Грамадства55

Работнікі жлобінскай фабрыкі «Белфа» абураныя рашэннем аб яе закрыцці

Мужчына ў сінім касцюме — меркавана прадстаўнік Мінлегпрама, прызначаны для ліквідацыі прадпрыемства — спрабуе адказваць на пытанні работнікаў, але не спраўляецца і пакідае сход, піша «Флагшток».

Скрыншот з відэа

Падчас сустрэчы «ліквідатар» паведаміў, што прадпрыемства з'яўляецца нерэнтабельным, з абавязкамі і падлягае ліквідацыі.

Сярод работнікаў чутныя абураныя галасы:

— Чаму ліквідацыя адбываецца за кошт вытворчасці? Бо 51% акцый належыць дзяржаве! 99% работнікаў былі супраць закрыцця!

— І што цяпер? Мы працавалі, стараліся, нас усё задавальняла. Чаму вы раней не аказалі хоць нейкую дапамогу? Вы ж нічога не зрабілі!

Для работнікаў «Белфы» сітуацыя вельмі цяжкая. Многія спецыялісты прапрацавалі на фабрыцы дзесяцігоддзямі і зараз не змогуць знайсці іншую працу ў Жлобіне.

5 жніўня тэлеграм-канал «Свабодны Жлобін» паведаміў, што ў райцэнтры ходзяць чуткі аб ліквідацыі гэтага прадпрыемства — найбуйнейшага ў Еўропе вытворцы штучнага і ваўнянага футра на трыкатажнай аснове. Паводле звестак канала, пра закрыццё фабрыкі «гавораць ужо як мінімум месяц», і ліквідацыя прадпрыемства можа адбыцца «ўжо гэтай восенню».

Каментары5

  • Галя з Камароўкі
    15.08.2025
    Дзе гэтыя цеткі былі 5 гадоў таму? Як яны кажуць? "Мы працавалі, стараліся, нас усё задавальняла."? Дык а што здарылася? Трэба было паспрабаваць выпускаць падушкі, якімі закідвалі б украінскіх вайскоўцаў - можа ў такім разе не зачынілі б. А відэа да лукашэнкі запісвалі? Зараз гэта модна сярод чаркашкварачнікаў і хатаскрайнікаў. Не ведаю, што вам яшчэ прапанаваць. Можа, за мыцце абоср.ных кароў якія грошы плоцюць, не?
  • 86%
    15.08.2025
    смех у зале, яны ж і кажуць што ніхто не галасаваў але 86% намалявалі. Паслухайце!
  • смех у зале
    15.08.2025
    86%, сто процентный ляхиарат величайшего прэхзидента. А говораць ани про другое голосование а не пра выбори, там все были за боцьку

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць