Улада11

З гісторыка Насевіча зрабілі стрэлачніка

«…каб прыкрыць дзейнасьць больш высокіх асобаў», — мяркуе сам гісторык.

На гэтым тыдні Камітэт дзяржаўнага кантролю распаўсюдзіў прэс-рэліз з вынікамі праверкі фінансаваньня Дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі на 2003-2005 гады «Электронная Беларусь».

Праграма была заснаваная ў 2002 годзе і накіраваная на стварэньне інфармацыйнай прасторы краіны, у межах якой будзе сфармаваны адзіны парадак збору, апрацоўкі, накапленьня, захоўваньня, пошуку й распаўсюду інфармацыі.

КДзК адзначае неэфэктыўнае выкарыстаньне бюджэтных сродкаў, бо мэты першага і другога этапаў праграмы, якія меліся быць гатовыя ў 2005 годзе, фактычна не былі дасягнутыя. Адзначаецца, што выканаўцы праекту не прадставілі належным чынам кошт праведзеных работ.

Дзяржкантроль лічыць, што найбольш значнай шчылінай «для незаконных выплатаў і марнатраўства сродкаў зьяўляецца выкананьне па дамовах падраду з часовымі навуковымі калектывамі і фізычнымі асобамі». КДзК лічыць, што арганізацыі-выканаўцы выплочвалі грошы работнікам па сваім меркаваньнях, а не па вызначаных каштарысах.

«Кіраўнікі фактычна прымалі працы, выкананыя імі самімі, а таксама іх сваякамі і работнікамі арганізацыяў, для якіх распрацоўваўся праект, і тым самым не былі зацікаўлены ў належнай ацэнцы якасьці гэтых працаў і ў аб’ектыўнай ацэнцы іх кошту», -- гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы КДзК.

Усяго было ўстаноўлена неэфэктыўнае выкарыстаньне бюджэтных сродкаў на суму 640 мільёнаў рублёў. У выніку праверкі КДзК вынес прапанову Савету міністраў і Нацыянальнай акадэміі навук прыцягнуць да адказнасьці службовых асобаў Саўміну і НАНБ.

Міністэрства юстыцыі ж у сваю чаргу прапанавала вызваліць ад займанай пасады дырэктара Беларускага навукова-дасьледчага цэнтру электроннай дакумэнтацыі, гісторыка Вячаслава Насевіча (аўтара, між іншых, фундамэнтальнай гістарычнай працы «Гісторыя адной вёскі ў гістарычнай пэрспэктыве»).

Сам сп.Насевіч даведаўся пра гэтаю рэкамэндацыю толькі ад карэспандэнта «Нашай Нівы». «Мяне не палохае звльненьне, бо я найперш навуковец і дасьледчык, а не адміністратар, таму працу для сябе знайду ў любым выпадку», – кажа Вячаслаў Насевіч.

«Фармальнай зачэпкай для праверкі КДзК сталіся тыя абставіны, што мы сапраўды зрабілі парушэньне, калі да калектыўнай службовай справы работнікаў мы не зрабілі індывідуальнай справы кожнага з дасьледнікаў. Пасьля адзін з навукоўцам прыклаў да праекту тэкст, банальна спампаваны з Інтэрнэту, нават бяз аўтарскай апрацоўкі, я не ўсачыў за гэтым, за што і прызнаю сваю віну. Цяпер некаторыя сродкі масавай інфармацыі робяць з Насевіча ледзьве не плягіятара.

Камітэт дзяржкантролю пачаў праверку дзейнасьці нашага цэнтру летам, цяпер яны апублікавалі свае прэтэнзіі. Калі кіравацца імі, то мы мусілі рабіць тую праграму самі за бясплатна і ў вольны ад асноўнай працы час, але ж гэта немагчыма, і яны павінны гэта разумець. Цяпер спрабуюць зрабіць зь мяне «стрэлачніка», каб прыкрыць дзейнасьць больш высокіх асобаў, нібыта ва ўсіх грахах вінаваты менавіта я. Хаця я адзначу, што на канец 2005 году Цэнтар электроннай дакумэнтацыі ў рамках праграмы «Электронная Беларусь» выканаў цалкам адзін з найбольш прынцыповых праектаў, але пра гэта чамусьці маўчаць.

Цяпер спрабуюць у нэгатыўным сьвятле паказаць абсалютна ўсю дзейнасьць праграмы, але там былі вельмі добрыя праекты, якія не заслугоўваюць, каб іх згарнулі. Мне крыўдна за гэта. Уласны лёс мяне мала цікавіць, мяне больш хвалюе будучыня гэтых праектаў, бо яны сапраўды патрэбныя для краіны», – сказаў Вячаслаў Насевіч.

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары1

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі11

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска4

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак2

Наколькі закрытая мяжа з Літвой уплывае на дастаўку тавараў і колькі літоўскіх фур і прычэпаў насамрэч захрасла ў Беларусі?15

У лесе пад Мінскам знайшлі дзіўную канструкцыю з палак і бутэлькі. Аказалася, вельмі карысная рэч6

Зяленскі расказаў, як палёты невядомых дронаў у краінах ЕС адбіваюцца на вайне ва Украіне

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі11

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць