Меркаванні8181

Юрась Губарэвіч: Цяпер у Алеся развязаныя рукі

Намеснік старшыні Руху за Свабоду быў адным з нямногіх, з кім Алесь Міхалевіч звязваўся пасля выезду з краіны.

Намеснік старшыні Руху за Свабоду быў адным з нямногіх, з кім Алесь Міхалевіч звязваўся пасля выезду з краіны.

«Наша Ніва»: Юрась, як ацэньваеш крок Алеся?

Юрась Губарэвіч: Я лічу, што ў той сітуацыі, якая склалася — гэта адзіны магчымы варыянт. Міхалевіч нанёс моцны ўдар па іміджы КДБ, калі той імідж яшчэ застаўся. Вядома, што проста так гэта б ніхто не пакінуў. Алеся ўжо выклікалі на следчыя дзеянні на 14 сакавіка, што за яны невядома. Не выключана, што пасля іх кандыдат зноў бы мог апынуцца за кратамі.

«НН»: Вядома якім чынам Алесь пакідаў краіну?

ЮГ: Я гэтага не ведаю. Магчыма, што ён рабіў тое самастойна. Магчыма, яму нехта ў гэтым дапамог. У нядзелю ён звязаўся са мной праз інтэрнэт, каб паведаміць, што знаходзіцца за межамі краіны. Пакуль сваё месцазнаходжанне ён не разгалошвае з мэтаў бяспекі. Хаця не выключаю, што хутка сам Алесь пра гэта паведаміць.

«НН»: Што можа Міхалевіч рабіць за мяжой?

ЮГ: Найперш ён зможа больш шырока распаўсюджваць інфармацыю адносна катаванняў, што адбываліся з ім у КДБ. Цяпер у Алеся развязаныя рукі. Гэта праца праз праграмы ААН, Чырвонага крыжа. Відаць, што Міхалевіч зможа стаць адным з сведкаў па судовым працэсе, які пачынае супраць Лукашэнкі брытанская юрыдычная фірма.

«НН»: Можа Міхалевіч узначаліць які з офісаў апазіцыі за мяжой?

ЮГ: У нас цяпер кожны ўцякач мае свой офіс… Насамрэч пра гэта мы нават не размаўлялі. Наколькі я зразумеў, што Алесь збіраецца сканцэнтравацца якраз на тых рэчах, што ён агучваў на вядомай прэс-канферэнцыі.

«НН»: Міхалевіч як палітык мае будучыню?

ЮГ: На сёння ў тумане палітычная будучыня нават тых людзей, што застаюцца ў Беларусі. Натуральна, што ў выпадку змены ўлады Міхалевіч будзе мець шанцы.

«НН»: Ці не перакрэсліў ён сваім ад’ездам усё тое, што ён зрабіў ранейшымі прызнаннямі?

ЮГ: Не думаю. Магчыма, нехта і хацеў бы бачыць новую ахвяру спецслужбаў. Аднак мне здаецца, што рашэнне Міхалевіча цалкам узважанае.

Каментары81

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць