Навука і тэхналогіі77

Надакучыла аб’язджаць ямы на дарозе? «БелЯма» дапаможа вырашыць праблему

На новым сайце па зборы інфармацыі пра дэфекты дарожнага пакрыцця можна скласці скаргу ў ДАІ і суд.

У Беларусі запрацаваў інтэрнэт-праект «БелЯма», які акумулюе інфармацыю пра пра дэфекты дарожнага пакрыцця ў краіне. Сайт прадугледжвае актыўны ўдзел неабыякавых грамадзянаў з аказаннем ім прававой дапамогі.

Прынцып дзеяння праекта:

Грамадзяне, якія заўважылі ў сваім населеным пункце сур’ёзнае пашкоджанне дарожнага пакрыцця, фатаграфуюць яго і робяць неабходныя замеры.

Сайт нагадвае — згодна з дзеючым у Беларусі СТБ 1291-2007, памеры ямаў не павінны быць больш 0,09 кв. м. па плошчы (30 х 30 см) і 5 см у глыбіню.
Усе ямы, большыя хоць бы па адным параметры, павінны агароджвацца тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху ў адпаведнасці з СТБ 1300.

Пасля гэтага фота з апісаннем (памеры ямы, месцазнаходжанне — населены пункт, вуліца, № дома) запампоўваецца на сайт belyama.by (націскаем чырвоную кнопку «дадаць» на галоўнай старонцы). Пры гэтым карыстальнік аўтаматычна атрымае шаблон звароту ў ДАІ. Запаўняе яго, раздрукоўвае і дасылае ў інспекцыю.

Сайт нагадвае — згодна з арт. 40 Канстытуцыі грамадзяне маюць права звяртацца асабіста, а таксама накіроўваць калектыўныя і індывідуальныя звароты ў дзяржаўныя органы.

У адпаведнасці з р. 1 арт. 10 закона РБ «Аб зваротах грамадзян» органы дзяржаўнай улады абавязаныя даць пісьмовы адказ па сутнасці звароту на працягу месяца з дня рэгістрацыі звароту.

Што рабіць, калі вы не атрымалі адказ з ДАІ, або вы палічылі яго адпіскай?

Звяртайцеся ў суд. На сайце belyama.by вы знойдзеце карысную інфармацыю, як аформіць скаргу. Асобны раздзел праекта прысвечаны нарматывам і стандартам, што датычаць эксплуатацыйнага стану дарог.

На сайце вядзецца статыстыка: колькі фотафактаў зарэгістравана, колькі заяў пададзена ў ДАІ, што ў выніку зроблена.

Праект «БелЯма» — адна з серыі ініцыятыў, што ўжо дзейнічаюць у Расіі, Украіне і Казахстане. Аўтарам ідэі з’яўляецца вядомы расійскі барацьбіт з карупцыяй Аляксей Навальны.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»3

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі33

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць