Здарэнні55

П'яны хакейны суддзя пратараніў машыну на святлафоры

Федэрацыя хакея, насуперак ДАІ, адмаўляе, што Іван Дзядзюля быў нецвярозы.

— Дагэтуль не магу прыйсці ў сябе ад шоку, а гэты хлопец нават не папрасіў прабачэння! У той дзень (25 кастрычніка. — Рэд.) я вярталася дадому пасля працы. Спынілася на святлафоры на вуліцы Арлоўскай недалёка ад «Дрымлэнду» і чакаю, калі загарыцца зялёнае святло. Як 

раптам пачуўся моцны ўдар.
Калі шчыра, то я адразу не зразумела, што адбылося, а калі апрытомнела, убачыла раскіданыя рэчы па салоне, а ззаду майго аўто стаяла разбітая «Вольва В50», — распавядае «Камсамолцы» пацярпелая мінчанка Вольга.

Пакуль ехалі супрацоўнікі ДАІ, кіроўца «Вольва» усё хадзіў вакол свайго аўто. Яго неадэкватныя паводзіны кінулася ў вочы не толькі Вользе, але і яе знаёмаму, які прыехаў на дапамогу.

— У мяне ў галаве не ўкладваецца,

як гэты хлопец мог сесці ў такім стане за стырно?
Калі ўжо ён моцна спяшаўся, трэба было браць таксі або ў крайнім выпадку ехаць на тралейбусе, — абураецца Вольга. — 
Ужо вечарам я высветліла, што віноўнік ДТЗ — суддзя КХЛ Іван Дзядзюля!

Зараз жанчына на бальнічным, у яе лёгкая ступень чэрапна-мазгавой траўмы, страсенне мозгу і расцяжэнне звязак шыйнага аддзела хрыбетніка. А 

26-гадовы Іван Дзядзюля працягвае працаваць суддзёй па хакеі. Дарэчы, у канцы верасня яго прызначылі лайнсмэнам на Чэмпіянаце свету
ў Швецыі і Фінляндыі, які пройдзе ў 2012 годзе. Усе спробы пагаварыць з вінаватым у аварыі былі марнымі.

— 

Іван прасіў перадаць, што моцна захварэў.
Зможа пагаварыць толькі праз два дні, — кажуць яго калегі.

Нечаканая хвароба Івана не перашкодзіла яму з’ехаць у Бабруйск, дзе ў панядзелак і аўторак ён абслугоўваў гульні.

— Мы чулі, што Дзядзюля патрапіў у аварыю. Але тое, што ён быў п’яны — глупства нейкае. Ён ехаў на гульню і не мог быць п’яным.
Мы ўвогуле не гаворым на гэтую тэму, — адрэзалі у Федэрацыі хакея.

АФІЦЫЙНА

П’янага кіроўцу пазбавяць правоў на тры гады і аштрафуюць

— 

Кіроўца аўтамабіля «Вольва В50» знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, у яго крыві знаходзілася 1,5 праміле (1 бутэлька гарэлкі. — Рэд.)
. У дачыненні да вадзіцеля былі складзеныя два адміністрацыйныя пратаколы: за кіраванне ў нецвярозым стане і за здзяйсненне ДТЗ. Вінаватаму пагражае пазбаўленне правоў на тры гады і салідны штраф, мінімальна гэта 25 базавых велічынь (875 тысяч. — Рэд.). Дарэчы, кіроўца атрымаў права не так даўно — у ліпені 2011 года, — распавяла «КП» старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Цэнтральнага раёна Менска Анастасія Цыбіна.

ДАРЭЧЫ

У апошні час спартсмены ўсё часцей трапляюць у п’яныя скандалы. Алімпійскага чэмпіёна па цяжкай атлетыцы Андрэя Арамнава тройчы (!) судзілі за язду подшафэ. А ў чэрвені гэтага года ў эпіцэнтр трапіў хакейны трэнер Міхаіл Захараў. У крыві Захарава было 1,03 праміле. Вядомага трэнера пазбавілі правоў на тры гады і аштрафавалі на 1 мільён 225 тысяч.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі40

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

З Нацыянальнага музея ў Дамаску скралі статуі часоў Рымскай імперыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі40

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць