Каментары да артыкула

«Турмы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі». Лукашэнка абмаляваў у чорных фарбах міжваенную Польшчу

  • Валенты
    17.09.2025
    Падгарае тлусты азадак ад зачыненай мяжы.
  • Аміназін
    17.09.2025
    Праекцыя аднак

    А рэжым Пілсудскага нават бальшавісцкіх тэрарыстаў не забіваў, напэўна быў адным з самых лагодных у тагачаснай Еўропе, як Швецыя якая.
  • Белапаляк Лукашэнка зачыніў 92 % Беларускіх школак
    17.09.2025
    Аміназін, "жыхары Заходняй Беларусі былі пазбаўленыя права вучыцца на роднай мове,"
    NN
    атрымоўваецца што Белапаляк Лукашэнка зачыніў 92 % Беларускіх школак, і 92 % Бацькоў Белапалякоў з гэтым пагадзілася, І што гэта дрэнна так ? КАЛІ ТАК ТАДЫ гэта доблры крок наперад !
  • Эрих
    17.09.2025
    Фюрер чтит традиции. Лучшие места в белорусских тюрьмах для патриотов. Вчера. Сегодня. Завтра
  • Jan
    17.09.2025
    Пасля паразы ў савецка-польскай вайне бальшавіцкі ўрад не супакоіўся. Па лініі новай мяжы ішла дыверсійная вайна, маскоўскія баявікі былі забяспечаны найноўшай зброяй тых часоў (набытай за золата)- напрыклад аўтаматамі Томпсана. Пры гэтым масква адмаўляла свой удзел у неканвенцыйнай вайне, "іх там няма", "дзед талаш". Гэта стала галоўнай прычынай жорсткасьцяў польскай улады. Бальшавікі падманулі багата заходніх беларусаў абяцаньнямі культурнай і моўнай беларускай аўтаноміі.
  • і Палякі і Маскоўцы былі акупантамі і каланізатарамі
    17.09.2025
    Jan,

    Польскія казкі , і Палякі і Маскоўцы былі акупантамі і каланізатарамі. Безумоўна Бальшавікі забілі закатавалі ЗНАЧНА Больш Беларусаў , з вікі :
    Паводле Рыскае мірнае дамовы ... Польшча абавязалася даць магчымасьць нацыянальнага разьвіцьця для беларусаў і іншых нацыянальных меншасьцяў на сваёй тэрыторыі. Напраўду гэтыя забавязаньні Польшчай былі парушаныя.
    Сьледуючы паноўным настроям у польскім грамадзтве улады распачалі жорсткую палітыку палянізацыі і асыміляцыі беларускага насельніцтва У беларускіх крыніцах прыводзіцца цытата высокапастаўленага польскага чыноўніка Леапольда Скульскага, прыхільніка палітыкі асыміляцыі, які ў сваім выступе з Сэйме ў канцы 1930-х гадоў прамаўляў: «Запэўніваю вас, паны дэпутаты, што праз якіхсьці дзесяць гадоў вы зь сьвечкай ня знойдзеце [у Заходняй Беларусі] ні аднаго беларуса». Радыкальная палянізацыйная палітыка фармавалася пад уплывам нацыяналістычнага руху «Нацыянальная дэмакратыя» на чале з Раманам Дмоўскім. Дмоўскі адмаўляў беларусам і іншым народам рэгіёну ў праве на вольнае нацыянальнае разьвіцьцё і называў іх «горшым гатункам палякаў». Уладыслаў Студніцкі, уплывовы польскі ўраднік у адміністрацыі «Ўсходніх крэсаў», адкрыта заяўляў, што гэты рэгіён патрэбны Польшчы для мэтаў калянізацыі
    ... дыскрымінацыя беларускай мовы, Было забароненае яе выкарыстаньне ў органах дзяржаўнай улады....беларуская мова была выціснутая з школьнай адукацыі ў Заходняй Беларусі. Да 1921 году ў Беларусі існавала 514 беларускіх школаў[29]. У 1928 годзе іх заставалася толькі 69, што складала толькі 3% ад усіх існых навучальных установаў у Заходняй Беларусі на той момант. Усе яны, апроч Віленскай беларускай гімназіі, былі зачыненыя да 1939 году. ... сабатавалі адкрыцьцё беларускіх школаў, насаджалі польскамоўную адукацыю ў Заходняй Беларусі. Даходзіла да таго, што ўлады часта разглядалі ўсякую беларускую грамадзкую актыўнасьць і ўсякія патрабаваньні навучаньня на беларускай мове ў якасьці выніку камуністычнай змовы...
    Беларускія каталіцкія сьвятары, як а. Вінцэнт Гадлеўскі, якія прасоўвалі беларускую мову ў Касьцёле і займаліся падтрыманьнем беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, таксама былі пад моцным ціскам уладаў і кіраўніцтва Касьцёлу. Польская каталіцкая герархія выдавала дакумэнты, якія забаранялі сьвятарам выкарыстоўваць беларускую мову ў касьцёлах ...

    і г.д.
  • feafania
    17.09.2025
    і Палякі і Маскоўцы былі акупантамі і каланізатарамі, а вось я чытала, як камуніст са Скідзеля абяцаў аднавяскоўцам, што вось зараз прыйдуць саветы - і адкрыюць беларускія школкі. Саветы прыйшлі - і адкрылі расейскія школкі. І камуніст заткнуўся. І сорамна было глядзець людзям у вочы.
  • кожнаму сваё
    17.09.2025
    і Палякі і Маскоўцы былі акупантамі і каланізатарамі,

    Праз тую ж турму ў Бярозе прайшло за ўсю гісторыю ~ 3 тыс. чалавек усіх народнясцяў

    Бальшавікі рэпрэсавалі болей беларусаў за месяц (любы месяц яшчэ да "вялікага тэрору")
  • Міхась
    18.09.2025
    і Палякі і Маскоўцы былі акупантамі і каланізатарамі, у чым склад "польскіх казак"? У тым, што адразу ж пасля Рызкай дамовы і разгрому Слуцкага збройнага чыну Саветы ў 1921 пачалі падрыхтоўку тэрарыстычных банд Ваўпшасава і Каржа, якіх пачалі закідваць ў Заходнюю Беларусь? І што дайшло да таго, што тыя бандзюкі ўначы з 3 на 4 жніўня 1924 захапілі Стоўбцы? Альбо можа ў тым, што ў польскія турмы патраплялі толькі радыкалы? У прыватнасці, актывісты КПЗБ, якая з'яўлялася філіяй калабаранцкай камуністычнай партыі Польшчы, кіруемай з Масквы, мела мэты сацыялістычнай рэвалюцыі ў Польшчы і далучэння Заходняй Беларусі да БССР ў складзе СССР, то бок фактычна анэксіі заходнебеларускіх земляў саўком. Рэпрэсіі супраць БСРГ пачаліся пасля таго, калі яна па сутнасці ператаварылася ў легальны дах для КПЗБ. Нават Браніслаў Тарашкевіч на момант першага арышту палякамі ў 1927 з'яўляўся ня толькі функцыярнерам БСРГ, але таксама і функцыянерам забароненнай КПЗБ. Менавіта за апошняе ён быў арыштаваны і асуджаны на 12 год турмы, але адсядзеў крыху больш за 4 і быў вызвалены палякамі.

    Сапраўды, з пачатку 20х гадоў 20ст. польскія ўлады ўзмацнілі ціск на беларускую культуру і адукацыю, у тый час як у БССР нягледзячы на ўзмацненне дыктатуры адбываўся працэс беларусізацыі. З гэтай нагоды стваральнік беларускага тэатра і таварыства беларускай школкі Францішак Аляхновіч пераехаў у БССР восенню 1926 года, але ў пачатку 1927 ён быў арыштаваны ГПУ і сасланы на Салаўкі. І абмянялі яго ў верасні 1933 на Тарашкевіча (які ўжо паспеў патрапіць на катаргу) тыя ж самыя польскія ўлады. У час, калі ад былой беларусізацыі 20х ў СССР засталіся толькі рогі ды ногі.

    Выснова: ніхто не адмаўляе таго, што польская ўлада была даволі жорсткай ў датычэнні да памкненняў нацыянальных меншасцяў, але тая жорсткасць была непараўнальна мяккай з крывавай бойняй беларушчыны, якую ў 30х здейснілі Саветы ў БССР. Таксама ў заходніх беларусаў ва ўмовах рынкавай эканоміцы Польшчы была магчымасць паляпшаць працай і прадпрымальніцтвам уласны дабрабыт, а таксама шукаць лепшай долі ў эміграцыі. У тый час як ўсходнія беларусы былі замураваныя ў саўку і гінулі ад галадамора і рэпрэсій, былі пазбаўленыя сродкаў прамысловасці пад час гвалтоўнай калектывізацыі і нарэшце трапілі пад прыгон у 1932.
  • Этнацыд, лінгвацыд, мнеманацыд і генацыд праводзіліся бальшавікамі адначасова
    18.09.2025
    кожнаму сваё,У Беларусі было фізычна зьнішчана каля 80 працэнтаў усіх беларускіх пісьменьнікаў, разам з навукоўцамі і мастакамі. (Трупа Трэцяга Беларускага Дзяржаўнага Тэатру Ўладзіслава Галубка была арыштаваная цалкам. Амаль усе былі расстраляныя.) Людзей забівалі паводле нацыянальнай прыналежнасьці. Для гэтага была вынайдзеная марка “нацдэм” (нацыянальны дэмакрат), хаця такой партыі не існавала. Гэтую марку навешвалі на ўсіх беларусаў, якіх сталіністы плянавалі зьнішчыць.
    У глыбіні НКВД была сфабрыкаваная фіктыўная антыкамуністычная арганізацыя пад назвай СВБ (“Саюз Вызваленьня Беларусі”). Пад гэтым фантомам агенты НКВД праводзілі арышты, фіктыўныя сьледзтвы, допыты, катаваньні, прысуды, высылкі ў Маскоўскую імпэрыю і расстрэлы нявінных людзей.
    Пасьля здрады ў Рызе ў 1921 годзе Беларусь была падзеленая паміж Польшчай і Маскоўскай імпэрыяй. Мяжа прайшла каля Менску. Сакрэтны загад НКВД прадугледжваў зьнішчэньне ўсяго беларускага насельніцтва ўздоўж мяжы. Маскоўскія акупанты хацелі стварыць зону без насельніцтва. Зьнішчэньне праводзілі памежныя войскі. Давераным агентам выдавалі вінтоўку і лапату. Калі такі памежнік сустракаў аднаго беларуса — мужчыну, жанчыну ці дзіця — у пустынным месцы (на дарозе, у полі, у лесе), ён павінен быў застрэліць чалавека, выкапаць магілу лапатай і пахаваць цела на месцы. Гэта была інструкцыя. Людзі ў вёсках баяліся ня “чалавека з вінтоўкай”, а “салдата з лапатай”. (Гэтыя факты былі апублікаваныя ў беларускай прэсе ў пачатку 1990-х.)
    У 1930-х гадах было зьнішчана 95–99 працэнтаў (практычна ўсе) беларускіх камуністычных партыйцаў і савецкіх адміністратараў (высланыя і расстраляныя). Нават дырэктары і гаспадарчыя кіраўнікі былі ліквідаваныя. Іх месцы занялі “маскалі” з Маскоўскай імпэрыі. Гэтыя “маскалі” 🇷🇺 (так званыя “назначэнцы”) прыяжджалі ў Беларусь, займалі вакантныя пасады, атрымлівалі прывілеі, маёмасьць, кватэры — і першым чынам зачынялі беларускія школы, пераводзілі іх на “маскоўскую” мову, каб іх дзеці маглі вучыцца без цяжкасьцяў, зьвязаных з “бязглуздай” беларускай мовай. Так акупанты стваралі “маскоўскамоўнае” насельніцтва ў Беларусі. Этнацыд, лінгвацыд, мнеманацыд і генацыд праводзіліся бальшавікамі адначасова.
    Зьнішчэньне беларусаў НКВД працягвалася нават падчас нямецкай акупацыі. У чэрвені 1941 году, у першыя дні вайны, камуністы расстралялі тысячы зьняволеных у турмах і падчас этапаваньня. Толькі ў Брэсцкай крэпасьці, дзе знаходзілася страшная турма НКВД, ім не ўдалося ліквідаваць усіх — некаторыя зьбеглі. Тым часам вялікая група ахоўнікаў НКВД і чыноўнікаў апынулася ў крэпасьці, заблякаваная немцамі. Яны прасядзелі там каля месяца, пакуль не памерлі. Праз дваццаць гадоў пасьля вайны камуністы прыдумалі легенду пра “героічную абарону” Брэсцкай крэпасьці.
    Варта адзначыць, што шырокі савецкі партызанскі рух быў арганізаваны толькі ў Беларусі і часткова на этнічна беларускіх землях, што ўваходзілі ў Маскоўскую імпэрыю (Смаленская, Бранская вобласьці). У акупаванай Маскоўскай імпэрыі партызанскага руху не было. Чаму? Бо плян зьнішчэньня беларускай нацыі працягваўся. Масква, праз органы НКВД, зацягвала масы мірных беларусаў у вайну супраць немцаў, падстаўляючы іх пад нямецкія карныя апэрацыі. Неабходная барацьба нараджалася з падступнай схемы і праводзілася гнюснымі мэтадамі. (Сталін хацеў атрымаць падвойную выгаду.) Агенты НКВД наўмысна забівалі немца каля беларускай вёскі або арганізоўвалі іншую правакацыю, каб выклікаць карную апэрацыю з боку нацыстаў (якія звычайна спальвалі ўсю вёску, часта разам з жыхарамі). Так, у выніку бальшавіцкай партызанскай правакацыі была спалена знакамітая вёска Хатынь — пазьней, у 1970-х, камуністы прасоўвалі яе ва ўсім сьвеце як тыповую ахвяру фашысцкіх злачынстваў.
    У выніку гэтай сумеснай “працы” бальшавікоў і фашыстаў у Беларусі было спалена больш за 9 000 вёсак. Да канца вайны, у выніку спэцыяльнай апэрацыі НКВД, многія беларускія камандзіры былі аддадзеныя на сьмерць, адхіленыя ад камандаваньня, забітыя і рэпрэсаваныя. Іх месцы занялі маскалі, прысланыя з Масквы, і ляяльныя агенты НКВД.
    Улетку 1944 году, калі Чырвоная Армія заняла Беларусь, маскалі правялі вайсковую мабілізацыю на беларускай тэрыторыі. Дзесяткі тысяч маладых беларусаў, амаль без падрыхтоўкі, былі кінутыя на фронт. Маскоўскія камандзіры гналі іх у бессэнсоўныя атакі пад нямецкі кулямётны агонь, часта нават без зброі — або з вінтоўкамі без патронаў. Яны гінулі тысячамі, як трава пад касой. Тых, хто ўцякаў, расстрэльвалі “заградатрады” НКВД. Фактычна, заградатрады стралялі людзям у сьпіну. Такім чынам, зьнішчэньне беларусаў працягвалася і падчас вайны — рукамі як немцаў, так і маскалёў. Як казалі камуністы, “у барацьбе за савецкую радзіму”.
    У 1940-х гадах маскалі дэпартавалі ў Сібір і катавалі ўсіх ляснікоў і так званых “кулакоў” з Заходняй Беларусі. Іх дэпартавалі ў вагонах, паводле квотаў. Пасьля Другой сусьветнай вайны дзесяцімільённая Беларусь страціла каля трох мільёнаў сваіх людзей. Аднак амаль два мільёны былі забітыя яшчэ да вайны камуністычнымі органамі НКВД.
  • Alex
    17.09.2025
    Ну а про то, что в ссср настоящих патриотов просто расстреливали, он скромно умолчал
  • Изя-слав
    17.09.2025
    Лука точно это знает в деталях.Отец рассказывал когда в этих застенках служил надзирателем
  • Янка
    17.09.2025
    Так, былі. Напрыклад, Браніслаў Тарашкевіч сядзеў у польскай турме і быў выменяны палякамі на арыштаванага саветамі Францішка Аляхновіча ў верасні 1933. Праз 4 гады Тарашкевіча Саветы арыштавалі, катавалі, ў студзені 1938 прысудзілі да смерці і ў лістападзе 1938 растралялі ў Курапатах. Багата чальцоў кантралюемай НКУС КПЗБ сядзелі ў польскіх турмах. Але расстралялі большасць кіраўніцтва КПЗБ менавіта Саветы.
  • нашчадку санацыі
    17.09.2025
    - Kto jesteś?
    - Лука тлусты.
    - Jakі znak twój?
    - Венок, капуста.

    ***
    - Kto jesteś?
    - Łuka gruby.
    - Jaki hymn twój?
    - "Чужие губы".
  • У маміных бацькоў адабралі ўсё і загналі ў калгас
    17.09.2025
    «Вязніцы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі».
    -KAZKI.ru

    Дзядзька маёй мамы быў вывезены з сям'ёй у Чалябінск, ягоны сын (мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце) расстраляны ў Катыні. Дзядзька памёр там, тыя, хто выжыў пасьля вызваленьня, зьехалі ў Польшчу. У маміных бацькоў адабралі ўсё і загналі ў калгас. Па лініі бацькі ўсе «раскулачаны» і ў калгас. З суседзямі падобныя гісторыі (былі невялікія хутары 8-10 гектараў зямлі), цяпер там пустата, дзе кустоўем зарасло, дзе ўжо вырас лес, нейкая частка апрацоўваецца калгасам (землі вільготныя былі). Людзей няма, зямля, вызваленая ад людзей. Доўга стаялі сады і гумны (якія сталі калгаснымі), цяпер і гэтага няма…
    - Гарадзенскае ваяводзтва ⚪🔴⚪
  • А КУРАПАТЫ, таксама Польшча ?
    17.09.2025
    «Мы ўсе павінны памятаць, што польскія турмы былі перапоўненыя беларускімі патрыётамі, што нацыя знішчалася і духоўна, і фізічна — самым жорсткім чынам»,

    нейкі , дрэнны маскоўскі імперскі жарт . А КУРАПАТЫ, таксама Польшча ?
  • гарант Незалежнасці Сашка ажыццяўляе сёння "маскоўска - польскую імперскую праграму" ?
    17.09.2025
    А КУРАПАТЫ, таксама Польшча ? , +1.
    "... жыхары Заходняй Беларусі былі пазбаўленыя права вучыцца на роднай мове ..." Так атрымліваецца, што наш дыктатар, і "гарант Незалежнасці" Сашка (праз ціск маскоўскіх імперыялістаў ад дугіна да навальнага) ажыццяўляе сёння "маскоўска - польскую імперскую праграму" ў незалежнай Беларусі? Аааа, тады зразумела чаму маскоўцы так любяць польскую тапоніму - Мінск, Гродно, і , Бест і г.д.
  • Я помню, я гаржусь
    17.09.2025
    Дарэчы, ў "чырвоных казармах" у Бярозе, дзе польскі лагер быў - "Еўраопт".

    И наш народ, звеня бутылками на кассе,
    своей историей гордится, в общей массе.))

    Не самы горшы спосаб рэнавацыі будынка, дарэчы.
  • уточнение
    17.09.2025
    В Беларуси времён лукашенко, все тюрьмы были забиты беларускими патриотами, а всё беларускае уничтожалось !
  • Бжт
    17.09.2025
    Гэта ён пра Тарашкевіча і іншых, якіх сраныя саветы расстрэльвалі, калі яны проста спрабавалі вярнуцца на родную зямлю???
  • Лука - лукавит!
    17.09.2025
    Господи, избави от лукавого!
  • Ыван
    17.09.2025
    Бюбиделся, таракан, что ему транзит перекрыли. Губки надул но за усами не видно.
  • Народны альбом
    17.09.2025
    Нас на cвет, на Божы
    Нарадзiла мацi
    У гады цяжкiя -
    Пад прыгнётам панскiм

    Пад прыгнётам панскiм
    Танчылi, спявалi,
    Свойскiя каўбаскi
    Пiвам запiвалi.
    .....
  • %
    17.09.2025
    Так, турмы былі запоўнены і беларусамі, і украінцамі (той самы Бандера, Шухевіч), і габрэямі.
    Так - забарона на мову таксама была, забарона на нацыянальнае таксама мела месца.

    Але што робіш ты сеньня - цалкам вынішчыў мову, і выпеставаў пакаленьні манкуртаў, для якіх мова есьць замежная, якія прасякнуты маскоўшчынай ад пят да апошняга валаска на галаве (заходнікі міжваеннай Польшчы шанавалі і ведалі сваю мову, якую твае саветы пачалі метадычна забіваць). Таксама знішчыў усю культуру, забіў гістарычную памяць. І можна працягваць. Але есьць істотнае адрозненьне - яны (палякі) былі акупанты па Рыжскай змове, а ты увесь час спрабуеш даказваць, што нібыта "беларускі кіраўнік". Так ім чаго было дбаць пра беларускае і ўкраінскае? А вось ты што робіш, чаму забіваеўш і прадаеш як быццам бы сваю зямлю?
  • Памятайце
    17.09.2025
    Мы ўсе павінны памятаць, што лукашэнкаўскiя турмы былі перапоўненыя беларускімі патрыётамі, што нацыя знішчалася і духоўна, і фізічна — самым жорсткім чынам.
  • Немец
    17.09.2025
    Быў тыдзень таму ў Вроцлаве - Львоўская карчма на ратушнай плошчы - вельмі дарагая. Там у меню - стары кіслы польскі хлеб з слівамі з былых ўсходніх польскіх тэрыторыяў. Яны мусіць для палякаў вельмі смачныя былі. І на сьцяне стары рэклямны плякат - на ім шчасьлівыя палякі п’юць Львоўскае экспартнае піва. Палякі былыя ўсходнія тэрыторыі відавочна палюблялі. А вы маскалікі заваліце.
  • Лапідарый
    17.09.2025
    Ядзерным ударам і вагнерамі да варшавы прыгразі - гарант недадзеланы.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць