Грамадства3434

Ціханоўская пра мужа: Увесь ягоны свет перакулены

У інтэрв'ю выданню Politico, дадзеным падчас удзелу ў працы Генеральнай Асамблеі ААН, Святлане Ціханоўскай задалі пытанне і пра яе мужа Сяргея, з якім у тым жа Нью-Ёрку ў яе адбыўся публічны канфлікт у жывым эфіры. Як сказала Ціханоўская, Сяргей «апынуўся ў 2025 годзе, але псіхалагічна заставаўся ў 2020-м».

Сяргей Ціханоўскі і Святлана Ціханоўская 27 чэрвеня 2025 года. Фота: Getty Images

Прыстасаванне да новай рэчаіснасці, адзначыла Ціханоўская, даецца яе мужу няпроста.

«Яму, магчыма, крыху складана цяпер бачыць мяне ў гэтай новай ролі, — сказала яна. — Увесь ягоны свет перакулены. Але я думаю, што ён прызвычаіцца. Ён знойдзе сваё месца».

Сам жа Ціханоўскі, які таксама адказаў на пытанні Politico, мяркуе, што зможа вызначыцца, чым яму далей займацца, прыкладна праз паўгода.

«Цяпер я бачу сваю ролю ў тым, каб былі вызваленыя ўсе 1300 вязняў, — сказаў ён. — І не проста вызваленыя, а каб яны атрымалі дапамогу і падтрымку».

Ён таксама, як і Святлана Ціханоўская, лічыць, што прымірэнчая рыторыка Трампа ў дачыненні да Лукашэнкі мае сэнс:

«Беларусам непрыемна чуць, як Трамп размаўляе з Лукашэнкам, — сказаў ён. — Але беларусы разумныя і дарослыя. Яны не крыўдуюць. Яны разумеюць: калі б гэтых размоў не было, пытання пра вызваленне 1300 палітвязняў проста не ўзнікала б».

Каментары34

  • Resume
    29.09.2025
    То бок Святлана дала паняць, што у афіцыйных структурах невероятных Ціханоўскаму месца няма.
  • "Спецыялістам" па перамовах
    29.09.2025
    А як трэба было Трампу весці перамовы аб вызваленні таго ж Ціханоўскага? Сказаць Лукашэнку словамі самога Ціханоўскага? "Я цябе на кол пасаджу!" Думаеце, пасля такога Лукашэнка стаў бы працягваць перамовы і выпусціў бы Сяргея? Я думаю, што не.
  • Ужо не аб'юзер?
    29.09.2025
    Фота не адпавядае рэчаіснасці. Дайце фота, дзе Ціханоўскі трымае ля Светы мікрафон адной рукой, а другой моцна трымае яе за...
    Інакш незразумела, чаму ўсе так уз'еліся на Ціханоўскага "аб'юзер", "агрэсар"...

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць