Меркаванні

Гэты дзень ў гісторыі

Другі дзень вясны 2006 г. увойдзе ў падручнікі гісторыі, якія хутка дзеці будуць вывучаць у форме тэстаў. У афіцыйных падручніках гэта можа выглядаць наступным чынам… Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Тэст: для вучняў 5-й клясы «Ці добра вы ведаеце афіцыйную вэрсію падзеяў 2 сакавіка 2006 г.?»

1. Хто быў рэжысэрам казулінскай акцыі ў Палацы чыгуначнікаў паводле беларускага МЗС?

А) Сусьветная грамадзкасьць — інакш бы кіраўнік АБСЭ гэтак апэратыўна не зрэагаваў бы на арышт лідэра сацыял-дэмакратаў.

Б) Стывэн Сьпілбэрг, якому Казулін паабяцаў у выніку перамогі прадаць за бясцэнак увесь «Беларусьфільм» для экранізацыі сэрыялу «Гарбатая гара».

В) Азаронак, які заінтрыгаваў Казуліна пэрспэктывай стаць зоркай яго новага сэрыялу «Казулін — прафэсар Зло». А то Лябедзька і Шушкевіч ужо прымільгаліся.

2. Што рабіў Казулін у Палацы чыгуначнікаў?

А) Правяраў, ці не згубіў былы гарт марскога пехацінца: зьбіваў жанчын, расьпіхваў мінакоў, ужываў сілу у дачыненьні да супрацоўніка міліцыі.

Б) Спрабаваў зарэгістравацца на сход, пасьля чаго быў моцна зьбіты невядомымі асобамі пад кіраўніцтвам Паўлічэнкі.

В) Зарэгістраваўшыся, прайшоў на сход, натаваў выступ прэзыдэнта, гучней за ўсіх пляскаў у далоні. Актыўнасць была адзначаная Самім. Таму атрымаў ня толькі тэлевізар і бляшанкі з ікрой — падарунак для кожнага ўдзельніка сходу, — а яшчэ і запасны пульт.

3. Як бы вы паступілі на месцы агента спэцслужбаў, які заўважыў, што некаторыя асобы ў аўтамабілі спрабуюць зьнікнуць зь месца расправы над казулінцамі?

А) Пачаў бы проста страляць. З нашымі судамі ўсё роўна крайні будзе вадзіла.

Б) Ацаніўшы, што пальба не пагражае бясьпецы, узьняў бы ўверх пісталет, зрабіў бы кантрольны папераджальны стрэл.

В) Зразумеўшы, што пасьля такога праколу — уцёкі журналістаў — прэміі не відаць, ад жаху застрэліўся б.

4. Дырэктар МУС Навумаў заявіў, што журналіст «Камсамолкі» атрымаў чэрапна-мазгавую траўму ад яго арлоў у выніку таго, што палез «у самае пекла». Пад пеклам маецца на ўвазе…

А) Спроба рабіць здымкі, узьлезшы на плот.

Б) Масавы хапун прыхільнікаў Казуліна.

В) Спроба зрабіць матэрыял вачыма чалавека з чэрапна-мазгавой траўмай. Для гэтага журналіст папрасіў, каб міліцыянт трэснуў яму ў табло. Той так і зрабіў.

5. Гонар якой асобы і якім чынам пакрыўдзіў Казулін у міліцэйскім пастарунку?

А) Гонар прэзыдэнта, разламаўшы яго партрэт.

Б) Гонар прарока Мухамада, намаляваўшы на яго карыкатуру на сьцяне «абязьяньніку».

В) Гонар Мілінкевіча, разарваўшы ўлётку адзінага з крыкам: «Дзе гранты, Аляксандар, аддай народу гранты».

6. Што зрабіў Казулін пасьля выхаду з турмы і для чаго?

А) Патэлефанаваў прэзыдэнту з радыкальным ультыматумам — напісаць яму 32% галасоў, а Мілінкевічу — 5—6.

Б) Наведаў акцыю Мілінкевіча ў цэнтры гораду.

В) Патэлефанаваў Лукашэнку і, калі той сказаў «алё», кінуў слухаўку, атрымаўшы сапраўднае маральнае задавальненне.

Падлічыце зь дзецьмі вынікі з разьліку А—1, Б—2, В—3 і праверце іх на веданьне падзей 2 сакавіка. Калі нехта не набраў 7 балаў, то сытуацыя вельмі дрэнная: вучань — патэнцыйны апазыцыянэр. Рэкамэндуем тэрмінова выключыць яго са школы.

Міністар адукацыі

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны6

Жыхар Барысава напісаў скаргу ў кінапракат з-за назвы фільма, якая ўвяла ў зман2

У Польшчы ў таксі беларуса на хуткасці ўрэзалася дзяўчына на самакаце і запатрабавала вялікую кампенсацыю15

Пары, якія пазнаёміліся ў інтэрнэце, менш шчаслівыя? Вось што кажа новае даследаванне4

Брытанія заявіла, што ГРУ задоўга да атручвання Юліі Скрыпаль узламала яе імэйл

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць