Цела мужчыны 1942 года нараджэння знайшлі ў штучным вадаёме на тэрыторыі садовага таварыства каля вёскі Тарусічы Гродзенскага раёна.

Скрыншот з відэа
Як паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі Таварыства выратавання на водах, мужчына паехаў на дачу 16 лістапада і з таго часу не выходзіў на сувязь.
4 снежня яго жонка прыехала на дачу, не знайшла мужа і паведаміла пра яго знікненне ў міліцыю. Падчас пошукавых мерапрыемстваў цела тапельца знайшлі ў тэхнічным вадаёме каля ўчастка, прыкладна за два метры ад берага.
Па факце здарэння вядзецца праверка, прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Каментары