Грамадства

У мясцовасці пад Віцебскам, дзе знайшлі бівень маманта, правядуць археалагічнае даследаванне

Раней паведамлялася, што пад Віцебскам у час дарожных работ, будаўнікі натрапілі на ўнікальную знаходку — цалкам захаваны бівень маманта. Ён амаль не пашкоджаны і захаваўся больш чым на 90%. Гэта стала падставай для таго, каб на гэтую мясцовасць звярнуць больш пільную ўвагу.

Як растлумачыў кіраўнік Цэнтра археалогіі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Аляксей Аўласовіч, археолагі збіраюцца правесці падрабязнае даследаванне ўчастка, дзе быў знойдзены бівень.

Першасныя вынікі паказваюць, што пакуль няма прыкмет таго, што ў гэтым месцы калісьці быў чалавек, таму, верагодна, знаходка не з’яўляецца археалагічным артэфактам. Аднак канчатковае меркаванне можна будзе зрабіць толькі пасля грунтоўных навуковых работ.

Аляксей Аўласовіч падкрэсліў, што хоць археалогія вывучае перадусім жыццё людзей, маманты таксама цікавяць даследчыкаў, бо яны жылі ў адну эпоху з чалавекам. Часам на костках і біўнях такіх жывёл можна заўважыць сляды апрацоўкі або выкарыстання чалавекам.

Плануецца, што бівень папоўніць фонды новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея, дзе яго змогуць пабачыць наведвальнікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ1

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі7

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне9

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў4

Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ1

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць