Культура33

Чэмпіён Вячаслаў Харанека: «У метро я не загінуў па чыстай выпадковасці…»

Падчас учарашняга выбуху ў метро, на станцыі метро «Кастрычніцкая» знаходзіўся вядомы беларускі асілак, аўтар больш 120 унікальных сілавых рэкордаў Вячаслаў Харанека.

Вось што ён расказаў карэспандэнту «Народнай Волі».

— Учора на 18.00 у мяне была запланавана сустрэча, як раз на Кастрычніцкай. У 17.45 я ўзняўся па прыступках да танэля, які злучае “Кастрычніцкую” і “Купалаўскую”. Стаў спіной да платформы станцыі «Кастрычніцкая» і чакаў чалавека. Прыкладна праз 10 хвілін я пачуў моцны хлапок… Зрэагаваў імгненна, хутка прысеў на кулішкі, гэта мяне і ўратавала… Выбуховая хваля была вельмі моцнай. Ляцелі кавалкі арматуры. Мяне зачапіла адным з іх. Каб не прысеў, дык галаву дакладна знесла б… Не загінуў па шчаслівай выпадковасці….

— Што адбывалася на «Кастрычніцкай» адразу пасля здарэння?

— Перад тым, як на станцыі знікла святло, яна была моцна задымлена… Паветра было напоўнена пылам, будаўнічай крошкай… Пачалася паніка. Крык. Слёзы. Страшна гэта ўзгадваць…Я кінуўся да выхаду. Дапамог выбрацца на вуліцу яшчэ аднаму маладому хлопцу і толькі там адчуў, што са мной нешта не тое… Прыгарнуў руку да галавы і ўбачыў, што яна ўся ў крыві… Нейкая жанчына падбегла да мяне, каб аказаць першую дапамогу… Я бачыў, як у гэты момант на «Кастрычніцкую» бягуць людзі з насілкамі… Бачыў акрываўленых людзей. І зразумеў, што мне моцна пашчасціла, бо я мог стаяць на сваіх нагах…

Пасля здарэння я звярнуўся па дапамогу ў 3-ю клінічную бальніцу Мінска. Там мне на галаву наклалі некалькі швоў. Сёння я звярнуўся ў паліклініку па месцы жыхарства. Там зрабілі здымак галаўнога мозга. Быццам бы ўсё нармальна…

Каментары3

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі78

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі замерзнеце — заходзьце да нас пагрэцца». Бібліятэкарка з Магілёва расказала, як змагла знайсці сябе ў прафесіі ў Польшчы5

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі78

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць