Улада66

Лукашэнка: мы з Пуціным ніколі ворагамі не былі

«Мы з Уладзімірам Пуціным ніколі ворагамі не былі. Ён там нешта сказаў, я там нешта сказаў. Мы размаўлялі з ім нармальна, абмяркоўваючы ўсе праблемы», — цытуе БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі падчас сустрэчы з кіраўнікамі расійскіх СМІ.

«А апошняе пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы — гэта прарыў у нашых адносінах. Мы падпісалі пагадненне, якое тры гады не маглі выпрацаваць, па АЭС, дамовіліся па іншых пытаннях. Нявырашаных пытанняў у нас не засталося», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён таксама дадаў: «Я думаю, у наступны мой візіт у Маскву мы з прэзідэнтам Расіі ўсе палітычныя, ваенна-палітычныя пытанні вырашым. І гэта не таму, што Лукашэнку на Захадзе, бачыце, не прымаюць, і таму ён зноў перакінуўся да Расіі». А следам, дзеля захавання геапалітычнай раўнавагі, кіраўнік Беларусі адзначыў: «Я Уладзіміру Уладзіміравічу адразу сказаў: калі вы думаеце, што мы не будзем выбудоўваць адносіны з Захадам, то памыляецеся. Мы будзем з імі выбудоўваць нармальныя адносіны».

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь, знаходзячыся паміж Расіяй і ЕС, апынулася як бы паміж молатам і кавадлам: «І тыя нас душаць, і гэтыя нас ціснуць. Яно і зразумела — наш лёс такі. Мы на перакрыжаванні, у нас геаграфічны цэнтр Еўропы. Але мы не хочам быць нейкі падзяляльнай паласой, мы хочам, каб да нас нармальна ставіліся». Наконт стасункаў з Захадам, Аляксандр Лукашэнка дадаў: «Мы будзем гэтыя адносіны выбудоўваць, не паварочваючы ні на захад, ні на поўнач, ні на поўдзень, ні на ўсход».

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B1

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі22

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць