Культура66

Інфармацыя аб праверцы вынікаў галасавання ў фінале «Еўрафэсту» пацвярджаецца

Хоць у Белтэлерадыёкампаніі адмаўляюць.

Некалькі крыніц пацвердзілі БелаПАН інфармацыю аб тым, што праводзіцца праверка вынікаў галасавання ў фінале «Еўрафэсту».

Нагадаем, 16 лютага партал Tut.by паведаміў аб тым, што з-за неадназначнай рэакцыі грамадскасці на вынікі фіналу «Еўрафэсту» Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся разабрацца, наколькі аб’ектыўна быў вызначаны пераможца конкурсу, і для гэтага створана спецыяльная камісія, куды нібыта ўвайшлі прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку спецыялісты па абароне інфармацыі.

Як паведаміў лідар гурту Litesound Дзмітрый Каракін, паводле яго інфармацыі,

камісія сапраўды працуе, але яе склад «засакрэчаны, каб пазбегнуць карупцыйных дзеянняў з боку зацікаўленых людзей».

«Да мяне таксама дайшла інфармацыя, што па выніках галасавання гледачоў мы перамаглі», — сказаў Каракін. Цяпер гурт чакае афіцыйных вынікаў праверкі.

Члены камісіі таксама гутараць з прадстаўнікамі журы конкурсу.

Адзін з суддзяў, спявак Аляксей Хлястоў, расказаў БелаПАН, што падчас такой размовы ў яго, напрыклад, пацікавіліся меркаваннем аб усіх фіналістах і спыталі, якія ацэнкі ён паставіў кожнаму канкурсанту.
«Я спакойна сказаў, што дазваляю публікаваць свой бюлетэнь, каб людзі бачылі, якія ацэнкі я паставіў», — сказаў спявак. Разам з тым ён не стаў паведамляць, кім менавіта былі яго суразмоўцы, пацвердзіўшы толькі, што гэта былі члены камісіі.

Між тым у самой Белтэлерадыёкампаніі працягваюць настойваць на тым,

што не ведаюць аб існаванні якой-небудзь камісіі.
Выканаўчы прадзюсер тэлеканала «Беларусь 1» Дзмітрый Баранаў заявіў, што ў яго няма інфармацыі аб правядзенні праверкі.

«Тое, што цяпер адбываецца, — усё на ўзроўні чутак і домыслаў. У нас няма ніводнай паперы, ніводнага ліста, ніякай уваходзячай дакументацыі наконт гэтага», — сказаў Баранаў.

У прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі інфармацыю аб працы камісіі таксама не каментуюць.

Раней кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі абяцала, што на працягу некалькіх дзён пасля правядзення фіналу конкурсу будуць апублікаваны вынікі тэлефоннага галасавання, аднак гэта не зроблена.

Нагадаем, па выніках фіналу «Еўрафэсту», які адбыўся 14 лютага, было аб’яўлена, што Беларусь на «Еўрабачанні-2012» у Баку будзе прадстаўляць спявачка Алена Ланская. Згодна з правіламі конкурсу, пераможца вызначаўся шляхам сумавання вынікаў галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы. Вядучыя «Еўрафэсту» аб’явілі ўжо прасумаваныя галасы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер2

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Гендырэктара ІТ-кампаніі адхілілі пасля відэа з падначаленай на канцэрце Coldplay7

Таматы ад 3 рублёў, агуркі таннейшыя за бульбу. Што прадаецца на Камароўцы ў выходныя

Сэкс-коўч беларускага паходжання Алекс Лэслі прыляцеў у Маскву і не быў затрыманы, нягледзячы на крымінальную справу11

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі29

Паказалі трэйлер айчыннай драмы «Класная»21

Памёр польскі архітэктар беларускага паходжання Міхал Балаш 1

Стала вядома, супраць якіх прадпрыемстваў уведзены 18-ы пакет санкцый ЕС18

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны6

Жыхар Барысава напісаў скаргу ў кінапракат з-за назвы фільма, якая ўвяла ў зман2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер2

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць