Грамадства3232

КДБ выклікае беларусаў, якія прыязджаюць дадому з-за мяжы, на размовы пра дзяржаўную здраду

Беларусаў, якія вяртаюцца з-за мяжы дадому, пачалі выклікаць на прафілактычныя размовы. Чарга дайшла нават да тых, хто не ўдзельнічаў у пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года і не крытыкаваў уладу, піша Deutsche Welle. 

Пра што распытваюць сілавікі?

Жыхарка Гродзенскай вобласці распавяла DW, што пасля вяртання дадому яе па тэлефоне выклікалі на размову ў мясцовае ўпраўленне КДБ.

«Я даўно жыву за мяжой, рэдка, але ўсё ж прыязджаю ў Беларусь — да родных, па дакументы, — распавяла яна. — На мяжы да мяне не было пытанняў, у пратэстах не ўдзельнічала, таму вельмі здзівілася, калі мяне выклікалі».

Суразмоўца прызнаецца, што супрацоўнік КДБ адразу папярэдзіў: яўка абавязковая, інакш прыцягнуць да адказнасці.

Падчас размовы, паводле жанчыны, яе падрабязна распытвалі, чым яна займаецца за мяжой, з кім кантактуе, ці спрабавалі яе вярбаваць мясцовыя спецслужбы, ці чытае яна забароненыя ў Беларусі рэсурсы, на якія суполкі падпісана, як ставіцца да дзеючай улады і чаму аддае перавагу жыць за мяжой.

«Усе мае адказы запісалі, — працягвае яна. — Потым супрацоўнік спытаў, ці ведаю я, што такое здрада дзяржаве. Я адказала, што чула пра такое толькі ў савецкіх фільмах. Тады ён з аркуша зачытваў, якія дзеянні могуць расцэньвацца як здрада, якая за гэта прадугледжана адказнасць. І я павінна была падпісаць дакумент, што мне ўсё гэта патлумачылі». Паводле субяседніцы, у яе склалася ўражанне, што «супрацоўнікі выконваюць нейкі план па прафілактыцы». «Усё прайшло даволі суха і фармальна», — кажа яна.

Вядома, што на такія ж размовы выклікаюць і ў мінскі КДБ, асаблівая ўвага надаецца тым, хто прыязджае ў Беларусь рэдка, некалькі разоў на год.

Тэма для размовы ўсё тая ж — папярэджанне пра адказнасць за здраду радзіме. Ідзе гаворка пра артыкул 356 КК. Пад здрадай разумеюць «выдачу дзяржаўных сакрэтаў, шпіянаж, пераход на бок ворага ў перыяд вайны або іншае наўмыснае садзейнічанне замежнай дзяржаве або арганізацыі (або іх прадстаўнікам) у дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ».

Пакаранне — пазбаўленне волі ад 7 да 15 гадоў, для чыноўнікаў або сілавікоў — ад 10 да 20 гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

@nashaniva КДБ выклікае беларусаў, якія вяртаюцца з-за мяжы #минск #беларусьсейчас #беларусь #новости ♬ Classical Cello Solo (Acoustic) - Rafael Krux

Ці законны выклік у КДБ па тэлефоне?

Як патлумачыў DW беларускі юрыст, паводле закона «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» грамадзянін абавязаны з’явіцца на такую размову, прычым выклікаць могуць нават па тэлефоне або паведамленнем у месенджары. У выпадку няяўкі могуць распачаць адміністрацыйную справу па арт. 23.4 КаАП, што пагражае штрафам ад 2 да 50 базавых велічынь (84-2100 рублёў, гэта 24-600 еўра) або адміністрацыйным арыштам.

«Падчас прафілактычнай размовы супрацоўнік праваахоўных органаў распавядае пра грамадскую небяспеку правапарушэння, якія за гэта могуць быць наступствы, і пераконвае чалавека не парушаць закон, — тлумачыць эксперт. — Звычайна такія размовы праводзяцца з грамадзянамі, якія ўжо здзейснілі правапарушэнне. Але фармальна прычынай можа быць «падстава меркаваць», што чалавек можа парушыць закон».

Юрыст кажа, што законам у Беларусі ўстаноўлена толькі прыкладная працягласць прафілактычнай размовы — у межах адной гадзіны, але на практыцы размова можа доўжыцца і даўжэй.

«Падчас прафілактычнай размовы нельга праводзіць допыт, але можа быць схаваная аператыўная мера — напрыклад, аўдыязапіс размовы, гэта трэба ўлічваць, — кажа суразмоўца. — Паводле закона, агляд тэлефона можа быць або са згоды яго ўладальніка, або па пастанове пракурора. На практыцы людзі, баючыся, што іх могуць затрымаць, аддаюць на вывучэнне свой мабільны. Таму лепш загадзя паклапаціцца пра тое, каб у тэлефоне не было матэрыялаў, якія сілавікі могуць выкарыстаць для палітычнага пераследу».

Ці можа прафілактычная размова ператварыцца ў вярбоўку?

Звычайна падчас прафілактычнай размовы супрацоўнік афармляе пратакол, які па заканчэнні размовы перадаюць грамадзяніну на подпіс. «Трэба ўважліва, не спяшаючыся прачытаць увесь дакумент, удакладніць незразумелыя моманты, — раіць юрыст. — Звярнуць увагу на прабелы ў дакументах, каб супрацоўнікі не маглі туды нешта дадаць». У межах прафілактычных мерапрыемстваў, адзначае эксперт, органы дзяржаўнай бяспекі могуць вынесці афіцыйнае папярэджанне.

«Што тычыцца патэнцыйнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці, нельга выключаць і такі вынік падзей, — папярэджвае юрыст. — Таму яшчэ да візіту на прафілактычную размову трэба ўспомніць, ці былі ўдзел у пратэстах, данаты, каментары і пасты ў сацсетках, да якіх могуць прычапіцца сілавікі. І ў першую чаргу падумаць пра сваю бяспеку».

Ці можа прафілактычная размова ператварыцца ў вярбоўку грамадзяніна? Паводле эксперта, у рамках закона — не.

«Але органы дзяржаўнай бяспекі могуць праводзіць вярбоўку не ў адпаведнасці з законамі, а кіруючыся сваімі інтарэсамі, — адзначае юрыст. — Грамадзянін не абавязаны згаджацца на такое супрацоўніцтва. Але зыходзячы з практыкі, трэба быць гатовым, што супрацоўнікі КДБ могуць аказваць ціск, выкарыстоўваць кампраметуючыя матэрыялы і пагрозы».

Каментары32

  • Арыштуйце Лукашэнку і яго генералаў па арт.356
    01.09.2025
    артыкул 356 КК. Пад здрадай разумеюць «выдачу дзяржаўных сакрэтаў, шпіянаж, пераход на бок ворага ў перыяд вайны або іншае наўмыснае садзейнічанне замежнай дзяржаве або арганізацыі (або іх прадстаўнікам) у дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ».

    Пакаранне — пазбаўленне волі ад 7 да 15 гадоў, для чыноўнікаў або сілавікоў — ад 10 да 20 гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.///

    Лукашэнка садзейнічае іншай дзяржаве і яе прадстаўнікам у дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ - дазволіў войскам іншай дзяржавы зайсці на тэрыторыю Беларусі, карыстацца ваеннымі аэрадромамі, весці баявыя дзеянні з тэрыторыі Беларусі.
    Што можа прывесці да ўдараў у адказ па Беларусі, па НПЗ, інфраструктуры і іншых аб'ектах.

    Арыштуйце і пакарайце Лукашэнку за здраду па артыкуле 356.
  • Аскольд
    01.09.2025
    у клоунов тертеля все стабильно. Представляю, кем эти дети колхозников себя чувствуют в такие моменты - хозяевами жизни, повелителями судеб (а всего то , за торбу с колбасами пальцем пахаными и пару банок самогона переданными знакомым знакомых, что бы их бездарь не спился в колхозе и не подох под трактором, взяли в гэбню). А соседи по деревни шушукаются, когда с города приезжает, к родителям «ооо, бальшым начальникам у горадзе работает (а всего то вызывает обычных людей на какие то беседы с умным (как кажется этому колхознику) видом. Строж с какого-либо склада справится с такой «трудной» работой не хуже.
    П.С. данные предположения основаны на реальных событиях с которыми лично знаком.
  • Панылы сорам
    01.09.2025
    Пасля такіх "гутарак" жаданне ездзіць на радзіму можа знікнуць нават у тых, асабліва і не супраць лукашызму

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі42

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі42

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць