Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» ўшанавалі 3 верасня памяць заснавальніка сайта charter97.org Алега Бябеніна ў гадавіну яго смерці.
Маладыя людзі сабраліся каля Чырвонага касцёла ў Мінску, запалілі свечкі і ўсклалі белыя і чырвоныя кветкі да партрэта беларускага журналіста. Акцыя памяці скончылася хвілінай маўчання.
Алег Бябенін быў знойдзены павешаным 3 верасня 2010 года на яго лецішчы пад Мінскам. Судмедэксперты, у тым ліку спецыялісты з АБСЕ, прыйшлі да высновы, што гэта было самагубства.
Каментары