Каментары да артыкула

«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»

  • ABC
    13.07.2025
    Калі б сапраўды было "какая разница" дык не было б столькі каментаў рускіх ботаў у абарону расейскай. Нават тых праз транслэйт.
  • Уладзімір Някляеў
    13.07.2025
    Вы — беларусы? Хто такія?
    Ёсьць Польшча,
    Жмудзь,
    Літва,
    Расія —
    Як вы ўшчыміліся сярод?
    Адкуль зьявіліся? З балот?
    З чаго зьляпіліся? З туманаў?..
    Такіх падмен,
    Такіх падманаў
    Ня ведаў ні адзін народ.
    Літва! Ад сьлёз у горле горка,
    Як назву вымаўлю тваю:
    Літва! Па ўсёй зямлі стаю
    Я на сьвятых тваіх пагорках.
    Дзеля чаго ўва мне ты будзіш
    Надзею голасам крыві?
    Літва! Ты ўжо была? Ты будзеш?
    Калі жывая, дык жыві!....
    ...Скажу адно —
    што ў той раз мусіў
    Сказаць, але забыўся ў скрусе,
    Бо ўжо сівая галава...
    Няма ніякай Белай Русі,
    А ёсьць Вялікая Літва!
  • Імя
    13.07.2025
    Уладзімір Някляеў , чаму падмена? Белая Русь - гэта гістарычная назва яшчэ да падзелаў. Я бачыў французскую мапу тых часоў. Чырвоная Русь, Белая - усё на месцы.

    Наогул тое, што існасць залежыць ад назвы - гэта даволі сумніўнае сцвяржэнне, на мяжы шаманскіх практык. Немцы не называюцца саксамі, а латышы - лівамі і г.д. Ад гістарычных назваў яны не адмаўляюцца, але ж прытым яны мадэрновыя сучасныя нацыі.

    Зусім іншая справа - свая мова ды навогул культура. Яны ёсць падмуркам Незалежнасці. Бяз іх нават галаву прыўзняць не атрымаецца.
  • Светач
    13.07.2025
    Імя, а на французскай мапе УНР, Мазыр, Палесьсе, Бярэсце, у складзе УНР. І што? Вы не спасылацеся на мапы французаў, лепей вывучайце СВАЁ:мапы Літвы да 1772 году, Радзівілаўскаю мапу ды Літоўскі Статут. А то вы як краты, шукаеце нейкую нацыянальную ідэю, у цемры Беларушчыны, утворанай Масквою, а сонейка, нашую Літву, якое вам свеціць у вочы, наўпрост не бачыце.
  • Літвін
    13.07.2025
    Імя, адны пагарджаюць роднаю моваю, іншыя гісторыяй, утаропіўшыся у адну мапу, быццам іншых не існуе. У выніку, усе гэтыя абыякавыя невукі здзіўляюцца: а хто гэтае зрабіў? Хто вінаваты?
    Кожны з вас. Кожны.
  • Найперш не галасі!
    13.07.2025
    Імя, ну дык дзе тая культура, дзе тая мова, як да іх дайсці?
    памацаць-падыхаць як?
    Якія вашыя прапановы?
    Маеце што прапанаваць?

    Я ўсё жыццё працую на заводзе.
    Вось вам задача, калі вы ўсё пра ўсіх ведаеце : як беларусізаваць завод і завадчанаў, іх сем'і?
    Ну! Давайце, калі ласка, ваш выхад!
  • Імя
    13.07.2025
    Светач , не зразумеў. Я канстатаваў, што такая назва існавала і да падзелаў. Паралельна з назвай дзяржавы, якая, нажаль, даўно сканала. І што спрэчкі вакол наймення - рэч непатрэбная (ці заўчасная).

    А што мне рабіць, я вырашу сам, дзякуй.
  • Язэп Дж.
    13.07.2025
    Светач , колькі у вас дывізій?Ці хапае,каб адваеваць у маскоўцаў нашу мову? Я, напрыклад, бачу, што вайна ідзе вельмі цяжка. А вы прапануеце яшчэ з жамойдамі адкрыць Другі Літоўскі фронт.Ці хопіць сіл?
  • Кілер троляў
    13.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Имя имею
    13.07.2025
    Імя, и на каком языке нам говорить,мы, белоруссы, тоже сами решим. Сегодня можно обойтись без мовы и тем более без притч о великих литвинов
  • Імя
    13.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    13.07.2025
    Имя имею, за сябе кажы рускаязыкі, за мяне не трэба
  • Пагоня
    13.07.2025
    Имя имею, Вы "белоруссы" можаце гаварыць хоць па марсіянску Але мы, беларусы, будзем гаварыць па-нашаму.
  • Імя
    13.07.2025
    Літвін , хто кажа "не існуе"? Усё існавала, але…трохі запозна схамянуліся, не?

    Мы сто гадоў маем (квазі, але)дзяржаву, якая ёсць спадкаемцай Кангрэса і БНР. А каб яны адбыліся, была праведзена агромная праца напачатку 20-га стагоддзя. Я паважаю гэтую працу і выканаўцаў, і адмаўляцца ад гэтай сініцы ў руцэ не збіраюся. Пры ўсёй павазе да гісторыі. Бо, якая карысць?
  • Anatol Starkou
    13.07.2025
    Найперш не галасі! ,

    УДВАІХ
    Грудой дел, суматохой явлений
    День отошел, постепенно стемнев.
    Двое в комнате. Я и Zеня —
    фотографией на белой стене.
    Як ты адзiн — ты боскай тканкi нiць
    У вушка голкi зловiш i, быць можа,
    Пустое станеш ткаць, пустое ныць,
    А ўдваіх - Сьвяты Zянон паможа.

    P.S. Мой мікс з вядомых вершаў Маякоўскага і Нечаева.
  • Імя
    13.07.2025
    Найперш не галасі! , аххаха, я думаў, вы прапануеце! Але ж не, у вашым арсенале толькі наскокі на беларусаў ды вылізванне рускамоўных.

    Адказваю на пытанне.

    1. Вы ня зможаце беларусізаваць людзей супраць іх волі. Не, тэарэтычна гэта выканальна, але патрабуе рэсурсаў узроўня дзяржавы, якім зацікаўленыя актары не валодаюць.

    2. Вы ня здолееце спачатку ўсталяваць "дзімакрацію", а потым заняцца "акультурваннем" несвядомых. Бо народу без свядомасці ніякая незалежнасць не свеціць. А без незалежнасці "дзімакрація" немагчымая.

    3. У гэтых умовах толькі асвета і расплюшчанне вачэй можа падштурхнуць людзей да разумення сітуацыі і да беларушчыны. Жыві файна, будзь прыкладам, вінаваць народзец агулам, матывуй кожнага асабіста. Вось і ўвесь сакрэт.

    Так, гэта вельмі доўгі працэс. Аматарам гістэрычнага "нінада нас разделяць, мы ужэ пачці пабіділі" ён не спадабаецца. Але, альтэрнатывы няма. Бо, пакуль насельніцтва не навучыцца элементарна адрозніваць сваё ад варожага, нічога добрага яму не свеціць.
  • Anatol Starkou
    13.07.2025
    "Мой мікс з вядомых вершаў Маякоўскага і Некляева."

    так трэба чытаць. прабачце за памылку друку
  • Anatol Starkou
    13.07.2025
    Імя, Два пункты: 1) "У гэтых умовах толькі асвета і расплюшчанне вачэй можа падштурхнуць людзей да разумення сітуацыі і да беларушчыны." 2) "пакуль насельніцтва не навучыцца элементарна адрозніваць сваё ад варожага, нічога добрага яму не свеціць."

    Гэта прапаганда. То бок трэ пасадзіць насельніцтва на іглу прапаганды - і праз дзень-максімум два тры - ву а ля - усе загаварылі на мове. У тым ліку рабочыя і інжынеры МЗКТ. На якой з пяці?
    Казкі гэта пра бчб бычка. Зянонаўскія казкі.
  • Найперш не гадасі!
    13.07.2025
    Імя,
    1) вы не зможаце......
    2) вы не здолееце....
    3) асьвета...
    якая? У вас ёсць рэальныя методыкі і дыдактычныя матэрыялы для розных спцыяльных групаў?
    для каго асьвета і дзе яе ўзяць, хто будзе асвечваць?
    "жыві файна, вінаваць народзец" - гэта перл. Сэнс жыцця ці што?

    Капец прапановы.

    А вось удакладніце, як мне заводзе беларусізаваць тэхмаршруты і тэхпрацэсы.
    Мяркую, "жыві файна, вінаваць народзец" не спрацуе.
  • Імя
    13.07.2025
    Anatol Starkou, толя пліз
  • Anatol Starkou
    13.07.2025
    Імя, Калі ласка. Але ты у тых двух пунктах казаў пра ДЫКТАТУРУ для беларускага народа, зваварочваючы яе ў фальгу прапаганды. Бчб прапаганды.
  • Імя
    13.07.2025
    Найперш не гадасі! , што за лухту я зараз прачытаў? Слоўнікаў галіновых, у тым ліку тэхнічных - процьма. Любыя працэсы мяняюцца па неабходнасці, ці саступаюць месца сучасным па меры старэння. Інакш гэта не прадпрыемства, а ніпаймі што.

    Балтыйцы выкінулі на сметнік русскій мір разам з амаль усёй сваёй савецкай эканомікай, ужо пабудавалі сучасную. А вы за нейкія маршруты пераймаецеся. Была б дзейсная воля!

    Далей, што вы маеце супраць прапаганды? Ці гэта толькі рашцы можна прапагандаваць, а больш нікому? Спрэс пытанні.

    Яшчэ раз: у дэкаланізацыі няма нічога экстраардынарнага, была б дзейсная воля. А яна не з'явіцца, пакуль вы з кропкай будзеце патэрналісцкі вылізваць рускамоўных замест таго, каб шчыра размаўляць з імі.
  • .
    13.07.2025
    "жыві файна, вінаваць народзец"
    Ён сапраўды лічыць, што сваёй пыхай кагосьці матывуе.
    Тут пыха самадастатковая. Пыха - мэта, а не матывацыя. Што Пазняк, што пазнякоўцы такія ж.
  • .
    13.07.2025
    Імя, кантралюйце свой чорны рот. "Вылізваць", "воні" нейкія. Фекальна-анальна-аральны гумарок, які у рускім свеце лічаць дасціпным. Вы па паняццях рускі свет. Пасля пераходу і пераводу на беларускую мову цуда не здарылася: як быў гопнік, так і застаўся, толькі мова змянілася.
  • Найперш не галасі!
    13.07.2025
    Імя, а-а... Дык літоўцы пабудавалі эканоміку і выкінулі саветчыну на сметнік?....
    Дзяржаўная палітыка, аказваецца, была: забеспечыла змену савецкай эканомікі і пабудову сучаснай.
    Дзяржаўная адмова ад саветчыны ва ўсім і ад савецкай эканомікі.
    Значыць, сваю дзяржаву спачатку рабілі з тымі хто ёсць, і ўжо разам з гэтым адмаўляліся ад саветчыны.
    Цікава-цікава...

    Зараз мы дагаворымся, што сваю дзяржаву робім з тымі хто ёсць, а беларусізаваць лукамор'е з гарантам не атрымаецца, і вас выкрасляць з "рэестра сяброў".
    )))
  • Найперш не галасі!
    14.07.2025
    Імя,
    " Яшчэ раз: у дэкаланізацыі няма нічога экстраардынарнага, была б дзейсная воля"

    І як поспехі?
    Зрабілі дэкаланізацыю?
  • .
    14.07.2025
    > "У дэкаланізацыі няма нічога экстраардынарнага, была б дзейсная воля".

    Нагадвае савецкае дзіцячае:
    "Если очень захотеть, Можно в космос полететь
    Только нужно всем ребятам Нашу песню дружно спеть!"

    І Івана Дурака на печы з расейскага фальклору. Трэба пажадаць (праявіць волю) - а далей усё само.
    (Кажу ж: гэта рускі свет, традыцыйныя скрэпы, перакладзеныя на беларускую мову).


    Глыбіня аналітыкі пазнякоўцаў распаўсюджваецца на 1 крок, не глыбей.
    Моўная прыкмета прасцей усяго для сістэмы "свой"-"чужы". Не трэба шмат думаць. Калі адрозніваць сваіх па каштоўнасцях, трэба аналізаваць іх погляды, меркаванні. Складана. А мову толькі пачуў - і рашэнне гатовае.

    І пераход на мову таксама не дастатковы як цудоўнае рашэнне.
    1. Па-першае, і плана пераходу няма. "Вінаваціць народзец", "матываваць уласнай пыхай" не працуе.
    Гэта як дрэнны савецкі выкладчык, які замест ведаў палівае студэнтаў брудам, самасцвярджаецца сваёй уладай. Вынік працы такіх - нянавісць да прадмету навучання.
    Калі і знаходзяцца аматары прадмету навучання, то толькі насуперак такой сістэме навучання і такім выкладчыкам. Яшчэ прыклад: "учителя" на дарогах у рускім свеце.

    2. Па-другое, поўны пераход - доўгі працэс. Мы ж не першыя, ёсць гістарычныя прыклады. Добра, калі гэта толькі час змены 1 пакалення.
    Таму для дэкаланізацыі патрэбныя і тыя небеларускамоўныя, якія супраць імперыі. 2020 год паказаў магчымасці мабілізацыі розных сіл супраць галоўных ворагаў.
    Значыць, мова не ёсць абавязкова неабходная ўмова. (Калі не адкладваць рэальнае змаганне на светлую будучыню).

    3. Па-трэцяе, нават калі такі пераход цудоўным чынам здарыўся, гэта не ёсць дастатковая ўмова, каб краіна была дэкаланізаваная.
    Прыклад Паўночнай Карэі (як і я прыводзіў раней, і іншыя тут таксама) паказвае, што іншая мова не замінае агрэсару акупаваць краіну, не замінае быць саюзнікам з сучаснай Расеяй.
    Для дэкаланізацыі патрэбны вайсковая, эканамічная моц, падтрымка суседзяў (а не як у Пазняка пра Еўразвяз як "гнілую цывілізацыю").

    Распаўсюджваць беларускую мову, культуру - добра, трэба.
    Але выкарыстанне яе для нянавісці - не распаўсюджванне, гэта прафанацыя.
    Я б яшчэ паверыў, што вось, ёсць людзі, не зусім разумныя, але "свае", не розумам, а сэрцам за беларушчыну. Мабыць, можна іх трохі пераканаць, каштоўнасці-та агульныя.
    Не, няма там да чаго апеляваць. Каштоўнасці рускага свету, Івана Дурака на печы. Адзіная агульная каштоўнасць "беларуская мова" з цалкам розным падыходам да яе (культурная спадчына vs. маркер нянавісці) не дапамагае ўзаемаразуменню.
  • Імя
    14.07.2025
    ., пячэ? Прыкладзіце падарожнік.
  • Імя
    14.07.2025
    Найперш не галасі! , ці вы можаце фармуляваць свае думкі, каб вынік трохі менш нагадваў ахінею? Дзякуй загадзя.
  • Імя
    14.07.2025
    Найперш не галасі! , вядома ж. Усе былыя еўрапейскія нацыі (з тых, хто выжыў) у свой час прайшлі праз дэкаланізацыю. І толькі самым дурнаватым "маршруты" замінаюць вызваліцца.
  • Найперш не наласі!
    14.07.2025
    Імя, не трэба хлусіць.
    Пытанне было пра вашыя поспехі.
    Усё ж у вас проста, толькі вынікі дзе?
  • .
    14.07.2025
    Недастаткова файна вінавацілі народзец. Заклён "губернскі" прамовілі толькі 1000 разоў. Ён набярэ моц і дасць вынікі пасля 100 тыс. паўтарэнняў.
  • Імя
    14.07.2025
    Найперш не наласі! , у чым хлусня? У тым, што вы няздольны паставіць нашую бяду ў агульнаеўрапейскі кантэкст? І зразумець нарэшце, што праблема найперш не ва ўладзе, а ў насельніцтве, якое не бачыць супольнай будучыні для сябе ды жыве паводле маскоўскіх наратываў?

    Вышэй я адказаў: я размаўляю беларускай і матывую суайчыннікаў вакол мяне звяртацца да мяне беларускай. Калі б хаця б так рабіла свядомая частка насельніцтва, краіна даўно была б іншай.

    Не падабаецца адказ - вашыя цяжкасці. А пра высмактаныя з пальцу праблемы перакладу тэхпрацэсаў нават і чуць смешна. Нібыта не было народаў, якія адрадзілі сваю мову з суцэльнага заняпаду.
  • Найперш не галасі!
    14.07.2025
    ., менавіта таму асобы такого рашучага кшталту)) так носяцца з імем Пазьняка.
    Які ішоў - такога і сустрэў.
    Пазьняк зручны правадыр: ён сам нічога не робіць, нічога не патрабуе, хіба што невялічкай рытуальнай пашаны да сваёй персоны. Сам не паглыбляецца ні ў адну праблему сучаснасці, але як і належыць аматару лёгкіх рашэнняў, ўсіх астатніх бярэцца вучыць і рашуча пагардліва асуджае. Не бярэ на сябе адказнасць, заўсёды знойдзе іншых вінаватых.
    Золата, а не атаман!

    Стварыць для Беларусі праграму пакрокавай беларусізацыі на год, на пяць, на 25? Не, не...

    Сабраць рэкамендаваны репертуар для дзіцячых вакальных ды харэаграфічных калектываў? Не, не...

    Скласці спіс рэкамендаванай літаратуры і фільматэку для дзяцей? Не, не...

    Распрацаваць сцэнарыі неабходных нам святаў духоўнай культуры ва ўмовах непарыўнай урбанізацыі? Не, не...

    Названыя тэмы мусяць быць зразумелыя кандыдату мастацтвазнаўства. Самае простае.
    Я ж не прашу "нацыянальнага лідара" арганізаваць тэрміналагічныя камісіі па "Внутренние болезни", "Стоматология" ці "Металлы и сплавы. Классификация и свойства", "Обработка металла резанием", "Отраслевые нормали".

    Але не. Не для нас гэта. Нам няма калі, мы лаемся на ўсіх і кожнага. )) Нам трэба дэманстраваць пыху і праклінаць народзец.
    Ну зручны лідар, родная душа,
    ці не так?
  • .
    14.07.2025
    Праблема і ва ўладзе, і ў насельніцтве.
    Улада стварае ўмовы для пераходу/не пераходу на іншую мову, ад гвалтоўных да "мяккіх".
    А насельніцтва інертнае, бо вывучыць новае і перанесці ўсё жыццё на яго - цяжкія энергетычна працэсы.

    І для паляпшэння моўнага стану патрэбны высілкі і насельніцтва, і ўлады.
    (Або прадстаўнікоў насельніцтва праз уладу, што ёсць дэмакратычны механізм прасоўвання сваёй волі. Дарэчы, вось чаму і дэмакратыя патрэбная).

    Спроба граць на дылеме "улада дрэнная або народзец дрэнны" - спрашчэнне, прымітывізацыя. Вы заўсёды думаеце і разважаеце ва штучнай ілжывай дылеме.
    Калі адна альтэрнатыва выглядае дзіўна, то выбіраеце іншую. А яны абедзве крывыя, бо шкала плоская, не адлюстроўвае працэсаў рэальнасці, на якія ўплываюць больш за адзін фактар.
  • Найперш не галасі!
    14.07.2025
    ., Плана пераходу на мову няма і не было.
    Можаце смяяцца, можаце плакаць, можаце галасіць, але плана пераходу на мову і ў Пазьняка не было.
    Агульныя бясконцыя разважанні "БНФ лічыць..." ды "Дзяржава павінна... " гэта не план, а прыватнае меркаванне, мемная ўжо "Ацэнка сітуацыі".

    Я пацікавіўся, хто ў пачатку 90-х самы першы з "госаў" перавёў сваё справаводства на беларускую мову.
    Адгадайце! ))
    Самымі першымі беларусізаваліся МУС і Мінкультуры. Пасля Маладэчанскі выканкам, дзе кіравалі Карпенка і Ганчар, пасля Мінтранс. Сістэмы не было, кожная структура пераводзіла сваё справаводства на беларускую з уласнай ахвоты і сваёй ініцыятывай, як самі саспелі.
    І аніякай праграмы беларусізацыі ад БНФ ці ад Пазьняка ніхто ў вочы не бачыў.
    Яе і сёння няма.
    Каб узвысіцца над іншымі хапае моўнага "дрэс-коду", а калі "за тарашкевіцу!", то ўжо вышэйшая каста, можна народзец зневажаць і быць шчаслівым.
    А уласныя правалы спісваць на якога Ханса Віка, ці хоць чорта лысага, і што смешнае - на той жа "народзец", які сам і беларусізоўваўся па сваёй патрэбе і ахвоце.

    Ня дзіва, што сёння новаму пакаленню даводзіцца пачынаць ад пачатку.
  • .
    14.07.2025
    Так, перыяд пачатку 90-х таксама паказальны.
    Калі былі магчымасці.

    У тым ліку, чаму не капалі далей Курапаты, чаго чакалі. Побач у ваколіцах (у кнігах Пазняка і Пракуратуры БССР ёсць узгадкі пра месцы), у іншых верагодных месцах: Камароўскі лес (парк Чалюскінцаў зараз), Сцяпянка, іншыя (акрамя Лошыцкага Яру, які быў фэйкам Пазняка).
    Усё ж спрыяла гэтай працы.
    А зараз такі ж перыяд будзе невядома калі.
  • Найперш не галасі!
    14.07.2025
    ., сёняшні і заўтрашні наш поспех схаваны ў памылках пачатку 90-х.
    90-я - неасэнсаваны намі перыяд.
  • Імя
    14.07.2025
    ., матывую сваёй пыхай людзей вакол сябе. Часам здзіўляюся, як з іх пачынае лезці прыстойная беларуская. Не даю зніжак нікому з сінепашпартных. У чым вашая праблема?
  • .
    14.07.2025
    Нарцысізм, пыха, панты не могуць прывабліваць нармальных людзей.
    Або наіўных, якія ў людзях не разбіраюцца (выбаршчыкі Лукашэнкі).
    Або тых, хто бярэ такую мадэль паводзін за прыклад (сучасныя прыхільнікі Пазняка). "Ён цэдзіць жорсткімі словамі, пагарджае іншымі, і я буду".
  • Anatol Starkou
    14.07.2025
    ., Красиво. Слово нарцисизм где-то раскопали исследователи.

    Калі нарцысізм у 81 год (2025), то што тады было ў 51 год (1996 - дэзерцірства з РБ ад БНФ і паплечнікаў)? у 46 гадоў (1990 - выхад з ВС і не галасаванне за прыняцце Дэкларацыі аб дзярж суверэнітэце БССР)? Растлумачце, калі ласка.
  • .
    14.07.2025
    Тое ж самае было. Не згодны, калі яго папракаюць узростам: тады было тое ж самае.
  • Anatol Starkou - освободителям белорусов от беларускай мовы
    13.07.2025
    Прысвячаю бчб освободителям белорусской нации от беларускай мовы цягам 1988-2025 гадоў.

    У канцы студзеня 1990 ВС 11 склікання прыняў Закон аб мовах у БССР і пастановай даў яму 10 гадоў, каб паступова ўвесці наркомаўку на тэрыторыі рэспублікі. Праз тры з паловай месяцы ў ВС 12 склікання явіліся освободители белорусов ад дум пра беларускую дэмакратыю, і ад мовы таго Закона, бо яна была наркомаўка. Усяго за ПЯЦЬ ГАДОЎ пасля з'яўлення зя-освободителей нации нас беларусаў ад наркомаўкі ў маі 1995 адбыўся рэферэндум, які ЎПЕРШЫНЮ ў НАШАЕ ГІСТОРЫІ надаў беларускай мове (наркомаўцы) РОЎНЫ СТАТУС з ВЕЛИКИМ и МОГУЧИМ РУССКИМ ЯЗЫКОМ. І менавіта гэты статус - роўнасць моў BY and RU - стаў чыннікам для пахервання русского языка и возвеличивания тарашкевіцы, якой карысталася жменька бел-чырвона-белых у амерыканскай рэдакцыі Беларускай службы "Радыё Свабода", у тым ліку таварыш Шупа. "З 1996 года супрацоўнік «Радыё Свабода» (Прага)". (Вікіпедыя). Яшчэ тарашкевіцай валодалі некалькі філёлягаў РБ. А народ вывучаў наркомаўку з 1933-га і вучыць па сённяшні дзень.

    Такім чынам, нашай мове - якая наша з 1933 года - нашай роднай наркомаўцы, НІХТО НЕ ЗАМІНАЎ БЫЦЬ НАШАЙ, акрамя жменькі бчб на РС і тых самых освободителей ці інакш АДРАДЖЭНЦАЎ НАЦЫІ. Усё негатыўнае пра мову - бчб прапаганда, бчб бізнес.

    Даклад закончыў.
  • Знаёмы
    13.07.2025
    Anatol Starkou - освободителям белорусов от беларускай мовы, зноў напіўся?
  • Начкар
    13.07.2025
    Anatol Starkou - освободителям белорусов от беларускай мовы, Вам больш падыйдзе заканчваць так: "Пост сдал! Служу Россіі!"
  • Anatol Starkou
    13.07.2025
    Начкар, не. Слыжыў Савецкаму Саюзу. І прысягаў яго Ўраду ў 1993. Не выдумывай.
  • Anatol Starkou
    13.07.2025
    у 1973. Прабачце.
  • Кілер троляў
    13.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Зянон
    13.07.2025
    Рускія дамы і базы, выкіданне беларускіх кніжак, расейская адукацыя, Пушкін па ўсіх гарадах разам з Леніным. І тут вы рускаязыкія. Вы за каго?
  • Anatol Starkou
    13.07.2025
    Зянон,
    Я за сябе адкажу. Я за беларускі народ і беларускую дзяржаву.
  • ?
    13.07.2025
    Anatol Starkou, у чым гэта праяўляецца?
  • Белавежскі зубр
    13.07.2025
    Anatol Starkou, За БССР?
  • Anatol Starkou
    13.07.2025
    ?, Я аб гэтым пісаў на НН не аднойчы. Адчыніць Наша Ніва старыя каменты і вы ўбачыце адказ: Пакуль буду дыхаць бчб на беларускай зямлі не будзе. Как-то так.
  • Пятрусь Броўка
    13.07.2025
    Anatol Starkou, пішы далей, пішы лоўка і даўно
  • Бчб
    13.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Начкар
    13.07.2025
    Anatol Starkou, Значыць, калі Беларусь зноў атрымае наш сьцяг, дыхать скончыш? Ну глядзі, ніхто за язык не цягнуў.
  • Anatol Starkou
    13.07.2025
    Пятрусь Броўка , пішу і буду пісаць. А ты мерай памеры задніцы Сьвятога Зянона і Беларусі. Параўноўвай і думай. Калі ёсць чым. У вас СМІ няма. І вас знішчыць млжга адной левай. Вы паразіты на сайтах бел СМІ.
  • Аксцісь
    13.07.2025
    Anatol Starkou , бел СМІ? Мы вас губляем
  • Anatol Starkou
    13.07.2025
    Белавежскі зубр,
    от блін, яшчэ адзін бчб дыназаўр.
    Якая БССР? Яе поезд даўно сыйшоў і з вялікай павагай для беларусаў: яна стала суверэннай! І дзякуй Богу не бчб.
  • Істота
    13.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Смуроду
    13.07.2025
    Не магу зразумець адное. Ок, не трэба вам ні беларуская мова, ні беларуская культуры. А што вам трэба? Лука выканаў усе вашы праграмы, што не так? Чаго вы тут сядзіце?
  • Ваш кэп
    13.07.2025
    Смуроду, мне патрэбна беларуская мова ды беларуская культура, Але няма з кім размаўляць на ёй.
    Большасць беларусаў — расейскамоўныя, гэта навуковы факт. Што вы хочаце з гэтым рабіць?
  • Імя
    13.07.2025
    Ваш кэп, як гэта - няма? Размаўляйце тут, размаўляйце у сям'і, ды й паўсюль, дзе можаце. Ніякай агрэсіі ў этнічных беларусаў да роднай мовы няма, наадварот. Але яе забівае інфантыльная пасіўнасць насельніцтва. Так, гэта трохі цяжэй, чым дрэйфаваць на дэфотных наладках. Але ж, ці ёсць годны выбар у чалавека, калі альтэрнатыва - заставацца маскоўскім халопам ды пашыраць русскій мір вакол сябе?
  • Хто падкажа?
    13.07.2025
    Ваш кэп, вашае "але" нешта мне нагадвае. Вось толькі што?
  • Valadzimir
    13.07.2025
    Імя, халоп зьяўляецца халопам не таму што размаўляе на той ці іньшай мове, а таму што ён пазбаўлены суб'ектнасьці. А беларусам яна, як бачна, ужо і не трэба, - бо адны зь іх мараць пра "добрага дядю" з Усходу, другія - з Захаду, а трэція яшчэ не вызначылся.
  • Найперш не галасі!
    13.07.2025
    Імя, этнічныя беларусы агрэсіўна забіваюць за беларускую мову, каб атрымаць "квартиру в Минске".
    Ім таксама спецметад "жыві файна , бэсці народзец", і ўсё стане добра?

    Карацей, запрашаем ў Беларусь, прыязджайце, на сабе праверце свае нам парады.
  • Імя
    13.07.2025
    Valadzimir, любы чалавек, што адмовіўся ўдзельнічаць у акупацыі сваёй краіны шляхам распаўсюду русского міра, мае годнасць і вартасць.

    Можна доўга спрачацца пра дэталі нацыянальнга праекту, але беларуская мова - гэта першы практычны крок да яго.
  • Услед за рускім караблём
    13.07.2025
    Абыдземся без вас, здраднікаў. Не хочаце дапамагаць, не матляйцеся пад нагамі
  • Імя
    13.07.2025
    Услед за рускім караблём , не абыдземся, нажаль.
  • Парада
    13.07.2025
    Імя, не губляйце на іх час. Адной украінска-расейскай вайны дастаткова, каб зразумець, што рускі язык - гэта сродак уплыву на русіфікавпных інародцаў. Яны нават не разумеюць, што рускія ўжо гаспадараць у іх хаце, а яны сядзяць за мяжой і абараняюць ...расейшчыны. з імі не дагаворымся
  • Імя
    13.07.2025
    Парада, але ж трэба. Свядомая пятая частка насельніцтва краіну не ўваскрэсіць.
  • Беларус
    13.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Найперш не галасі!
    13.07.2025
    Вось што другі, прапагандай нават дзяржаўнай, не тое што асабістай бедарусізацыю ў дзяржаве не правядзеш.
    Прапаганда пачынае на прапагандзе і заканчвае на прапагандзе.
    Тэхмаршруты на заводзе не беларусізуюцца, і падручнікаў больш не стане.
    Дзіўлюся, што яно незразумела тым шчыра зацікаўленым, каму сапраўды баліць.
  • Найперш не галасі!
    13.07.2025
    А цяпер крыху камічнага паводле рэкамендацый.
    Уявіце, я аматар мовы нарэшце пакінуў працу і ўжо на пенсіі задзейнічаў філологаў ды пераклаў на мову сваю "оснастку".
    Іншы пенс з іншга завода пераклаў сваю оснастку... на тарашкевіцу.
    Трэці на лацінку.
    Вяртанне ў дзевяностыя, калі ў кожнага пісакі свая мова, свой правапіс?
    Вынік вядомы, ўжо праходзілі: ігнор дзівакоў.
  • Лапідарная істота
    13.07.2025
    Нат калі ўсе расейскамоўныя Беларусі зьбяруцца, і скажуць Пыне “Пыня, ідзі на, мы тут ўсе беларускамоўныя, нам твой рускі мір на не трэба” - Пыня як сапраўдны рускі чэлавек сфальсіфікуе мальчыка ў трусіках - бо маскоўцу зямля трэба а не мова.
    Рускамоўны Ціханоўскі мае большы кошт за Пазьняка.
  • Літвін
    14.07.2025
    Лапідарная істота, кошт мае толькі раб. І толькі рабы, адмаўляюцца ад роднай мовы. Мо досыць быць рабамі ці вам падабаецца імі быць?
  • Бухгалтар
    14.07.2025
    Лапідарная істота, па катлетах разлічыў?
  • Фіксуем
    14.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Руссобел
    14.07.2025
    Нам русскоязычным белым русским нужно назваться руссобелами
  • Найперш не галасі!
    14.07.2025
    Руссобел, о, давай, свежая думка, а то літвіны і ліцьвіны ўжо не модна, старое.
    )))
    Вось выдумаем яшчэ пяць-дзесяць назваў "самых гістарычных", пяць-дзесяць правапісаў "самых патрыятычных" і адразу самі рухнуць турмы муры.
    ))
  • Настаўнік па негаласі
    14.07.2025
    Руссобел, Можна яшчэ не дабаўляць -бел,проста-полурусы.
  • Мх
    14.07.2025
    Руссобел, Метадычка "150% беларусаў расейскамоўныя" змянілася на метадычку: "ды на самой справе мы усе расейцы".
  • Найперш не галасі!
    14.07.2025
    Настаўнік па негаласі, полурусы было, называлася западно-русизм.
    Але міма, не спрацавала.
    Да таго ж былі малорусы (малоросы), таксама нікому не цікава.
    І як на "полу-" ляпіць абяцаны знак качаства? Хіба полузнак, дык яно не скрэпна.
    Што ж рабіць, нават ня ведаю...

    Можа лепей "русополы"? Але ж... адказнасць за прапаганду новай нетрадыцыйнай арыентацыіі... Тут не толькі знак качаства адбяруць.
    Ды і таксама было яно, ды не стрэліла: ўзгадайма хоць бы "Тутэйшыя" Купалы, альбо "Пінскую шляхту" Дуніна-Марцінкевіча, як там бегалі усе са сваім "знакам качаства".
    От жа загваздка...

    Калі сур'ёзна, то ўсе гэтыя пошукі чагосьці "асабліва правільнага" нагадвае "Паязджане" Янкі Купалы, напіснае яшчэ ў далёкім 1918-м.
  • Юзик
    14.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • І смех і грэх
    15.07.2025
    Мх, у нас тут на Бастыёне Беларушчыны пасьвіца даволі разнастайны набор экзотаў - літвіны, ліцвіны, нават адзін люціч зрэдзь часу паказваецца, а яшчэ маецца горлівы літвін з нейкай Сярэдняй Літвы,
    Русобелы ці русополы хай таксама будуць да кучы - выразнейшая будзе карціна калябеларускага шапіто.
  • І смех і грэх
    15.07.2025
    Мх, выбачайце, забыўся на яшчэ адзін асобны даволі каларытны від - "пазьнякі". Іх можна пазнаць па "еўрапейскай гнілой цывілізацыі", неадэкватнай агрэсіі, нянавісці ла нябачных левакоў і па "нацыянальныя інтарэсы Беларусі супадаюць з інтарэсамі бандыцкай групіроўкі на службе акупантаў".
  • Мх
    15.07.2025
    І смех і грэх, А вы самі сябе да якой з гэтых груп адносіце?
  • І смех і грэх
    15.07.2025
    Мх, да згаданых экзатычных недатычны.
    Беларус я.
    Не маю патрэбы прымерваць на сябе чужыя ролі і ўбірацца ў казачныя лукі.
  • Ик
    15.07.2025
    Если все чиновники и верхушка власти в РБ заговорит только на беларусском, кинтетесь все их лобызать?
  • Імя
    15.07.2025
    Ик, расея - вораг?
  • Ик
    15.07.2025
    Імя, Расія - не вораг, вораг расейяская улада, яна вораг расейцам у тым ліку.
  • Імя
    15.07.2025
    Ик, ясна. А ці былі часы, калі расейская ўлада была "добрай"?
  • 314
    16.07.2025
    Імя, Власть не бывает добрая, потому что любая власть - это насилие и доброта - это не категория оценки власти. Власть бывает адекватная, а бывает не совсем, или совсем не адекватная. Путин на заре своего правления был вполне адекватен. Но власть такая штука - как наркотики затягивает и ее надо все больше и больше до неадекватности. Единственный способ это предотвратить - срок пребывания у власти должен быть регламентирован, но кто ж будет сам рубить сук на котором сидит и легко с него дотягивается до бананов. 🤣
  • Імя
    16.07.2025
    314, 1. Калі ўлада паўсюль "неадэкватная", то чаму нашыя суседзі жывуць па-людску, а расея - не? Канкрэтна, чаму ніхто з іх не перадае выбарныя пасады у спадчыну, не будуе гулаг і не нападае на суседзяў?

    2. Былы ленінградскі мафіёзі Пуцін ад самага пачатку свайго прэзідэнства адзначыўся выбухамі шматпавярховых дамоў, атакамі на недзяржаўныя СМІ ды вайной у Чачні. Ці так па-вашаму выглядае "адэкватнасць" улады?
  • Найперш не галасі!
    16.07.2025
    Імя, маскалі не разумеюць беларускй мовы.
    314 - нейкі маскаль, каторы не разумее сэнсу слова "добрая". ))
    На сваім рускім разуменні "добрая" і пачаў размазваць, каб чорта выбеліць. (адэкватны ён быў, да дружки плохие попались, в плохой компании много времени проводит)
    І гэты ардынскі наратыўчык - "власть доброй(руск.) не бывает", іначай слабая. А слабая улада-слабая імперыя- грамадзянская вайна-страта сэнсу жыцця і самаго жыцця. Уж пусть лучше жесточайшая, как "при Сталіне", зато порядок.
    ))
  • Імя
    16.07.2025
    Найперш не галасі! , дзякуй, Капітан Відавочнасць!

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць