Здарэнні

З пачатку лета згубілася 30 грыбнікоў і ягаднікаў

З пачатку лета ў органы ўнутраных спраў Беларусі паступіла больш як 30 паведамленняў аб знікненні грамадзян, якія пайшлі ў лес у грыбы і ягады. Месцазнаходжанне шасці з іх не ўстаноўлена. Пра гэта паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.

Так, на мінулым тыдні ў міліцыю звярнулася жыхарка Пінскага раёна. Яна паведаміла, што яе 9-гадовы і 11-гадовы сыны пайшлі ў лес і не вярнуліся. Увесь асабовы склад Пінскага РАУС быў узняты па трывозе. Пошукі працягваліся ўсю ноч. Дзяцей знайшлі толькі наступным днём на забалочаным участку мясцовасці за тры кіламетры ад месца знікнення. Зараз іх жыццю і здароўю нішто не пагражае.

У МУС зазначаюць, што праблема знікнення грыбнікоў і ягаднікаў для Беларусі заўсёды была актуальнай. Летась зарэгістравана 118 такіх фактаў. 85 зніклых — асобы сталага ўзросту. Толькі 62 чалавекі вярнуліся або былі адшуканыя ў выніку пошукавых мерапрыемстваў. Нярэдка блуканні па лесе заканчваюцца смерцю (у 2010 годзе — 31 выпадак, 21 з іх — на тэрыторыі Мінскай вобласці).

Так, у канцы кастрычніка 2010 года пайшоў у лес у грыбы 71-гадовы жыхар Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Нядаўна яго парэшткі былі знойдзеныя ў суседнім раёне, за 15 км ад месца знікнення.

З улікам мінулых гадоў зараз у вышуку знаходзяцца 130 чалавек, чыё знікненне звязана з паходам у лес у грыбы і ягады, з іх 98 — грамадзяне сталага ўзросту.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму21

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі30

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ2

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць