Усяго патроху11

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»

Калі людзі будуць жыць да 150 гадоў, якім максімальным можа быць насельніцтва Зямлі, і ці рэальна, каб у ЗША стала болей народу, чым у Кітаі?

Сі Цзіньпін, Уладзімір Пуцін, Касым-Жамарт Такаеў і Шаўкат Мірзіёеў прыбываюць для ўдзелу ў ваенным парадзе, прысвечаным 80‑й гадавіне заканчэння Другой сусветнай вайны, у Пекіне, Кітай. 3 верасня 2025 года. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Вядомы дэмограф Аляксей Ракша паразважаў пра гэта ў інтэрв'ю ютуб-каналу «вДудь».

Што будзе, калі людзі будуць жыць да 150 гадоў?

На вайсковым парадзе ў Кітаі Пуцін і Сі Цзіньпін абмяркоўвалі, што людзі, магчыма, будуць жыць і да 150 гадоў.

Аднак, як сцвярджае расійскі дэмограф Аляксей Ракша, гэтага не здарыцца пры іх жыцці. Па яго словах,

ніводная краіна свету, нават самая багатая (напрыклад, Манака, дзе цяпер у сярэднім жывуць 87—88 гадоў), у XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў.

Калі ж дапусціць, што гэта адбудзецца, напрыклад, у наступным стагоддзі, то, па словах эксперта, вялікіх праблем для планеты не ўзнікне. Нават калі насельніцтва павялічыцца ў тры разы, Зямля вытрымае.

Дэмограф тлумачыць, што пытанне харчавання і рэсурсаў — гэта не столькі дэмаграфічны, колькі тэхналагічны і арганізацыйны фактар. Калі разумна размяркоўваць рэсурсы і выкарыстоўваць аднаўляльныя крыніцы энергіі, на планеце можа жыць значна больш людзей, і экалогія пры гэтым не пагоршыцца. Ракша сцвярджае, што ежы і вады хопіць на ўсіх, асабліва калі навучыцца танна выкарыстоўваць сонечную энергію, якая ўжо стала самым танным спосабам атрымання электрычнасці.

«Вытворчасць харчавання на планеце расце хутчэй, чым насельніцтва», — падкрэслівае Ракша. Ён лічыць, што на планеце можа жыць нават 15 мільярдаў чалавек. 

Чаму скарачэнне насельніцтва — гэта дрэнна?

Больш актуальнай цяпер з'яўляецца праблема не росту, а змяншэння насельніцтва ў асобных рэгіёнах.

Па словах эксперта, галоўны негатыўны фактар, які выклікае дэпапуляцыя, — нявыгаднасць падтрымкі інфраструктуры. Скарачэнне насельніцтва прыводзіць да закрыцця і запусцення населеных пунктаў і дарог. У выніку інфраструктура становіцца нерэнтабельнай, бо ёю карыстаецца ўсё менш спажыўцоў.

Аляксей Ракша. Скрын відэа: vdud / YouTube

Дэмограф сцвярджае, што сучасныя, хуткасныя дарогі і зручныя авіярэйсы магчымыя толькі ў краінах, дзе ёсць дастатковая колькасць людзей, каб гэта акуплялася. У якасці прыкладу ён прыводзіць Кітай, дзе густая сетка хуткасных чыгунак стала магчымай дзякуючы гіганцкай шчыльнасці насельніцтва. А вось у ЗША, нават пры большым багацці, гэта малаверагодна, таму што шчыльнасць насельніцтва ніжэйшая, чым у Еўрасаюзе.

«Калі скарачаецца насельніцтва, то ў цябе праблемы пачынаюцца з інфраструктурай, закрываюцца нейкія офісы, бізнэсы. (…) Краіна «скурчваецца» і сыходзіць ад усяго астатняга свету, там яе карпарацыя пачынаюць паступова губляць тэхналогіі».

Ракша лічыць, што Японія рэальна страціла з-за дэмаграфіі за апошнія 35 гадоў, і тое ж самае чакае Кітай.

Насельніцтва ЗША зраўняецца з Кітаем

Дэмограф мяркуе, што насельніцтва ЗША можа зраўняцца з насельніцтвам Кітая, хаця і не ў найбліжэйшай перспектыве. Цяпер розніца каласальная: у ЗША каля 345 мільёнаў чалавек, а ў Кітаі — каля 1,4 мільярда.

Ракша прагназуе, што калі ў Кітаі захаваецца цяперашняя нізкая нараджальнасць (1,0) і не будзе вялікай іміграцыі, то да канца XXI стагоддзя яго насельніцтва скароціцца ў 2,5 разу — да 450—550 мільёнаў чалавек. Гэта азначае, што за 75 гадоў краіна можа страціць амаль мільярд чалавек.

Ілюстрацыйнае фота: AP Photo / Ng Han Guan

У той жа час, ЗША могуць лёгка дасягнуць паўмільярда, калі адкрыюць шлюзы для іміграцыі. Нават калі гэтага не адбудзецца, насельніцтва ЗША, верагодна, не зменшыцца, паколькі яно падтрымліваецца за кошт унутраных фактараў і міграцыі.

Ракша адзначае, што сярэдняя нараджальнасць у ЗША вышэйшая, чым у Расіі (1,6 супраць 1,4), а тым больш, чым у Кітаі (1,0). Гэта тлумачыцца наяўнасцю вялікай колькасці рэлігійных меншасцяў (такіх як амішы і мармоны, якія маюць нараджальнасць вышэй за сярэднюю), а таксама выхадцы з Лацінскай Амерыкі, якія нараджаюць значна больш, чым мясцовае насельніцтва.

Дэмограф падкрэслівае, што мігранты часта прыносяць з сабой свае паводніцкія мадэлі: мігранты з Афрыкі нараджаюць больш, чым мясцовыя, а мігранты з Усходняй Азіі — менш, чым мясцовыя. Гэтыя мадэлі захоўваюцца як мінімум у першым пакаленні.

Каментары1

  • Beer
    10.11.2025
    россия не сможет, а развитые страны смогут. это и радует

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць