Свет44

Праз захраслыя ў Беларусі літоўскія грузавікі ў Вільні пройдзе пратэст перавозчыкаў— фурамі заставяць цэнтр горада

Літоўскія перавозчыкі, чые фуры застаюцца заблакаванымі ў Беларусі, правядуць акцыю пратэсту ў цэнтры Вільні 10 снежня.

Паводле папярэдніх узгадненняў з гарадской адміністрацыяй, у цэнтры Вільні дазволена прыпаркаваць да 100 грузавікоў.

«Межы застаўленыя аўтамабілямі, грузавікі з цяжкасцю вяртаюцца з Беларусі — сітуацыя там да гэтага часу не змянілася. Так, людзі абавязкова павінны збірацца [на акцыю пратэсту]», — сказаў прэзідэнт нацыянальнай асацыяцыі перавозчыкаў «Linava» Эрландас Мікенас пацвердзіў, што план пратэсту не зменіцца.

У канцы кастрычніка Літва да 30 лістапада закрыла мяжу з Беларуссю. Гэта быў адказ на масавыя залёты беларускіх паветраных балонаў з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія блакуюць працу літоўскіх аэрапортаў.

У выніку гэтай пастановы ў Беларусі засталіся заблакаванымі каля тысячы літоўскіх грузавікоў.

20 лістапада урад Літвы пастанавіў адкрыць два пункты пропуску, аднак захраслыя ў Беларусі літоўскія фуры дагэтуль не могуць вярнуцца дадому.

Беларускія ўлады забаранілі літоўскім грузавікам перасоўвацца па краіне, абавязаўшы іх паркавацца на спецыяльных платных стаянках, кожныя дзень на ёй каштуе 120 еўра за вялікагруз.

Каментары4

  • Тлумачэнне
    08.12.2025
    Tut, у Літве яны называюць гэта "дэмакратыяй". Хаця гэта звычайнае чарка-скварніцкае барыжніцтва. Яны гатовыя душу д'яблу спрадаць за магчымасць гандляваць з Лукашэнкам і Пуціным.
  • Мх
    08.12.2025
    Tut, Рэпартаж БТ: "Літоўскія перавозчыкі патрабуюць ад свайго ўрада адчыніць межы з Беларуссю, і аднавіць добрасуседскія сувязі, а таксама супраць падначаленасці краіны лялькаводам з Бруселя і Вашынгтона". Так гэта пададуць тут.
  • Привет, сектане
    08.12.2025
    Тлумачэнне, так-то оно так но если отставить в сторону глобус ВКЛ и посмотреть на гугл мапс, то становится понятно, что РБ в данный момент - единственный (ну ок, добавим крюк через Турцию) доступный сухопутный коридор между Восточной Европой и Кавказом, Средней Азией и Китаем. А про "гандляваць з Лукашэнкам і Пуціным" - это типичная байка, высосанная из... пальца.

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць