Улада3434

Мінскія адвакаты адмовіліся караць сваіх калегаў

Нягледзячы на прэтэнзіі Мінюста.

Нягледзячы на прэтэнзіі Мінюста.

Міністэрства юстыцыі накіравала прадстаўленні на чатырох адвакатаў, якія займаюцца справамі абвіначаных у справе аб масавых беспарадках 19 снежня. Вядома, што адным з іх быў Павел Сапелка, які абараняе экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Падставай да звароту Мінюста сталі абурэнні адкаватаў, якія не могуць патрапіць да сваіх падабаронных, і крытыка на адрас судовай сістэмы. Чыноўнікі патрабавалі прыцягнуць іх да дысцыплінарнай адказнасці.

Але, як паведаміў «Нашай Ніве» старшыня Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка, калегія не ўбачыла фактаў парушэнняў у дзейнасці сваіх калегаў.

Таксама чыноўнікі выказаліся аб немэтазгоднасці знаходжання Паўла Сапелкі ў складзе прэзідыума Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Але адпаведнага прад’яўлення ў калегію не паступіла.

Нагадаем, што экс-кандыдатаў у прэзідэнты Міколу Статкевіча, Андрэя Саннікава, Алеся Міхалевіча, Уладзіміра Някляева іх адкаваты не бачылі з 29–30 снежня. Тое самае і з іншымі абвінавачанымі па справе аб масавых беспарадках.

Адмовіць Мінюсту на яго ўльтыматыўнае патрабаванне санкцый для адвакатаў было няпростым рашэннем. Калегі адвакатаў палітвязняў праявілі грамадзянскую мужнасць.

Каментары34

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?4

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Друскеніках знойдзены метэазонд з 1400 пачкамі кантрабандных цыгарэт3

Гэта прышчэпка можа выратаваць жанчын ад аднаго з відаў раку. Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ад віруса папіломы чалавека4

Беларусбанк працягнуў акцыю па крэдытах на новабудоўлі

Мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці ў Мінску адкрыты3

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах22

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?4

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць