Улада77

Калякін патрабуе зняць Лукашэнку з выбараў

Цэнтральны Камітэт Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» звярнуўся ў ЦВК з патрабаваннем адмяніць рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі.

Такое рашэнне камуністы прынялі ў сувязі з тым, што, на іх думку, быў парушаны арт. 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якім спіс ініцыятыўнай групы ў Цэнтравыбаркам прэтэндэнт павінен падаваць асабіста. Аднак, як вынікае з паведамленняў СМІ, пацверджаных асабіста старшынёй Цэнтральнай камісіі Лідзіяй Ярмошынай, дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі падаваў не асабіста, а Аляксандр Радзькоў, які прызначаны кіраўніком групы па зборы подпісаў, паведамляе udf.by.

Адгаворкі і адсылкі Цэнтральнай камісіі на практыку правядзення выбараў у Саветы, на думку левых, не карэктныя, бо прэзідэнцкія выбары праводзяцца па іншых заканадаўчых нормах.

Тым самым, зарэгістраваўшы групу Лукашэнкі, лічыць Партыя «Справядлівы свет», Цэнтральная камісія груба парушыла патрабаванні арт. 61 Выбарчага кодэкса і паставіла яго «у выключнае становішча ў параўнанні з іншымі асобамі, якія маюць намер вылучыцца кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь».

«У сувязі з тым, што пры рэгістрацыі ініцыятыўнай групы А. Г. Лукашэнкі былі груба парушаныя патрабаванні Выбарчага кодэкса, прапануем адмяніць рашэнне Цэнтральнай камісіі аб рэгістрацыі гэтай групы», — кажацца ў звароце.

Акрамя ліста ў ЦВК, заява за подпісам старшыні партыі Сяргея Калякіна адпраўленая ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь для рэагавання.

«На сённяшні момант група грамадзяніна Лукашэнкі не мае законнага права збіраць подпісы выбаршчыкаў», — перакананы Сяргей Калякін.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі42

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі42

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць