Грамадства55

У Грузіі прадаюцца вельмі нясмачныя беларускія катлеты. Але ці насамрэч яны беларускія?

Блогерка з Батумі Анастасія паскардзілася ў Threads на якасць замарожаных курыных катлет «Папараць-кветка», на ўпакоўцы якіх быў таварны знак Дзяржынскага мясакамбіната. Па яе словах, смак і кансістэнцыя катлет былі вельмі непрыемныя, «як быццам з усіх адкідаў перамеленых з лапамі курэй», піша Blizko.by.

Карыстальнікі з Беларусі, убачыўшы ўпакоўку, адзначылі, што гэта, відаць, падробка: на прадукце не было беларускага штрыхкода, назва была толькі на грузінскай мове, а арыгінальная ўпакоўка катлет ад «Дзяржынкі» выглядае зусім інакш.

На ўпакоўцы таксама быў надпіс Bulbaland, які некаторыя ўспрынялі як мясцовага вытворцу, але на самай справе гэта назва крамы беларускіх тавараў у Батумі. У інстаграм-акаўнце гандлёвага пункта відаць, што ў гэтай краме можна сустрэць і іншыя мясныя прадукты, якія падаюцца як «Дзяржынка», але наўрад ці такімі з’яўляюцца.

Беларусы падкрэслілі, што сам Дзяржынскі камбінат такія катлеты не вырабляе і не выкарыстоўвае вакуумныя ўпакоўкі. Усе пытанні па якасці трэба накіроўваць да мясцовага пастаўшчыка Bulbaland.

Карыстальнікі сеткі таксама параілі перад пакупкай беларускіх прадуктаў правяраць афіцыйныя сайты вытворцаў і склад тавару, каб пазбегнуць падробак.

Каментары5

  • Васіль
    08.12.2025
    Але Дзяржынка ўжо ж прызнала что гэта іх катлеты
  • Арчил
    08.12.2025
    Дешёвый фальсификат,это же видно.
  • ц
    09.12.2025
    Арчил , в соседней статье уже признали, что они настоящие. Да и кто будет подделывать белорусские котлеты, если они и в оригинале дерьмо?

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць