Камунальнікі расказалі, калі ў мінскіх дамах адключаць воданагравальныя калонкі
Пра планы ліквідацыі газавых воданагравальных калонак і пераводзе абсталяваных імі дамоў на іншыя крыніцы гарачага водазабеспячэння ў эфіры праграмы «Говорит и показывает Минск» на «Радыё-Мінск» расказала генеральная дырэктарка «Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі» Марына Тоўсцік, пішуць «Мінск-Навіны».

«У Мінску на абслугоўванні прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі знаходзіцца больш за 4 500 жылых дамоў. А калі дадаць да гэтай лічбы яшчэ і таварыства ўласнікаў, то жылых будынкаў будзе каля 7 000. Газавымі воданагравальнікамі з іх абсталяваныя каля 520. У прынцыпе, гэта няшмат, але такія дамы існуюць.
Таму, пачынаючы з 2024 года, пры правядзенні капітальных рамонтаў мы разам з энергетыкамі разглядаем магчымасць іх пераводу на электрычнае альбо цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне. Ужо ёсць паспяхова рэалізаваныя праекты, і ў праграму на 2026‑2030 гады ўключана яшчэ каля 60 дамоў.
Тут трэба ўлічваць шмат тэхнічных момантаў, у тым ліку павелічэнне нагрузкі на энергасістэму, але мы рухаемся ў гэтым кірунку і разумеем, што гэтыя крокі — правільныя, паколькі людзі павінны жыць з сучаснымі выгодамі», — сказала Марына Тоўсцік.
Мінчанка: «Жыроўка прыйшла на 240 рублёў, хоць я працую. Аказалася, гэта з-за кватаранта»
Снег каля машыны трэба прыбіраць на адлегласць аднаго метра, інакш штраф
«Пасядзіце ў нас на ІЧУ без матраца». З'явіўся аўдыязапіс, як сілавікі вядуць «выхаваўчыя гутаркі» з беспрацоўнымі
Мінчук атрымаў жыроўку на 1600 рублёў, уся праблема ў вадзе
Каментары