Грамадства55

Дзелім на пяць. Паводле ацэнак міліцыі, у Народным сходзе ў Мінску ўзялі ўдзел 120 чалавек

Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у Народным сходзе, якое адбылося 8 кастрычніка ў шэрагу гарадоў краіны, прынялі ўдзел 415 чалавек, з іх 120 — у Мінску, 295 — у рэгіёнах. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.

У той жа час, па падліках журналістаў, у акцыі, якая адбылася ў сталічным парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор,

удзельнічалі каля 600 чалавек.

У аргкамітэце акцыі раней паведамілі, што сходах у рэгіёнах прыняло ўдзел каля дзвюх тысяч чалавек. Мерапрыемствы прайшлі ў чатырох абласных цэнтрах і 11 іншых гарадах.

У Віцебску ў Народным сходзе удзельнічала 300 чалавек (без затрыманняў), у Магілёве — 250 (без затрыманняў), Гомелі — 400 (затрыманыя сябры аргкамітэта), Брэсце — 250 (затрыманая старшыня мясцовага аргкамітэта Зінаіда Міхнюк).

Сходу прайшлі таксама ў Вілейцы (50 чалавек), Слуцку (20), Глыбокім (80, падчас мерапрыемства затрыманы арганізатар), Полацку (60, арганізатары затрыманыя напярэдадні, на месцы збору была праведзена акцыя БРСМ), Наваполацку (50, арганізатар затрыманы) , Бабруйску (200, на месцы збору праводзілася кірмаш, арганізатары затрыманыя на сходзе), Баранавічах (100, арганізатар затрыманы), Слоніме (30, арганізатары затрыманыя на сходзе), Кобрыне (10, міліцыя перапісала пашпартныя дадзеныя ўсіх удзельнікаў), Оршы (72) і Жлобіне (100).

У некаторых населеных пунктах сходу не прайшлі з-за перашкодаў з боку ўладаў (Дзісна, Рэчыца, Светлагорск, Мазыр, Ліда).

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Усе навіны →
Усе навіны

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

Анжаліка Борыс дала інтэрв'ю прапагандыстам — пра тое, што ў Беларусі ўсё добра22

«Дачка падумала, што гэта аўчарка». Што вядома пра мядзведзяня, якое шастала раніцай па Віцебску

Кіраўнік МУС Літвы: Хутка адбудзецца сустрэча літоўскага і беларускага бакоў наконт кантрабанды9

У «Байсол» вярнулася дырэктарка, якая абвяшчала пра звальненне з-за дыкпікаў Стрыжака12

Дырэктар спартшколы ў Светлагорску краў грошы з бюджэту і забраў стыпендыю ў спартсменкі1

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска4

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць