Грамадства55

Шэсце ў Львове ў гадавіну Слуцкага паўстання — фота

У нядзелю ў Львове прадстаўнікі беларускай апазіцыі разам з львавянамі і мясцовымі палітыкамі адзначаюць беларускае нацыянальнае свята Дзень герояў.

Беларускія апазіцыянеры пачалі нядзельную раніцу малітвай за мінулых і сучасных герояў Беларусі ў львоўскім храме — за тых, хто загінуў 91 год таму і за 14 цяперашніх палітвязняў рэжыму, за тых людзей, якія адстойвалі і адстойваюць незалежнасць Беларусі.

«Усе палітвязні падвяргаюцца сур’ёзнаму ціску, мы за іх моцна перажываем. Перыядычна людзі знікаюць, і ні адвакаты, ні родныя не ведаюць, у якой турме яны знаходзяцца.
Мы разлічваем на салідарнасць Украіны, спадзяемся, што той жах, які называецца лукашэнкаўскай дыктатурай, урэшце скончыцца», — каментуе сітуацыю старшыня Руху салідарнасці «Разам» і кіраўнік Беларускага цэнтру ва Украіне Вячаслаў Сіўчык.

Беларуская апазіцыя разам з львавянамі ўшанавала памяць удзельніка паўстання 1863–1864 гадоў Сымона Шыдлоўскага, які пахаваны ў Львове, а таксама правяла круглы стол, дзе гаварылася пра гістарычнае значэнне падзеяў 1920 года і пра сучасныя рэаліі Беларусі.

«Украінцам зразумелая гісторыя Беларусі і Дзень герояў. Аналагічныя падзеі адбываліся ў Халодным Яры. Тады Польшча з Савецкай Расіяй дзялілі і Беларусь, і Украіну. Беларуская і ўкраінская нацыі аказвалі супраціў», — кажа Вячаслаў Сіўчык.

Дзень герояў Беларусі завершыцца мітынгам ля помніка Тарасу Шаўчэнку і шэсцем да манумента правадыру АУН Сцяпану Бандэру.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія выдаўцы запусцілі апытанне, каб зразумець патрэбы чытачоў3

Еўрасаюз выдасць 30 мільёнаў еўра «на падтрымку беларускага народа» ў 2026 годзе65

42 падзенні беспілотнікаў зафіксаваныя толькі ў Брэсцкай вобласці1

Віктар Бабарыка атрымліваў да 300 лістоў за дзень4

На расійскай авіябазе ў самалёце на стаянцы загінуў экіпаж6

Куніца, якая гойсала па Мінску, загінула1

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць