Улада11

З магілёўскім актывістам, які арганізаваў страйкам на будкамбінаце, не працягнулі працоўны кантракт

Алег Аксёнаў мяркуе, што яго звальняюць за стварэнне забастовачнага камітэту.

Адміністрацыя РУП «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат» не працягнула працоўны кантракт з грузчыкам Алегам Аксёнавым, які з’яўляецца намеснікам кіраўніка магілёўскага гарадскога аргкамітэту БХД. Ён атрымаў пісьмовае папярэджанне пра тое, што заключаны з ім 17 лютага 2011 года працоўны кантракт не будзе працягнуты.

Алег Аксёнаў расказаў «НН» пра сітуацыю на камбінаце і пра сваё звальненне.

У пачатку кастрычніка мінулага года на камбінаце сярод будаўнікоў быў створаны страйкам, у які ўвайшлі 7 чалавек. Пры падтрымцы Свабоднага прафсаюза металістаў яны падрыхтавалі спіс патрабаванняў да адміністрацыі. Адным з асноўных патрабаванняў было павышэнне заробкаў, а таксама выплаты індэксацый за затрымкі заробкаў. Па словах Аксёнава, выплата заробкаў часам затрымлівалася на дзесяць дзён.

«У жніўні мы атрымлівалі ад 1,6 мільёна да 2 мільёнаў рублёў, а ўжо ў верасні заробкі скараціліся да мільёна», — расказвае Алег Аксёнаў. Пасля агучвання патрабаванняў заробак «вырас» на 200—300 тысяч, так і не дагнаўшы жнівеньскі ўзровень, сцвярджае актывіст.

Па словах Аксёнава, страйкамаўцы атрымалі пісьмовы адказ ад адміністрацыі, у якім гаварылася пра прынцыпы налічэння заробкаў, а таксама ўказваліся канкрэтныя тэрміны выпраўлення праблем, агучаных рабочымі. Будаўнікі, кажа актывіст, дамовіліся з кіраўніцтвам, што не будуць агучваць у прэсе інфармацыю пра стварэнне страйкаму, калі адміністрацыя выканае іх патрабаванні.

Аднак, неўзабаве ўдзельнікаў страйкаму пачалі выклікаць на персанальныя гутаркі ў «адпаведныя органы», кажа Аксёнаў. Ён мяркуе, што тут не абышлося без адміністрацыі камбіната.

У папярэджанні аб не працягванні кантракта з Алегам Аксёнавым гаворыцца, што зроблена гэта ў сувязі з заканчэннем тэрміна дзеяння дамовы. «У службовым дакуменце ўдакладняецца, што прычынай звальнення з’яўляецца тое, што мы з кіраўніцтвам камбіната не знайшлі агульнай мовы», — кажа Аксёнаў. Цяпер ён шукае новае месца працы. Іншыя ўдзельнік страйкаму не звольненыя, але знаходзяцца ў адпачынку за свой кошт.

Атрымаць каментар у кіраўніцтва РУП «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат» пакуль не атрымалася.

Глядзі яшчэ: Лукашэнкаўцы спрабуюць дыскрэдытаваць магілёўскага рабочага праз БТ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі40

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

Саакашвілі папрасіў Зяленскага ўключыць яго ў спісы ваеннапалонных2

Уладзіслаў Кандратовіч: «Лукашэнка з літоўскімі фурамі абышоўся як рэкецір»20

У Карэліі разбіўся расійскі самалёт-знішчальнік5

У Таліне адмянілі канцэрт гурта Limp Bizkit з-за прарасійскіх поглядаў саліста7

Грамадскага актывіста з Калінкавічаў абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі40

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць