свіслацкай бальніцы — 243 тыс. А тая ж пасада ў Рудзенску — 226.

Як плацяць так і лечаць

Калі казаць пра медыкаў, то з 19 вакансій раённага тэрытарыяльнага медычнага аб’ядняння (РТМА) 9 маюць заяўлены заробак ніжэй за пражыццёвы мінімум. Парадаксальна, але кіраўнікі РТМА, якія маюць дбаць пра здароў’е пра людзей, прызначаюць сваім працаўнікам заробак які, паводле вызначэння пражыццёвага мінімуму «не можа забяспечыць жыццядзейнасць чалавека і захаванне ягонага здароўя».

Астатнія 10 вакансій (пераважна лекары з вышэйшай адукацыяй) запрашаюцца на працу з заробкам 285 (лекары) — 479 тысяч (загадчык аддзелам). Пры гэтым праца кваліфікаванага лекара у бальніцы ацэнена ніжэй за працу звычайнага кухара ў Рудзенскай бальніцы. Заробкі адпаведна 285 і 300 тысяч. Іначай не назавеш як плявок у твар медыкам.

А «абрубвальнік сучча» з 10 класамі адукацыі у Пухавіцкім лясгасе будзе атрымліваць ўжо 600 тысяч, што больш чым у 2 разы перавышае ўзровень аплаты лекара з шасцю гадамі Медычнага універсітэту. Для даведкі — сярэдні заробак медычных працаўнікоў на вакансіях РТМА складае 282 тысячы, што аж на 10,5 тысяч перавышае бюджэт пражыццёвага мінімуму. Такой лічбай кіраўніцтва раённай медыцыны паставіла рэкорд. 282 тысячы — самы нізкі сярэдні заробак па вакансіях арганізацый раёна.

Сярэднія лічбы таксама не радуюць

Учора БелТА са спасылкай на нацыянальны статыстычны камітэт паведаміла, што сярэдні заробак ў Беларусі (станам на студзень месяц) склаў 998,3 тысячы рублёў. Калі параўнаць гэтую велічыню з сярэднім заробкам пухавіцкіх вакансій, то становіцца не да смеху. Сярэдняя заработная плата па вакансіях раёна складае толькі 526,3 тысячы рублёў. Альбо толькі 52,7% ад сярэднебеларускага паказчыка аплаты працы.

Па Мінскай вобласці станам на студзень сярэдні заробак склаў 1 млн. 032 тысячы рублёў, калі верыць статыстыцы.

Дарэчы, разрыў паміж найменшым і найбольшым заробкамі сярод вакансій раёна складае без малага 10 разоў (123 тысячы і 1200 тысяч).

А дзе плацяць болей?

Самыя высокія заробкі у ПВС (машыніст экскаватара) — 1,2 мільёна і галоўны заатэхнік у ВСУ «Рудзенскі» 1,1 млн.

Найбольш аплачваемыя вакансіі — будаўнічыя спецыяльнасці альбо заатэхнікі і ветэрынарныя лекары. Такіх набіраецца 15 з «найлепшых» 21 вакансіі (з заробкам больш за 900 тыс.)

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?6

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Гадаванцы «Іслачы» прыехалі ў ЗАГС і зрабілі трэнеру сюрпрыз

Маладую фатографку з Нароўлі арыштавалі за Гаюна пасля вяртання з «Марафону адзінства»6

Мядзведзеў пагражае сцерці Бельгію з зямлі13

У Друскеніках знойдзены метэазонд з 1400 пачкамі кантрабандных цыгарэт3

Гэта прышчэпка можа выратаваць жанчын ад аднаго з відаў раку. Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ад віруса папіломы чалавека4

Беларусбанк працягнуў акцыю па крэдытах на новабудоўлі

Мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці ў Мінску адкрыты3

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах22

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?6

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць