Смяротнае пакаранне павінна застацца, але справа Канавалава-Кавалёва — асаблівы выпадак, мяркуе лідар КХП-БНФ.
У вызначэньне сьмяротнага пакараньня, прысуджанага судом, ня трэба ўблытваць хрысьціянскую рэлігію. Хрысьціянства тут кіруецца двума палажэньнямі: «не забівай» і «каралю каралёва, Богу — Богава». Забіваць нельга. Але, нават калі нехта забіў, вэрдыкт кары выносіць не рэлігія, а сьвецкая (дзяржаўная) улада на падставе закону.
Па Старым Законе забойца падлягаў сьмерці (па прынцыпу: «вока — за вока, зуб за зуб» і па закону: «якой мерай табе адмерылі, такой і ты адмерай»). Наканаванасьць вэрдыкту ўтрымлівалася ў самой габрэйскай рэлігіі («прынцып таліёна»). Хрысьціянства пакінула вызначэньне сьмяротнай кары сьвецкай уладзе.
Фармальна так было заўсёды, нават за часы ўсямоцнасьці Папы і духоўнай улады Ватыкана. Сьмяротнага прысуду інквізытары не прысуджалі (і не маглі прысуджаць, хрысьціянства тое забараняе). Вінаватага, калі той не каяўся і не прызнаваў сваёй віны, адлучалі ад Касьцёла, прызнавалі адступнікам (ерэтыком) і перадавалі сьвецкай ўладзе, каб яна пакарала яго, як палічаць адпаведным.
Зразумела, што тады, калі хрысьціянства змагалася з гермэтычнымі ведамі і ерасямі, высновы інквізыцыі мелі вырашальнае значэньне. Сьвецкі суд часта рабіў прысуд вядома які. (Дарэчы, якраз як ў рэжыме лукашызму, дзе, калі хто супраць рэжыму, то суд пакарае і бязрукага, бо ў далоні пляскаў, і нямога, бо «крычал».)
Пры даказанасьці віны вінаватага сэнсавае і сутнаснае значэньне мае тое, што суд кіруецца законам на падставе справядлівасьці. Справядлівасьць у судзе патрабуе вызначэньня кары для вінаватага і тым самым сатысфакцыі для пацярпелага. У выпадку забойства поўная сатысфакцыя немагчымая, але максымальнай мерай яе заспакаеньня ёсьць сымэтрычны прынцып адпаведнасьці (мера крыві).
У грамадзтвах, дзе справядлівага суду не было, сатысфакцыя «па крыві» дасягалася кроўнай помстай. Кроўная помста абавязвала забіць забойцу.
У грамадзтве, дзе чалавечае жыцьцё высока цанілася, але вырак суду (ці закон) ня быў справядлівым (парушаны прынцып сатысфакцыі), тады несправядлівы суд мог cправакаваць дзеяньні самасуду. (Мы назіраем цяпер такое ў Расеі, на Каўказе, і нават ёсьць выпадкі ў Беларусі.)
Няразьвітасьць прававых катэгорыяў і дзікасьць нораваў у манархісцкай сярэднявечнай Эўропе (акрамя Вялікага Княства Літоўскага, дзе беларуская сыстэма права была для таго часу больш дасканалай) прыводзіла да непапраўных памылак, бо вяршыняй доказу віны лічылася прызнаньне вінаватага, якое выцягвалі звычайна катаваньнем асобы. (У Заходняй Эўропе на тым узроўні права, якое там было, прызнаньне падсуднага лічылася галоўным доказам, і катаваньне было нормай.) У выніку — сьмяротна пакараным мог апынуцца невінаваты (бо чалавек не вытрымлівае катаваньняў).
У
У наш час сымэтрычны прынцып адпаведнасьці (сатысфакцыі па крыві) выявіўся зь небясьпечнага боку ў выніку недасканаласьці судоў і судовых памылак, калі пакараныя сьмерцю былі невінаватыя асобы.
З разьвіцьцём дэмакратыі (і асабліва крызыснай яе фазы, абапертай на лібэральных каштоўнасьцях) прынцып справядлівасьці і сымэтрычнай адпаведнасьці пакараньня па крыві быў адкінуты як (на думку некаторых маралістаў) недасканалы і вельмі жорсткі. Галоўнымі аргумэнтамі прыняцьця такіх праўных уяўленьняў былі якраз памылкі судоў і абстрактнае псэўдагуманнае разважаньне аб каштоўнасьці чалавечага жыцьця. Сьмяротнае пакараньне за забойствы (за сьведамыя забойствы) шмат дзе было адменена. Тым самым быў ліквідаваны прынцып сымэтрыі і адпаведнасьці пакараньня. Лібэральны суд у дачыненьні да «крымінальнай» сьмерці, фактычна, ураўняў ацэнкі пацярпелага і злачынцы, вінаватага і невінаватага, забітага і забойцы і на справе стаў на бок злачынцы. Быў парушаны фундамэнтальны прынцып справядлівасьці.
Цяпер якраз (ужо доўгі час) ідзе змаганьне паміж праўным (традыцыйным) і лібэральным падыходамі суда ў справе пакараньня за забойства людзей.
Можна яшчэ адзначыць асаблівую ідэалягічную агрэсіўнасьць лібэральнага суда ў гэтым пытаньні. У Злучаных Штатах Амэрыкі, напрыклад, навукова прызнана, што сьмяротнае пакараньне ёсьць стрымліваючым фактарам забойства, але тым ня менш (не зважаючы на фэдэральны закон) сьмяротнае пакараньне адмянілі ў 15 штатах (30%). У цэлым амэрыканская Фэміда застаецца прыхільнай да традыцыйных прынцыпаў справядлівасьці, абараняючы пацярпелага. Але частка грамадзтва (30% — гэта шмат) трымаецца лібэральнага падыходу ўраўненьня дабра і зла, дзе злачынца карыстаецца часам большымі правамі, чым пацярпелы.
У падрэжымнай Беларусі захоўваецца клясычная праўная сыстэма справядлівасьці ў дачыненьні да забойства і сымэтрычны прынцып адплаты, нягледзячы на тое, што рэжымная судовая сыстэма практычна поўнасьцю страціла сваю самастойнасьць і ператварылася ў рэпрэсіўную машыну ў руках узурпатара ўлады.
У гэтых умовах неадэкватныя патрабаваньні некаторых
Людзі, якія абстрактна шкадуюць жыцьцё забойцы і няўпэўненыя ў судовай дасканаласьці, прапануюць замяніць сьмяротную кару пажыцьцёвым зьняволеньнем злачынцы. Тады застаецца верагоднасьць (хоць са спазьненьнем) выправіць магчымыя судовыя памылкі. Тут ёсьць рацыянальны падыход, і ў стабільнай праўнай дзяржаве са стабільнай пераемнасьцю ўлады, гэта — прымальнае рашэньне, калі створаныя гарантыі яго выкананьня.
У рэжыме карумпаванай дыктатуры «пажыцьцёўка» — гэта горшы варыянт, бо неўзабаве (і як правіла) забойца можа апынуцца на волі, што будзе сьведчыць пра зьдзек над справядлівасьцю і правакаваць на самасуд (як тое адбываецца ў Расеі — забойства Буданава і т.п.).
Увогуле, калі прааналізаваць прапановы, што ідуць у бок антыбеларускага рэжыму з Заходняй Эўропы (якая ўпарта называе гэты рэжым «беларускім»), то бальшыня зь іх, на жаль, альбо бязглуздыя, альбо заведама непрымальныя як для рэжыму, так і для дэмакратыі. Сярод іх і абстрактная прапанова забараніць у Беларусі сьмяротнае пакараньне за забойства. (Яны думаюць, што ў гэтым выяўляецца «дэмакратыя»).
У вольнай дэмакратычнай (нелібэральнай) Беларусі (дзе ва ўладзе будуць разумныя людзі) сьмяротнае пакараньне застанецца (павінна застацца!) як выключная мера для выключнага злачынства, спраўца якога ёсьць пастаянна небясьпечным для грамадзтва.Дзеля гэтага мусіць быць распрацаваная спэцыяльная вельмі строгая праўная
(Прыкладам можа быць справа Цімаці Маквэя і тэракту ў амэрыканскім горадзе
Дасканала мусіла быць распрацавана
Усе гэтыя задачы прыйдзецца вырашаць ужо ў вольнай Беларусі пасьля ліквідацыі цёмнага рэжыму і антыбеларускай улады.
Вяртаючыся яшчэ да размовы пра стан права пры антынародным рэжыме, трэба мець на ўвазе, што пры дыктатуры адбываецца пераразьмеркаваньне злачыннасьці. Самымі вялікімі крымінальнымі злачынцамі робяцца дыктатары і іхнія хунты, якія абапіраюцца на сваю ўладу над грамадзтвам. Канкурэнтаў («шчаўлікаў», былых паплечнікаў і т.п.) зьнішчаюць судовым (бальшавікі) альбо пазасудовым мэтадам («эскадроны сьмерці», кілеры і т.п.).
Вынікам такіх дачыненьняў робіцца крызіс судовай улады (недавер грамадзтва да
Добра відаць, што
судовыя ўлады сьпяшаліся пераможна закончыць працэс, апраўдаць атрыманыя ўзнагароды з рук кіраўніка рэжыму, расстраляць падсудных і зачыніць справу. Гэта пахавала б галоўную таямніцу злачынства — хто стаіць за менскім тэрактам. У вэрсію сьледзтва — падарвалі мэтро, каб крымінальна праславіцца — цяжка паверыць. Бальшыня людзей мяркуюць, што выбух — справа спэцслужбаў. Паколькі сьледзтвам кіраваў КГБ, то такая вэрсія не дасьледавалася.
Суд ня вызначыў таксама адмысловы тэрмін пакараньня (як гэта робіцца ў ЗША). Цяпер ўсё будзе залежыць ад рашэньня Лукашэнкі, які ня вытрымаў і заранёў пра гэта прагаварыўся. Тыя, хто яго ведаюць, разумеюць, што набліжаецца зорны час ягонага неспакойнага арганізму, найвышэйшы «кайф» як кажуць расейцы: ён, Лукашэнка, такі просты, будзе вяршыць жыцьцямі злачынцаў…
Рэакцыя беларускага грамадзтва на пастановачны суд даволі рацыянальная і адэкватная: пакуль не высьветленыя ўсе акалічнасьці злачынства сьмяротнага выраку не павінна было быць. Інакш гэта выглядае не пакараньнем злачынцаў, а пазбаўленьнем ад сьведкаў.Шумна ўзбудзілася лібэральная Эўропа са сваімі паняцьцямі аб забароне сьмяротнага пакараньня. Урадавая эўралібэралы ўсіх масьцяў ўбачылі нагоду пагаварыць пра каштоўнасьць жыцьця забойцаў і адмену сьмяротный кары. Нешта мы ня чулі ў іх такога ажыятажу, калі 11 красавіка зь менскага мэтро выносілі акрываўленых людзей, прыгожых, прыгожа апранутых маладых жанчын з адарванымі канечнасьцямі, ці калі праз дзьве гадзіны пасьля выбуху Лукашэнка спусьціўся з сваім дзіцем ў мэтро аглядаць непакрытыя трупы. Але, відаць, на тое яны там эўрапалітыкі, каб заштурхоўваць сваю палітыку.Тым часам сумнеўныя дзеяньні сьледзтва і суда ў гэтай справе выклікалі россып людзкіх эмоцый, часам цалкам безадказных, непрадуманых і павярхоўных (некаторыя нават пачалі шкадаваць «хлопчыкаў»).
Слухаючы разважаньні беларусаў, якія не адарваліся ад роднай культуры і народнага вопыту, адчуваецца, што людзі добра думаюць (хоць шкодная прапаганда і ўплывае), маюць здаровы сэнс і ведаюць, што трэба рабіць з судовай сыстэмай, з сьмяротным пакараньнем і пажыцьцёвым зьняволеньнем забойцаў. 400 гадоў жыцьця па Статуце Вялікага Княства Літоўскага адбіваецца нават ў генах (Заходняя Эўропа тут не аўтарытэт). Але, каб тое рабіць было можна, неабходна перамяніць рэчаіснасьць.
Палітычная задача карэнных перамен улады ў Беларусі ёсьць пытаньне нумар адзін, ад вырашэньня якога залежыць ня толькі судовая сыстэма, але, практычна, усё, найперш — будучыня і лёс краіны.
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары