Спорт55

БАТЭ — «Вісла» — 1:3

Барысаўскі БАТЭ пацярпеў паразу ад аднаго з лідараў чэмпіянату Польшчы кракаўскай «Віслы» з лікам 1:3 (першы тайм 0:2; галы: Малецкі, 41, 43, Сабалеўскі, 66, Алекс, 90+3).

Таварыскі матч прайшоў у Турцыі 12 лютага.

БАТЭ гуляў у наступным складзе: Гутар — Шытаў (46 хв. — Ліхтаровіч), Юрэвіч, Валадзько, Брэсан (Бага, 80), Сіміч, Няхайчык (Гардзяйчук, 70), Скавыш (Алекс, 85), Бардачоў, Радзівонаў, Аляхновіч (Рудзік, 58).

У складзе «Віслы» да 72-й хвіліны гуляў экс-барысавец Міхаіл Сівакоў, аддадзены пры канцы студзеня ў арэнду «Белай Зорцы» італьянскім «Кальяры».

Гэта трэцяя параза БАТЭ ў спарынгах ад Новага года (былі таксама паразы ад заграбскага «Дынама» — 1:2, чэшскай «Сігмы» — 1:3, перамога над бялградскім ОФК — 2:0.

***

У панядзелак сяміразовыя чэмпіёны краіны вяртаюцца ў Мінск, дзе будуць рыхтавацца да матча 1/16 фіналу Лігі Еўропы з французскім ПСЖ. 17 лютага каманды згуляюць у Мінску, а 24-га — у Парыжы.

ПСЖ сёння ў матчы чэмпіянату Францыі гуляе на «Парк дэ Прэнс» з «Лансам». У турнірнай табліцы парыжскі клуб дзеліць 2-3-я месцы з «Рэнам», у клубаў па 37 пунктаў. Лідзіруе ў чэмпіянаце Францыі «Ліль» з 42 баламі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?5

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Гадаванцы «Іслачы» прыехалі ў ЗАГС і зрабілі трэнеру сюрпрыз

Маладую фатографку з Нароўлі арыштавалі за Гаюна пасля вяртання з «Марафону адзінства»6

Мядзведзеў пагражае сцерці Бельгію з зямлі12

У Друскеніках знойдзены метэазонд з 1400 пачкамі кантрабандных цыгарэт3

Гэта прышчэпка можа выратаваць жанчын ад аднаго з відаў раку. Усё, што трэба ведаць пра вакцынацыю ад віруса папіломы чалавека4

Беларусбанк працягнуў акцыю па крэдытах на новабудоўлі

Мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці ў Мінску адкрыты3

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах22

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?5

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць