Грамадства

Амбасадары краінаў Эўразьвязу й ЗША наведалі царкву «Новае жыцьцё»

Дыпляматы заявілі, што яны хацелі на свае вочы пабачыць тых, хто 23 дні трымаў галадоўку пратэсту, — і выказаць ім падтрымку.

Пасьля наведваньня Курапатаў кіраўнікі дыпляматычных місіяў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны, Швэцыі, Чэхіі, Славаччыны, Румыніі й Латвіі прыехалі да вернікаў царквы «Новае жыцьцё». Дыпляматы заявілі, што яны хацелі на свае вочы пабачыць тых, хто 23 дні трымаў галадоўку пратэсту, — і выказаць ім падтрымку.

Картэж машын з дыпляматычнымі нумарамі й сьцягамі спыніўся на пляцоўцы каля будынку царквы «Новае жыцьцё» прыкладна а другой гадзіне дня. Кіраўнікоў заходніх дыпляматычных місіяў сустракаў пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка й вернікі. Спадар Ганчарэнка выказаў амбасадарам словы падзякі:

(Ганчарэнка: ) «Для нас вялікі гонар, што вы заехалі да нас. Мы вельмі гэтаму рады, для нас гэта вялікая падтрымка. Мы прымаем гэта як вашую салідарнасьць з тым, што мы рабілі ўвесь гэты час, адстойваючы права на свабоду».

Пастар правёў дыпляматаў будынкам царквы. Ён апавядаў, як трымалі галадоўку вернікі, баронячы храм. Паказаў фотавыставу, якая адлюстравала, як вернікі з руінаў былога калгаснага кароўніка адбудоўвалі царкву.

Амбасадары ўважліва слухалі. Потым задавалі пытаньні, цікавіліся апошнімі навінамі наконт царквы. У інтэрвію Беларускай Свабодзе дыпляматы казалі, што іхны візыт у царкву ёсьць знакам салідарнасьці зь вернікамі. Гаворыць амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт:

(Ст’юарт: ) «Я прыехала сюды, бо права на свабоду сумленьня, права на малітву ёсьць адным з асноўных правоў чалавека ва ўсіх краінах сьвету, у тым ліку і ў Злучаных Штатах. І гэтае права Злучаныя Штаты заўсёды падтрымлівалі. Мы ведаем, што гэтая царква перажывала вельмі цяжкі час. Так, што і я, і мае эўрапейскія калегі хацелі прыехаць сюды, каб пазнаёміцца з сытуацыяй на месцы. І прыездам я таксама хацела падтрымаць тых беларусаў, якія змагаюцца за свае правы».

А вось меркаваньне кіраўніка дыпляматычнай місіі Швэцыі Стэфана Эрыксана:

(Эрыксан: ) «Гэта нашая праца — сачыць за тым, што адбываецца ў краіне. І вось я змог прыехаць у царкву «Новае жыцьцё». Я трохі ведаю, што адбывалася тут за апошнія месяцы. І, канечне, такая сытуацыя выклікае пэўную трывогу ў нас. Таму што ёсьць закон аб свабодзе рэлігіі, і гэты закон павінен выконвацца ўладамі. І тое, што тут сотні людзей праводзілі галадоўку, дастаткова сур’ёзна. Відаць, трэба было й раней прыехаць, але нам удалося толькі сёньня. Лепш позна, чым ніколі. Гэта выказваньне салідарнасьці».

Учора будынак царквы «Новае жыцьцё» апаганілі невядомыя. Сьцяна залітая фарбай і расьпісаная заклікамі незарэгістраванай нацыянал-бальшавіцкай партыі. Вернікі зьвярнуліся ў міліцыю, там іхную заяву скіравалі ў пракуратуру. Нацыянал-бальшавікі на сваім сайце заявілі, што не датычныя да акту вандалізму, які лічаць правакацыяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер2

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Сэкс-коўч беларускага паходжання Алекс Лэслі прыляцеў у Маскву і не быў затрыманы, нягледзячы на крымінальную справу11

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі29

Паказалі трэйлер айчыннай драмы «Класная»20

Памёр польскі архітэктар беларускага паходжання Міхал Балаш 1

Стала вядома, супраць якіх прадпрыемстваў уведзены 18-ы пакет санкцый ЕС17

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны6

Жыхар Барысава напісаў скаргу ў кінапракат з-за назвы фільма, якая ўвяла ў зман2

У Польшчы ў таксі беларуса на хуткасці ўрэзалася дзяўчына на самакаце і запатрабавала вялікую кампенсацыю15

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер2

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць