Каментары да артыкула

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

  • Мы богатые.
    08.12.2025
    Беларусь процветающее государство. Высокие темпы строительства жилья- залог нашей стабильной капиталистической экономики. С презрением смотрим на коммунистическую Европу с оккупасами и прочими левыми дегенератарами, как следствие коммунизма.
  • ))
    08.12.2025
    Даже здесь "нищая" Беларусь в лидерах)) это вы еще словакию и чехию не добавили, там вообще швах с жильем. Вообщем наш колхоз не так уж и плох, с чем я нас всех и поздравляю))
  • Мх
    08.12.2025
    Гэта сведчыць пра тое, што ў краіне няма іншых надзейных спосабаў захаваць грошы не ў форме наяўных даляраў, адсутнасць нармальных і надзейных інструментаў інвестыцый. Таму грошы і "бетануюцца"
  • Каваленка
    08.12.2025
    Павысяляюць беларусаў вон. Заедуць маскалі.
  • Не нацыянальная традыцыя, а вымушаная мера
    08.12.2025
    У Беларусі больш няма куды ўкладаць грошы, акрамя як у жыллё. Валютныя дэпазіты фактычна забароненыя. Акцыі не купіш. Нават асноўныя крыптаплатформы забаранілі. У выніку з простых варыянтаў укладання грошай і застаецца скупаць даляры, а як толькі сума набліжаецца да пакупкі кватэры, то купляць яе.
    Гэта кепска для ўсіх. З аднаго боку адзыўныя валютныя банкаўскія дэпазіты на працэнтаў 3 былі б проста прасцей для людзей. З другога боку банкі мелі б болей грошай і адпаведна змаглі б знізіць працэнты па крэдытах, плюс і спрос на самі кватэры быў бы меншы. Адпаведна і самі кватэры каштавалі б меней
  • Ну
    08.12.2025
    Не нацыянальная традыцыя, а вымушаная мера, не, не так. Ніжэй працэнт па крэдытах - вышэй попыт на нерухомасць - рост цэнаў на нерухомасць
  • Не нацыянальная традыцыя, а вымушаная мера
    08.12.2025
    Ну, мы гаворым пра розныя групы насельніцтва.

    Ёсць людзі, у якіх няма свайго жылля, і яны ў любым разе будуць імкнуцца яго набыць. На гэтую групу насельніцтва стаўкі па крэдытах, кошт жылля ў моманце ўплываюць, але толькі на ўзроўні прыняцця рашэння ў які канкрэтна год яны купяць жыллё. У статыстыцы гэтая група людзей заўважная толькі калі глядзець кароткі перыяд у 1-3 гады. Пры ацэнцы пакупкі жылля за 20 гадоў, стаўкі па крэдытах уплываюць толькі як пагрэшнасць, то бок як адрозненні пакупкі кватэр у розныя гады.

    А ёсць людзі, у якіх жыллё ўжо ёсць. Напрыклад, атрымалі яго ў спадчыну ад бабулі з дзядулям. Яны закошт непатрэбнасці здымаць жыллё нават пры сярэдніх заробках, сярэдніх выдатках і сярэдняй колькасці чалавек у сям'і будуць пакрыху назапашваць грошы. Далей жа паўстане пытанне як захаваць гэтыя сабраныя грошы ў доўгатэрміновай перспектыве, каб іх інфляцыя не з'ела ды каб зменшыць імавернасць іх крадзежу. І тут аказваецца, што для сум грошай меней за кошт аднапакаёвай кватэры ў абласным цэнтры варыянтаў у Беларусі наогул няма - толькі купляй даляры ды хавай іх панадзейней. Для сум крыху болей дадаецца опцыя - купіць кватэру і здачай у арэнду адбіваць выдаткі ды інфляцыю. У выніку ў статыстыцы з'яўляюцца дадатковыя пакупнікі кватэр - людзі, якім патрэбна не жыллё, а магчымасць захаваць свае грошы. Гэта далёка не асноўная група пакупнікоў жылля, але яны найбольш уплываюць на дадатковы запыт у інтэрвале 20 гадоў.
  • Ну
    09.12.2025
    Не нацыянальная традыцыя, а вымушаная мера, пры чым тут групы насельніцтва? Асабіста я кажу пра агульнаэканамічныя законы, а не скатваюся на мікраўзровень, дзе ў кожнай домагаспадаркі/сям'і ці асобнага (самотнага) чалавека свае планы, даходы, матывы і г.д.
  • Не нацыянальная традыцыя, а вымушаная мера
    09.12.2025
    Ну, пры тым, што розныя групы насельніцтва кіруюцца зусім рознымі прычынамі пры пакупцы жылля, адпаведна на іх і уплываюць розныя агульнаэканамічныя законы.
    Чалавек1 мае патрэбу ў жыллі. Адпаведна ён будзе збіраць грошы на жыллё і глядзець на працэнты па крэдытах. Чым больш выгаднымі для сябе ён палічыць умовы крэдыту, тым хутчэй ён атрымае магчымасць набыць жыллё. Чым меней выгаднымі будуць умовы па крэдыту, тым пазней ён яго зможа ўзяць ці наогул палічыць больш выгадным сабраць усю суму цалкам. У любым выпадку калі чалавек правільна разлічыў свае магчымасці, то адбудзецца пакупка кватэры. Праз крэдыт ці без крэдыта, пад большы працэнт ці пад меншы, у 30 гадоў ці ў 40, але пакупка адбудзецца.
    Чалавек2 не мае патрэбы ў жыллі, але ён мае патрэбу ў інструменце для захоўвання грошай. Калі адзіным магчымым варыянтам захоўвання грошай застаецца пакупка кватэры, то ён укладзе свае грошы ў пакупку кватэры, а збярэ яшчэ грошай, то купіць і яшчэ адну. Працэнты па крэдытах на кватэры на чалавека, у якога ёсць наяўнымі тысяч 70 долараў, не ўплываюць ніяк: яму яны проста не патрэбны. А вось наяўнасць альтэрнатыўных варыянтаў зберажэння грошай уплывае моцна: няма сэнсу купляць кватэру для здачы ў арэнду, калі дэпазіт у банку дае такі ж працэнт ды яшчэ і змяншае рызыкі. То бок у гэтым варыянце пакупка кватэры можа адбыцца, а можа і не. Калі пакупка кватэры адбываецца, то гэта стварае дадатковы запыт на кватэры, што прыводзіць да павялічэння коштаў кватэр. Калі ж ёсць больш выгадныя інструменты інвеставання, то пакупка кватэры не адбываецца, запыт змяншаецца, кошты змяншаюцца.
  • Маёнтак
    08.12.2025
    Мяркую, тут не ўлічаны адзін важны чыннік. Кватэра -- гэта найперш горад. Беларуская вёска, дзякуючы крэпкім хазяйсцвеннікам, вымірае, людзі плішчацца ў гарады, дзе ёсць хаця б якая праца. Адпаведна запатрабаванае жыллё. Пры гэтым колькасць насельніцтва ў гарадах таксама скарачаецца, гэта значыць, што ліміта з вёсак перад набыццём кватэр доўга мыкаецца на здымных кватэрах. А ўвогуле ўзровень урбанізацыі ў Беларусі вельмі высокі. Недзе пад 80%. А вось 40% палякаў жыве ў вёсках у прыватных дамах і ў вус не дуе.
  • Наблюдательный
    08.12.2025
    Маёнтак, Почему нельзя просто признать тот факт, что большинству населения Беларуси на самом деле и при диктатуре живется не сильно плохо?
  • Маёнтак
    08.12.2025
    Наблюдательный, лукашысцік, я ж нідзе не пісаў, што беларусам пры дыктатуры не хапае на чарку і скварку. Хапае. Але параўнанні на карысць дэмакратыі. Бо не палякі едуць у Беларусь па безвізе і спрошчаным працаўладкаванні. А беларусы едуць у Польшчу, нягледзячы на ўсе бар'еры. А ваша дыктатура нават пакістанцаў не ў стане завабіць. Ну і не трэба забывацца, за чый кошт банкет. За крамлёўскі. Дастаткова пуціну загадаць Мінску плаціць за вуглевадароды па рынкавых цэнах (а па рынкавых плацяць усе, уключаючы Малдову), і я пагляджу, у якую багну паляціць лукашысцкі эканамічны "цуд".
  • Дарам
    09.12.2025
    Наблюдательный, так это никак не противоречит комментарию, полткоторым Вы вымказались.
  • Наблюдательный
    08.12.2025
    Маёнтак, поляки и правда особо в Беларусь не ездят. А вот прибалты вполне себе едут. Многие даже на ПМЖ. В Латвии, например, жизнь совсем не сахар
  • Žvir
    08.12.2025
    Kapijujuć Kitaj. Znajšli sabie halinu - liakamatyŭ ekanomiki. Alie daśvied taho ž Kitaja pakazvaje, što ŭsio maje miežy, i burbałka taksama...
  • Специально для дурочков
    08.12.2025
    Žvir , в Беларуси уже производятся современные китайские авто. А в Польше что? Убогий немецкий автопром?
  • Žvir
    08.12.2025
    Специально для дурочков, što ty chacieŭ skazać ? Polšča u adzinaj ekanomicy EZ, tamu maje ščylnauju ekanamičnuju suviaz z susiednimi krainami EZ ? Dyk a chto hetaha nia viedaje ? Biełaruś išačyć na Kitaj ? Heta taksama viadoma, i pazyki maje šmatmiljardnyja. Alie tut inšaja tema.

    Kitaj pačynaŭ z razbudovy haradoŭ + vializnaja plyn inviestycyjaŭ z USA u dadatak. I voś tam upierlisia ŭ ścianu i niasuć straty, nieruchomaść nia jdzie, novabud staić, cełymi kvartałami... I heta pry ich miljardnym rynku. U Biełaruśi heta adbudziecca chutčej, i liaskat budzie hučny... Ułasna ja na heta zviartaŭ uvahu...

    Inviestycyj u biełaruskuju ekanomiku niama, Łukašenka lichamankava baražyruje pa zamožnych krainach, šukajučy finansavyja ŭlivanni, alie va ŭmovach sankcyj, abmiežavanym rynku, z technaliahična sastarełaj pramysłovaściu i zaanhažavanaściu ŭ rasiejskuju vajnu va Ŭkrainie, znajści achvočych dy pryvabić ich nie atrymajecca.

    Jahonyja patuhi, bolš padobny na handl dziaržavaj z metaj znajści zacikaŭlietych u stabilnym isnavanni jahonaha režymu, jaki budzie adzinym harantam nadziejnaści inviestycyjaŭ i prybytkaŭ z ich.

    Dlia inviestaraŭ heta pastka(!) - albo padtrymlivaj režym, u tym liku i zniešniepalityčna, albo straciš usie svaje inviestycyi, kali režym liaśnie... Voś i ŭvieś niachitry rebus...
  • Ужас
    09.12.2025
    Žvir , у тебя такая каша в голове. Но это твои проблемы. Беларусы и дальше будут производить современные автомобили. А Поляков ждет падение цен на жилье, банкротство застройщиков и нищета.
  • .
    08.12.2025
    Эх, цяжка прадзірацца праз лічбы без інфаграфікі (фінальную гістаграму бачыў).

    Прычыны ўжо растлумачылі: няма іншых спосабаў інвестыцый, вялікая розніца паміж узроўнямі вёскі і горада.
    Няўменне і нежаданне кіраўніцтва збалансаваць гэтыя ўзроўні.

    Карупцыя і схематозы ў будаўніцтве. Уляпаліся ўсе, і прыватныя забудоўшчыкі не менш за дзяржаўных. Калі бетон за $550 за метр прадаваўся ўдвая, ўтрая даражэй. А-100 і паслядоўнікі дадаюць $100-200 у не вельмі дарагія паляпшэнні, як вонкавы выгляд, уваходы ў дамы і інш., агульны кошт маюць такі ж.
    А людзі не маюць іншых варыянтаў выбару.
    Дзяржава корміцца на гэтым, бо атрымлівае свой працэнт "сацыяльных" кватэр (або грошай за іх) - а калі чэсна, кватэр для розных катэгорый служывых карнікаў.
    І Лукашэнка даўно зразумеў, дзе звышпрыбыткі, працуе праз псеўда сербаў-арабаў.
    А што будуюць? Знішчаюць воблік краіны на дзесяцігоддзі.
    Не ўсе разумеюць узровень вось гэтага зла, цынізм і долю адказнасці забудоўшчыкаў у сучаснай сітуацыі ў РБ. Гэта не чысты "бізнес", абстрагавацца не атрымаецца.

    Для аналогіі паглядзіце на Трампа - дэвелапера, які кідаў і кліентаў, і падрадчыкаў. І свае падыходы перанёс у палітыку.
    І, да кучы, ўсе замілаваліся ўчора беларускамоўным чыноўнікам з аддзела архітэктуры. У сучасных умовах немагчыма працаваць на такім месцы і не ўмазацца ў схематозы ўлады і бізнесу. Апошнія сумленныя людзі з такіх пасад сышлі 15-20 год таму.
  • ілля
    08.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Австрияк
    08.12.2025
    Так это не жилье в полном понимании этого слова, где есть нормальная инфраструктура, подземные паркинги, безопасные дворы для детей, озеленение дворов, нормальные детский площадки, высотность малая, чтобы небо видеть невооруженным глазом не задирая головы и тд. а это - будки каменные
  • Easy
    08.12.2025
    Просто лябят халяву. Взял в кредит, сдаёшь. Через 5-10 лет у тебя бесплатная квартира. Потом у что всю её выплатили квартиранты.
  • Австрияк
    08.12.2025
    Easy, интересный у вас конечно взгляд на строительство. А вы сколько «на халяву» по описанной вами схеме построили квартир?
  • Матэматык
    08.12.2025
    Easy, давайце падлічым. Купіць простую невялікую аднапакаёвую кватэру ў Мінску прыдатную адразу для здачы ў арэнду каштуе мінімум 60 000$ - 70 000$. Калі адносна вялікую суму бярэм у банку, то прыйдзецца яшчэ і банку дадаткова заплаціць 30 000$ - 50 000$. Атрымліваецца, што кватэра абыйдзецца недзе ў 100 000$.

    Далей лічым колькі на ёй можна зарабіць. Сціплую аднапакаёвую кватэру ў Мінску можна паспрабаваць здаць за 300$+камунальныя+падаткі. Атрымліваем за год у выніку адсутнасці рамонтаў і прастоеў 3600$.

    Цяпер дзелім 100 000$ на 3600$ і атрымліваем, што 28 гадоў патрэбна здаваць кватэру, каб павярнуць назад грошы. Але столькі часу здаваць кватэру адным ідэальным арандаўцам без прастояў і рамонтаў ніяк не атрымаецца, плюс і пасля шматлікіх гадоў здачы кватэра будзе патрабаваць рамонт, каб пасля яе прадаць па тым жа кошце, што і купілі. Адпаведна па выніку мы маем, што ў самым ідэальным варыянце кватэра акупіцца праз 30 гадоў. У больш рэальных праз 40-50 гадоў.

    Адкрыйце, калі ласка, сакрэт, як у Вас атрымалася за 5 гадоў акупіць кватэру яе здачай у арэнду. Вы куплялі канфіскаваную кватэру і карысталіся нейкай спецыяльнай крэдытнай праграмай для міліцыянераў?
  • Сергей.
    08.12.2025
    Матэматык, Атрымліваецца, што кватэра абыйдзецца недзе ў 100 000$.===============Семья знакомых в Новополоцке 2 года назад не могла продать 2 комнатную в пятиэтажке в Новополоцке за 19 000 $. Продали но долго ждали. А Минск дорогой по недвижимости .
  • Матэматык
    08.12.2025
    Сергей., я лічыла для Мінска, бо ў Мінску пастаянна жывы рынак: у любы момант кватэру можна хутка купіць/прадаць, зняць/здаць - пытанне толькі ў кошце. У раённых цэнтрах ёсць рызыка доўгіх прастоеў пры здачы кватэры, адпаведна ў асобных гарадах з'яўляецца рызыка наогул сыйсці ў мінус з-за аплаты камунальных ці як мінімум ніколі кватэру не акупіць.

    Аднак давайце лічыць. Пры кошце кватэры ў 19 000 $ з крэдытам за яе трэба будзе заплаціць мінімум 25 000$.

    Каб кватэра акупілася за 5 гадоў яе трэба здаваць за 25000$:12:5 = 420$+камунальныя+падаткі. Гэта нават для Мінска для сціплай двухпакаёвай кватэры не мала. Ці існуюць такія кошты ў Наваполацку? Неяк я сумняваюся.

    Каб кватэра акупілася за 10 гадоў яе трэба здаваць за 25000$:12:10 = 210$+камунальныя+падаткі. Выглядае ўжо бліжэй да рэчаіснасці, хоць усё роўна не мала. У прынцыпе можна знайсці аб'явы аб тым, што ў Наваполацку спрабуюць здаваць двухпакаёвыя кватэры каля 200$. Аднак такая акупаемасць толькі ў выпадку калі не будзе прастояў, рамонтаў і згаданая кватэра прадавалася з рамонтам. А Вы самі пішаце, што кватэру доўга не маглі прадаць, плюс аб'явы, якія ёсць у сеціве - вісяць па некалькі месяцаў. То бок прастоі выглядаюць гарантаванымі ды яшчэ не вядома за колькі ў выніку кватэры могуць здаць, часам 200$ з цягам часу пераходзіць і ў 100$. У любым разе ўкласціся ў акупаемасць кватэры за 5-10 гадоў не атрымліваецца і тут.
  • Žvir
    08.12.2025
    Tut jašče adzin faktar jość. Zadača usich zahnać nasielnictva na kredyty. Balšyni žycharoŭ Biełarusi, ź ich zarobkami, niedakupicca tych kvateraŭ u novabudzie, i nia tołki. Biaruć kredyty. Takim čynam liudzi całkam zaliežać ad ułady, jany buduć zacikaŭlieny u tym, kab nijakich pieramien nie adbyłosia...navat nienavidziačy ŭładu.
  • І як гэта фактар уплывае?
    08.12.2025
    Žvir , патлумачце якім чынам па-вашаму дзяржава прымушае людзей браць крэдыты?
    Забараняе будаўніцтва новага жылля, каб штучна павысіць кошт другаснага? - здаецца, што не
    Дае магчымасць браць крэдыты? - тут так, але абмежаванняў на сумы крэдытавання зашмат, працэнты па крэдытах вялікія
    Не ўводзіць максімальныя сумы, за якія можна прадаваць кватэры? - так, не ўводзіць. Але спробы абыйсці законы рынка прыводзяць да ўзнікнення чорнага рынка, яшчэ большага павышэння рэальнага кошту кватэр, чэрг на куплю кватэр і да змяншэння магчымасцяў набыць жыллё.
    Болей магчымых інструментаў уздзеяння з боку дзяржавы на тое, каб людзі бралі крэдыты, я не бачу.
  • Žvir
    08.12.2025
    І як гэта фактар уплывае?, nu, jak. Zabudoŭščykam (tut nia budziem udakładniać dakładny vyhliad pradaŭca) treba pradać svaju "pradukcyju" i atrymać svaje prybytki. Bankam treba viarnuć kredyty, jakija jany dali zabudoŭščykam, i atrymać svaje prybytki. U liudziej patreba ŭ žylli jość - hrošaŭ niama. Što rabić ? Uziać kredyt i kupić u zabudoŭščyka. Toj atrymlivaje svaje baryšy i različvajecca z bankam. Bank atrymlivaje svoj kuš ad zabudoŭščyka. Pakupnik robicca rabom banka, žyvie ŭ kvatery, što faktyčna naliežyć banku. Jon budzie trymacca za "stabilnaść" i palityčnuju ład, jaki jaje takuju harantuje, što durny, navat nienavidziačy toj lad. Nu, jon vymušany, bo adkazny za ... (rečy vielmi važnyja, pieraličvać nia budu).

    Kažuć, što sacyjalny spakoj u dziaržavie harantavany, kali 80 adsotkaŭ nasielnictva maje prykladna adnolkavy zadavalniajučy ŭzrovien žyccia pry harantavanych dziaržavaj svabodach. A voś kali 80 adsotkaŭ zakredytavanych, dyk sacyjalny spakoj budzie i biez najaŭnaści harantavanych svabodaŭ, i navat va ŭmovach, kali uładam "nie da zakonaŭ"...
  • І як гэта фактар уплывае?
    08.12.2025
    Žvir , я не спрачаюся з тым, што вялікая закрэдытаванасць насельніцтва - гэта кепска. Але пытанне была да таго, у якім месцы вы бачыце мэтанакіраваную дзяржаўную палітыку па павялічэнні закрэдытаванасці людзей:
    - тое, што ў людзей мала грошай - так пры павялічэнні колькасці грошай ва ўсіх пакупнікоў кошты на жыллё будуць таксама павялічвацца, што добра бачна па суседніх краінах. То бок цяжкасці пакупкі жылля без крэдытаў не звяваныя з нізкімі заробкамі, у выпадку калі няма масавай куплі жылля замежнікамі.
    - калі тое, што ў Беларусі наогул дазволеныя крэдыты, то я ўжо напісала, у чым праблема іх забараніць.

    То бок якая дзяржаўная палітыка адносна крэдытаў і жылля падаецца Вам правільнай?
  • Žvir
    09.12.2025
    І як гэта фактар уплывае?, Jakaja ? Svabodnaja, što bazujecca na abjektyŭnych zakonach ekanomiki, nie absluhoŭvaje ŭładu i nie zjaŭliajecca faktaram manipuliacyi(!) hramadztvam z boku ŭłady.
  • Сергей.
    08.12.2025
    Молодцы редакция, начали про реализм писать. А то у многих типо идейных. без намека на образование и эрудицию мнение что там все дорого багато, престижно и везде хорошо, до экстаза , а мы мучаемся и страдаем. Это проблемы с разумом, голова слабая , таких среди страстных позиционеров хватает. Не дайте Высокие Небеса что б такие к власти пришли. Тогда будет полный смех, как с горячим патриотом Мугабе, сделавшим из Южной Родезии Зимбабве. Спасибо. Всем разума.
  • Сергей.
    08.12.2025
    В мире жилье все более дорожает, кроме хижин, и многим молодым семьям снимать его в Европе все более недостижимо. В том же Дублине где обычная квартирка от 2000 $ ,в месяц без коммунальных. А тутошнии идейные живут в местных иллюзиях. Хоть бы себе реализма купили в магазине брендовом. В РБ очень сравнительно доступное жилье. Моим соседям, Мать, дочка+ 2 детей, дочки дали в Билево квартиру бесплатно. Но местно идейные будут мудрить крутить находить что и это плохо и неправда.
  • wwwvvv
    08.12.2025
    > застаецца папулярным інвеставанне вольных грошай у нерухомасць
    Тут трохі недагаворана. У пакупнікоў кватэр гэта папулярна таму што іх загналі ў такое стойла дзе іншых спосабаў захаваць грошы проста няма. А ў "інвестараў" папулярна таму што гэта лепшы спосаб адмыць бабло якое яны накралі. У выніку маем вось такую сінэргію і гармонію...
  • Алесь
    08.12.2025
    У автора статьи отсутствует логика. Почему в Беларуси строят больше жилья? Все очень просто. В Беларуси самое маленькая обеспеченность жильем на 1 жителя: 30.4м2. В Польше - 31.1м2, но!!! В Польше у статистике только ПОЛЕЗНАЯ ПЛОЩАДЬ, то есть в реальности будет 45-50м2. Даже в Литве - 38.2м2 - то есть больше чем в Беларуси на 26 %. Соответственно, мы строим- потому что у нас мало.

    [Зрэдагавана]

    [Зрэдагавана]
  • Вы уехали и ничего не строите.
    09.12.2025
    Алесь, В Беларуси люди живут в просторных, больших квартирах. А в Польше- в кавалерках тесных.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць