Свет1515

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы

Ларан Сімонс упершыню стаў доктарам навук у 12 гадоў. А цяпер працуе над трэцяй навуковай ступенню, піша BILD.

Ларан Сімонс. Скрыншот відэа RTL

Бельгійскі падлетак Ларан Сімонс у 15 гадоў абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю — упершыню ён зрабіў гэта яшчэ ў 12 гадоў. Ларан атрымаў школьны атэстат у 8 гадоў, у 11 скончыў магістратуру, а цяпер працуе над трэцяй навуковай ступенню ў Мюнхенскім цэнтры Гельмгольца, спалучаючы медыцыну і штучны інтэлект.

«Я хачу ствараць звышлюдзей. Такіх, якія скачуць як Майкл Джордан і бегаюць як алімпійцы», — расказаў вундэркінд.

Апошняя дысертацыя Ларана прысвечана тэарэтычнай квантавай фізіцы, да гэтага падлетак абараніў дысертацыю па эксперыментальнай фізіцы. З яго ўласных слоў, хлопец мае фатаграфічную памяць і здольнасць хутка знаходзіць сувязі паміж складанымі з'явамі.

Яго бацькі расказваюць, што незвычайныя здольнасці Ларана праявіліся ўжо ў дзяцінстве. У чатыры гады яго адправілі ў школу, у шэсць — у гімназію, дзе яму адразу далі індывідуальныя заняткі.

У восем ён здаў экзамены, у дзевяць паступіў ва ўніверсітэт, а ў 12 стаў адным з самых маладых дактарантаў у гісторыі інстытута Макса Планка. Ён сустракаўся з Папам, размаўляў з нобелеўскімі лаўрэатамі і выступаў у вядучых навуковых цэнтрах свету.

Нягледзячы на такую кар'еру, бацькі імкнуцца захаваць сыну нармальнае жыццё.

«Мне падабаецца катацца на картынгу і глядзець фільмы Marvel з сябрамі ў кінатэатры. Або мы адпачываем дома, гуляючы ў відэагульні, такія як Fortnite. Я магу паводзіць сябе як звычайны чалавек з сябрамі. Калі мне хочацца адцягнуцца, я слухаю музыку, а часам люблю патанцаваць», — расказаў Ларан.

Каментары15

  • Дапусцім
    07.12.2025
    Колькі ўжо такіх было, і дзе яны ўсе падзеліся? Журналістам бы падняць тэмку мінулых вундэркіндаў. Ці зрабіў хоць адзін нешта істотнае акрамя ранняга сканчэння навучальных установаў і атрымання грамат
  • Аляксандр
    08.12.2025
    Дапусцім, аднаго дакладна ведаю - Норберт Вiнер. Але ж гэта адзiн. Як астатнiя?
  • 100%
    08.12.2025
    Jnb, цяпер была можа абзываць ультраправымі ці крайнеправымі.

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць