Улада

Пінск. Алесь Рамановіч

Пінская міліцыя выклікала позваю мясцовага актывіста, сябра праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Рамановіча. У міліцыі актывіста пазнаёмілі з заведзенай на яго адміністрацыйнай справай паводле артыкула 22.9, часткі другой — «Выраб і распаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі».

Алесь Рамановіч адмовіўся даваць тлумачэньні. Матэрыялы справы міліцыя накіравала ў суд, які адбудзецца 14 чэрвеня а 10 гадзіне. Алесь Рамановіч кажа, што позва ў РАУС была перададзена яму міліцыянтамі сёньня на вуліцы, па ўказцы супрацоўнікаў КДБ.

Праваабаронца зь берасьцейскай арганізацыі «Вясна» Ўладзімір Вялічкін адзначае, што Алесь Рамановіч — адзін з заснавальнікаў арганізацыі ў Берасьці. Некаторы час таму праваабаронцы аднесьлі дакумэнты на рэгістрацыю арганізацыі ў аблвыканкам. Крокам з боку ўладаў стаў выклік пінскага сябра. Паводле слоў Уладзіміра Вялічкіна, раней такога не назіралася:

«Калі і былі выклікі на допыты, то яны тычыліся тых, хто прадстаўляе юрыдычны адрас арганізацыі, напрыклад. А гэтым разам узяліся за заснавальнікаў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту5

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Усе навіны →
Усе навіны

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B1

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны6

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

Анжаліка Борыс дала інтэрв'ю прапагандыстам — пра тое, што ў Беларусі ўсё добра24

«Дачка падумала, што гэта аўчарка». Што вядома пра мядзведзяня, якое шастала раніцай па Віцебску

Кіраўнік МУС Літвы: Хутка адбудзецца сустрэча літоўскага і беларускага бакоў наконт кантрабанды9

У «Байсол» вярнулася дырэктарка, якая абвяшчала пра звальненне з-за дыкпікаў Стрыжака12

Дырэктар спартшколы ў Светлагорску краў грошы з бюджэту і забраў стыпендыю ў спартсменкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту5

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць