Эканоміка

Казахстан плануе ўступіць у СГА ў 2012 годзе

Казахстан можа ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) у першай палове 2012 года, сказала міністр эканамічнага развіцця краіны Жанар Айтжанава.

«Усю працу будзем старацца завяршыць у гэтым годзе, для гэтага ёсць усе перадумовы. Думаю, што калі гэта (уступленне ў СГА) адбудзеццца ў першай палове 2012 года, нічога страшнага няма», — сказала яна журналістам.

Казахстан збіраўся ўступіць у СГА разам з Расіяй, якая пасля 17 гадоў перамоваў, заручыўшыся падтрымкай з боку ЗША і ЕС, заявіла аб магчымасці ўступлення ў арганізацыю ў гэтым годзе.

У канцы студзеня Казахстан завяршыў перамовы з Еўрасаюзам аб уступленні ў СГА і падпісаў дакумент аб завяршэнні двухбаковых перамоваў аб узроўні мытаў на імпарт тавараў.

«На сёння двухбаковыя перамовы па доступе на рынкі тавараў і паслуг завершаныя з 24 краінамі — удзельнікамі рабочай групы па ўступленні Казахстана ў СГА з падпісаннем адпаведных пратаколаў, у тым ліку ў 2010 годзе з Рэспублікай Эквадор і Рэспублікай Эль-Сальвадор», — сказала Айтжанава.

«Далейшыя пытанні ўступлення Казахстана ў СГА будуць скаардынаваныя з краінамі-партнёрамі па Мытным саюзе», — дадала яна.

Расія, Казахстан і Беларусь стварылі ў 2010 годзе Мытны саюз, а з студзеня 2012 г. хочуць запусціць Адзіную эканамічную прастору, якая прадугледжвае больш шчыльную інтэграцыю эканомік.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі41

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі41

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць