Свет66

Францыя ў найбліжэйшы час можа прызнаць Палесціну

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў пра магчымае прызнанне палесцінскай дзяржавы ў найбліжэйшыя месяцы, паведамляе Euronews. «Мы павінны рухацца да прызнання і, магчыма, дзесьці ў чэрвені мы будзем гатовыя завяршыць гэты працэс», — сказаў ён.

Эмануэль Макрон у Егіпце. Фота: Mohammed Badra, Pool via AP

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што ягоная краіна плануе прызнаць Палесціну ў якасці дзяржавы ў чэрвені гэтага года. Ён зрабіў гэта ў інтэрв'ю французскаму тэлеканалу France 5 падчас двухдзённай паездкі ў Егіпет.

«Наша мэта — дзесьці ў чэрвені ўзначаліць канферэнцыю з Саудаўскай Аравіяй, дзе мы маглі б завяршыць працэс узаемным прызнаннем з боку некалькіх дзяржаў», — сказаў Макрон.

«Я раблю гэта… таму што думаю, што ў нейкі момант гэта будзе правільна, і таму што я таксама хачу ўдзельнічаць у калектыўнай дынаміцы, якая таксама павінна дазволіць усім, хто абараняе Палесціну, у сваю чаргу, прызнаць Ізраіль, чаго многія з іх не робяць», — працягнуў прэзідэнт Францыі.

Эмануэль Макрон дадаў, што гэта дазволіць Францыі «выразна змагацца з тымі, хто адмаўляе права Ізраіля на існаванне», у прыватнасці з Іранам, а таксама пацвердзіць прыхільнасць «калектыўнай бяспекі ў рэгіёне».

У чэрвені Францыя разам з Саудаўскай Аравіяй будзе старшынстваваць на двухдзённай канферэнцыі ААН у Нью-Ёрку, мэтай якой з'яўляецца падтрымка рашэння аб дзвюх дзяржавах пасля 18-месячнай вайны ў Газе паміж Ізраілем і палесцінскім рухам ХАМАС.

Аднак афіцыйнае прызнанне Парыжам палесцінскай дзяржавы азначала б значны зрух у палітыцы і магло б прывесці да абвастрэння адносін з Ізраілем.

Цяпер амаль 150 краін прызнаюць Палесціну ў якасці дзяржавы, апошнімі гэта зрабілі Ірландыя, Нарвегія і Іспанія ў траўні 2024 года. У ліку тых, хто не прызнае палесцінскую дзяржаву — ЗША, Канада і многія краіны Заходняй Еўропы.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху па-ранейшаму адхіляе рашэнне аб дзвюх дзяржавах, сцвярджаючы, што наданне дзяржаўнасці стане «велізарнай узнагародай» пасля нападу на Ізраіль, здзейсненага 7 кастрычніка 2023 года пад кіраўніцтвам ХАМАС.

Каментары6

  • Dorm
    10.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Лапидарные НН
    10.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Медленные
    10.04.2025
    Мы ещё 35 лет тому признали, а французы все мурыжат.

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі дзевяцігадовы хлопчык падняў з зямлі пакунак з прымацаванай 10‑рублёўкай — яму адарвала пальцы5

«Фатаграфуе пашпарт, а потым цябе самога». На мяжы Польшчы з Беларуссю тэстуюць новую сістэму ўезду6

У Аўстраліі знайшлі пчалу з рагамі — і назвалі яе Люцыферам4

Да асноўнага этапу рэканструкцыі былой Валадаркі прыступяць у наступным годзе, пачаўся дэмантаж некаторых элементаў3

Роўна пяць гадоў таму загінуў Раман Бандарэнка7

Супрацьстаянне ЗША і Венесуэлы: авіяносная група амерыканскага ВМФ прыбыла ў Карыбскае мора6

На блізкім гарызонце новыя лекі ад халестэрыну: яны сапраўды рэвалюцыйныя1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві2

«Мне казалі: ты з глузду з'ехаў, які пашпарт, тут Кіеў могуць узяць!» Беларус расказаў, як згубіў ва Украіне дакументы і тры гады не мог з яе выехаць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць