Свет

Найстарэйшы ў свеце марафонец загінуў у ДТЗ у 114 гадоў

У Індыі загінуў найстарэйшы марафонец у свеце — 114-гадовы Фауджа Сінгх. Як паведамляе Hindustan Times, ён трапіў пад аўтамабіль у сваёй роднай вёсцы Біяс Піндэ, што ў штаце Пенджаб. Трагічны выпадак адбыўся, калі мужчына пераходзіў дарогу недалёка ад дому.

Фауджа Сінгх

Фауджа Сінгх пачаў займацца бегам толькі ў 89 гадоў. Першы марафон ён прабег у 2000 годзе, а ўжо ў 2003-м усталяваў асабісты рэкорд: фінішаваў у канадскім Таронта з вынікам 5 гадзін 40 хвілін.

У 2011 годзе Сінгх стаў першым у гісторыі стогадовым марафонцам. Таксама яму належаць найлепшыя вынікі на кароткіх дыстанцыях сярод бегуноў, старэйшых за 100 гадоў.

У 2012 годзе Сінгх нёс алімпійскі агонь падчас Алімпіяды ў Лондане. Завяршыў сваю спартыўную кар’еру ён ва ўзросце 101 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе65

42 падзенні беспілотнікаў зафіксаваныя толькі ў Брэсцкай вобласці1

Віктар Бабарыка атрымліваў да 300 лістоў за дзень4

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж6

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць