Грамадства

Тозік: Частку заробленых на суботніку сродкаў накіруюць на дапамогу пацярпелым ад выбуху ў метро

У выпадку неабходнасці частка заробленых на суботніку сродкаў будзе накіраваная на дапамогу пацярпелым ад выбуху ў мінскім метро. Пра гэта заявіў 16 красавіка віцэ-прэм’ер урада Анатоль Тозік, які ўдзельнічае ў рэспубліканскім суботніку на будаўніцтве новага Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску.

«Аднак я адчуваю, што ў гэтым не будзе неабходнасці, мяркуючы па тым, як імкліва папаўняецца дабрачынны рахунак. Людзі актыўна адгукнуліся на гэту бяду, ужо сабраны дастатковыя сродкі, каб аказаць дапамогу сем’ям загінулых і пацярпелым у трагедыі», — цытуе Тозіка прэс-служба ўрада.

Паводле меркавання намесніка прэм’ер-міністра, у рэспубліканскім суботніку возьме ўдзел каля 3,5 млн. чалавек. «Большасць будзе працаваць там, дзе можна вырабіць прадукцыю», — сказаў Тозік.

Па выніках суботніка плануецца сабраць 20–22 млрд. рублёў. «Па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы вырашана, што яны будуць накіраваныя на мінімізацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, першым чынам на аздараўленне дзяцей, якія пражываюць ці вучацца на пацярпелых ад аварыі тэрыторыях, — нагадаў ён. — Сродкі пойдуць таксама на лячэнне дарослых людзей, якія пацярпелі ад аварыі. Частка сродкаў будзе накіраваная таксама на будаўніцтва музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны».

Тозік дадаў, што суботнік стаў для беларусаў «не толькі адной з формаў калектыўнай працы, але і неад’емнай часткай духоўнага жыцця». «Вельмі добра, што моладзь разглядае яго як неабходнасць, патрэбнасць для сябе», — падкрэсліў ён. Паводле меркавання намесніка кіраўніка ўрада, у краіне праведзена досыць сур’ёзная падрыхтоўчая праца да суботніка. «Гэта наш звычай — прыбраць пасля зімы, як у добрага гаспадара, зрабіць кожны кавалачак на зямлі чыстым, акуратным і прыгожым», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму21

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі30

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць