Беспілотнік трапіў у жылы дом на праспекце Івана Якаўлева.

Shot піша, што на дом упалі абломкі дрона. У шматпавярховіку выбіла акно, пашкоджанні атрымалі аўтамабілі, якія былі прыпаркаваныя побач.
Кіраўнік Чувашыі Алег Нікалаеў пацвердзіў атаку дронаў. «Сёння раніцай у рэспубліцы чарговым разам зафіксаваная атака варожых БПЛА. На жаль, ёсць пацярпелыя, пашкоджанні жылых дамоў», — заявіў Нікалаеў.
Каментары