Грамадства66

Беларусь прапануе Расіі пабудаваць да 100 дамоў, што згарэлі

Беларусь гатова пабудаваць у пацярпелых ад пажару рэгіёнах Расіі да 100 дамоў і аснасціць іх усім неабходным. Пра гэта паведаміў 7 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў.

«Да канца верасня, максімум да 15 кастрычніка, мы гатовы пабудаваць да 100 домікаў», — адзначыў міністр. Паводле яго слоў, Беларусь ужо накіравала прапановы па праектах у найбольш пацярпелыя вобласці Расіі — Смаленскую, Ніжагародскую, Маскоўскую, Варонежскую.

Селязнёў удакладніў, што Беларусь прапануе, у прыватнасці, будаўніцтва буйнапанельных аднапавярховых блакаваных аднакватэрных дамоў, а таксама хуткабудаваных шчытавых дамоў. «Праект ёсць, арганізацыі вызначаны, але, на жаль, пакуль мы не атрымалі запрашэнне. Спадзяюся, нашы прапановы будуць разгледжаны», — заявіў міністр.

Ён удакладніў, што Беларусь упісваецца ў цэнавы дыяпазон кампенсацыі за згарэлую маёмасць — не больш як 2 млн. расійскіх рублёў, або прыкладна 60 тыс. долараў, на адну сям’ю.

«Мы ўпісваемся з рэнтабельнасцю каля нуля з улікам транспарціроўкі. Калі трэба дапамагчы, то тут не да прыбытку», — падкрэсліў міністр.

Селязнёў дадаў, што Беларусь гатова не толькі будаваць дамы, але і поўнасцю аснасціць іх усім неабходным: «Мы можам пабудаваць домікі і поўнасцю аснасціць іх мэбляй: паставіць ложкі, халадзільнікі, тэлевізары, пральныя машыны, мікрахвалевыя печы, аж да пастаўкі свайго хрусталю і відэльцаў з лыжкамі». Такім чынам, адзначыў ён, расходы на адну сям’ю павялічацца да 3 млн. расійскіх рублёў.

«Мы разумеем, што патрэбны час для разгляду прапановы. У Расіі яшчэ і самі не пачалі будаваць», — адзначыў Селязнёў.

Міністр падкрэсліў, што калі на наступным тыдні, «у панядзелак-аўторак», будзе атрымана запрашэнне, то «не спатрэбіцца шмат часу», каб арганізаваць адпраўку будаўнікоў і абсталявання. Паводле яго слоў, Беларусь не будзе «азадачваць» расійскі бок бытавымі пытаннямі, звязанымі з размяшчэннем будаўнікоў, — гэтыя пытанні будуць вырашацца сваімі сіламі.

Адцягванне будаўнікоў для аказання дапамогі Расіі не паўплывае на аб’ёмы будаўніцтва ўнутры рэспублікі, дадаў міністр.

Нагадаем, пажары, выкліканыя наймацнейшай засухай і анамальнай спёкай, бушуюць у 22 расійскіх суб’ектах. Найбольш складаная сітуацыя на тэрыторыі Белгародскай, Варонежскай, Маскоўскай, Ніжагародскай абласцей. Ахвярамі пажараў ужо сталі больш як 50 чалавек. Без прытулку засталіся прыблізна 3,5 тысячы жыхароў Расіі.

Каментары6

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць