Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай
Па стане на 08:00 раніцы аўторка на пераходзе «Брэст» стаяць 940 легкавых аўтамабіляў і 34 аўтобусы, паведамляе Памежны камітэт.
У параўнанні з пачаткам і сярэдзінай мінулага тыдня там колькасць аўто вырасла ў два-тры разы.
У «Кукурыках» стаяць раніцай 3050 грузавікоў.
Нагадаем, што літоўская мяжа закрыта ад вечара нядзелі мінімум да серады. Нягледзячы на гэта там ёсць чэргі з аўто.
У «Каменным Логу» знаходзяцца 10 легкавых аўтамабіляў, у «Беняконях» — 20.
Каментары