Грамадства

Недзяржаўны сектар эканомікі ў студзені забяспечыў 63% паступленняў у бюджэт Мінска

У структуры паступленняў у кансалідаваны бюджэт Мінска за студзень 2011 года па катэгорыях плацельшчыкаў лідарам з’яўляецца недзяржаўны сектар эканомікі — 63%, на арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі прыпадае 37% паступленняў. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах.

У рэйтынгу найбуйнейшых плацельшчыкаў сталіцы — ААТ «Белтрансгаз», ЗП «Лукойл-Беларусь», РУП «Мінск Крышталь», ЗТАА «Юніс Ойл», ЗП «Велком», РУП «Белтэлекам», ТАА «Тытунь-інвест», ЗЗАТ «БелРосАльянс», УП «Мінгаз», РУП «Мінскэнерга», якімі ў сукупнасці забяспечана 45% кансалідаваных даходаў горада.

Усяго на 1 лютага 2011 года фарміраванне кансалідаванага бюджэту сталіцы забяспечвалі 217.011 плацельшчыкаў, у тым ліку 47.955 арганізацый і 54.293 індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама 114.763 фізічныя асобы.

За студзень 2011 года у кансалідаваны бюджэт Мінска плацельшчыкамі пералічана 1,8 трлн. рублёў, у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт — 1 трлн., у мясцовы — 0,8 трлн.

Кансалідаваны бюджэт сталіцы на 35% сфарміраваны паступленнямі ПДК, значныя аб’ёмы плацяжоў па падатку на прыбытак (25%), падаходнаму падатку (12%), акцызах (4%), адлічэннях у інавацыйныя фонды (4%), падатку на нерухомасць (2%) і падатку на даходы (2%).

Траціна кансалідаваных даходаў горада сфарміравана плацельшчыкамі Савецкага раёна Мінска, істотны ўнёсак у папаўненне бюджэту належыць плацельшчыкам Цэнтральнага (13,8%), Маскоўскага (13,7%) і Ленінскага (11%) раёнаў.

Адносна ўзроўню студзеня 2010 года даходы кансалідаванага бюджэту сталіцы прыраслі ў супастаўных умовах на 24,6%, у тым ліку па рэспубліканскім бюджэце — на 6%, па мясцовым — на 56,4%.

На 1 лютага 2011 года сума запазычанасці плацельшчыкаў Мінска па плацяжах у бюджэт склалася ў 32,3 млрд. рублёў.

Сярод арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі горада найбуйнейшымі даўжнікамі перад бюджэтам з’яўляюцца РУП «Гандлёвы комплекс «Аэрадромны», ТАА «Камволь», РУП «Мінскі электрамеханічны завод», ПРУП «Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П. М. Машэрава» і ВРУП «Завод «Электроніка».

Паводле звестак Міністэрства па падатках і зборах, сярод прадстаўнікоў недзяржаўнага сектара эканомікі значныя даўгі перад бюджэтам маюць ЗАТ «Інвесткапбуд», ТАА «Міндаўг», ЗАТ «Мазкантрактлізінг», ТАА «Боартбуд» і СП «Лорэнпласт».

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць