Барысаўскі канцэрт Смолавай, якая ў Маскве адпачывала ад папулярнасці, пад пагрозай
Канцэртная праграма спявачкі мусіла прагучаць яшчэ 8 сакавіка, але была перанесеная на 16 красавіка. Пэўнасці, што канцэрт адбудзецца, няма і цяпер.
Выступленне Паліны Смолавай з канцэртнай праграмай «Пяць словаў пра каханне» ў Барысаве мусіла адбыцца яшчэ 8 сакавіка, але квіткі не прадалі, таму канцэрт перанеслі на 16 красавіка, паведамляе «Электронны Барысаў». Няма ўпэўненасці, што і гэты канцэрт адбудзецца. Гэта ня першая няўдача спявачкі ў Беларусі. На яе канцэрт у Салігорску 26 снежня 2010 г. прадалі толькі 15 квіткоў.
Тым не менш, спявачка любіць заявіць журналістам, што дабілася ў Беларусі ўсяго, чаго змагла, а пра свой ад’езд у Маскву слуцкай газеце «Інфа-кур’ер» расказала наступнае:
«У Маскве я адпачываю ад папулярнасці. Атрымліваю асалоду ад таго, што магу без акуляраў і кепкі хадзіць па вуліцах».
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары