Здарэнні11

Міліцыянт, які застрэліў дзяўчыну, сядзе на 18 гадоў

Трагедыя, нагадаем, здарылася год таму ў Рагачоўскім раёне.

Міліцыянт, які застрэліў з табельнай зброі дзяўчыну, асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі.

Крымінальная справа ў дачыненні да супрацоўніка (цяпер — былога супрацоўніка) Рагачоўскага РАУС распачатая 7 ліпеня 2010 г. пракурорам Рагачоўскага раёна па п.13 ч.2 арт.139 КК РБ (забойства з хуліганскіх мэтаў). Пасля яна была перададзеная ў следчы аддзел пракуратуры Гомельскай вобласці.

Высветлена, што 31-гадовы ўчастковы інспектар міліцыі быў накіраваны для аховы грамадскага парадку на тэрыторыі Званецкага і Журавіцкага сельсаветаў падчас Купалля. Замест гэтага ён, знаходзячыся ў форме і маючы пры сабе табельную зброю, на беразе возера каля вёскі Старыя Журавічы распіваў спіртныя напоі з двума супрацоўнікамі Рагачоўскага РАУС і знаёмымі дзяўчынамі. Затым без якой-небудзь падставы

міліцыянт стрэліў у галаву 22-гадовай дзяўчыне, якая 16 ліпеня 2010 года памерла ў аддзяленні рэанімацыі Рагачоўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

«Крымінальная справа была разгледжаная ў судзе, і прысудам судовай калегіі па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда супрацоўнік (цяпер — былы супрацоўнік) Рагачоўскага РАУС прызнаны вінаватым у здзяйсненні інкрымінаванай яму дзеі. Яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 18 гадоў з адбываннем пакарання ва ўмовах выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд уступіў у законную сілу», — паведамілі ў Генпракуратуры.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць