Падзякі22

Сьвяткаваньне 100-годзьдзя «Нашай Нівы» ў Полацку

У пятніцу 6 кастрычніка ў парафіяльнай залі касьцёла сьвятога Андрэя Баболі ў Полацку адбылася сустрэча чытачоў з рэдактарамі газэты «Наша Ніва» ў рамках сьвяткаваньня стагодзьдзя газэты.

У пятніцу 6 кастрычніка ў парафіяльнай залі касьцёла сьвятога Андрэя Баболі ў Полацку адбылася сустрэча чытачоў з рэдактарамі газэты «Наша Ніва» ў рамках сьвяткаваньня стагодзьдзя газэты.

Зь Менску былі Андрэй Дынько і Андрэй Скурко, зь Віцебску -- сталы аўтар «НН» і часопісу «ARCHE» філёзаф Пётра Рудкоўскі. Імпрэза прайшла, дзякуючы стараньням наваполацкай пісьменьніцы Ірыны Жарнасек.

Гаворка адразу пайшла ў надзвычай зычлівым тоне. Андрэй Дынько расказаў пра ўражаньні ад падобных сустрэчаў у Бэрліне і Менску. чытачы цікавіліся, ці назаўсёды мінуў у беларускай палітыцы і ва ўсім жыцьці час рамантызму. А.Дынько тлумачыў, што мінуў час будаваньня паветраных замкаў. Адзін з чытачом запытаўся пра артыкул Валянціна Акудовіча «Бяз нас». Рэдактары першай беларускай газэты як маглі аспрэчвалі высновы Акудовіча.

Пётра Рудкоўскі, кажучы пра юбілей «Нашай Нівы», ўзгадаў словы зь Бібліі, што «жніва шмат, а работнікаў мала». Бо не заўсёды хапае патрэбных людзей, каб зь іх дапамогай можна было заняць вакантныя цяпер дзялянкі беларускасьці. Гэтыя словы пацьвердзіліся, калі адзін з прысутных запытаўся, ці не мяркуе «НН» зрабіць нейкі прамежкавы праект паміж «Газэткай дзеткам» і «Левым вокам». Андрэй Скурко адзначыў, што калі будуць канкрэтныя прапановы, то абавязкова іх разгледзіць, а пакуль няма людзей, што маглі б заняць гэтую нішу. Ён таксама зрабіў невялічкі экскурс у гісторыю газэты, зрабіў паралелі між тым і сёньняшнім выданьнем, працытаваў Аляксандра Ўласава.

Некалькі песень прасьпявала бардэса Лера Сом. Са словам выступіў паэт Алесь Аркуш, які адзначыў, што для беларусаў «Наша Ніва» зьяўляецца нацыятворчай газэтай. Цудоўныя духоўныя гімны выканаў хор наваполацкае каталіцкае парафіі.

На сустрэчу зьехаўся дзясятак ксяндзоў, ня толькі з Полацку, але і з навакольных гарадоў і мястэчак. Яны акуратна занялі апошні шэраг залі і ўважліва слухалі выступоўцаў. Адзін толькі айцец Вячаслаў Барок з Расонаў азадачыў спадароў рэдактараў пытаньнем: «Як вы думаеце колькі засталося праіснаваць «НН»? Пры гэтым а.Вячаслаў пажадаў газэце доўгіх гадоў.

Напрыканцы аўтар найлепшага пытаньня атрымаў у падарунак факсымільнае выданьне «Нашай Нівы» за 1911 год. Не засталіся з пустымі рукамі і менскія госьці. Ірына Жарнасек падаравала ім падшыўку часопісу «Наша Вера» за апошнія гады.

Сустрэча скончылася выкананьнем двух гімнаў – «Не загаснуць зоркі ў небе» і «Магутны Божа». У адрозьненьне ад менскай публікі напярэдадні, палачане сьпявалі стоячы.

Сустрэча скончылася далёка пасьля дзясятай вечара.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ3

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы6

У Нацыянальным мастацкім музеі выстава да 120‑годдзя Андрэя Бембеля, заснавальніка беларускай школы скульптуры1

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі23

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

Большасць індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў адмовілася ад новых закупак расійскай нафты1

Прэзідэнт літоўскай «Linava» пра сітуацыю з дальбойшчыкамі ў Беларусі: Перавозчыкі злыя, не выключаюць магчымасці блакаваць дарогі ў Літве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ3

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць