«Я шчаслівы. Яны выратавалі мне жыццё», — пракаментаваў Баранкоў рашэнне суда.
Суд Эквадора адмовіў Мінску ў экстрадыцыі грамадзяніна Беларусі Аляксандра Баранкова, у дачыненні да якога на радзіме вядзецца следства, і пастанавіў вызваліць яго
Баранкоў з чэрвеня знаходзіўся пад арыштам у сувязі з запытам Мінска на яго экстрадыцыю.У Беларусі ў дачыненні да яго распачата крымінальная справа ў сувязі з падазрэннем у махлярстве і вымаганні. Баранкоў заявіў, што яго жыццю і здароўю пагражае небяспека ў выпадку экстрадыцыі, і папрасіў палітычнага прыстанку. Паводле сцвярджэння беларуса, яго пераслед звязаны з тым, што ён нібыта валодае нейкім кампраматам.
«Я шчаслівы. Яны выратавалі мне жыццё», — пракаментаваў Баранкоў рашэнне суда.
У сваю чаргу адвакат Баранкова Фернанда Лара заявіў, што рашэнне прынята «са спазненнем на 82 дні»,
бо яго падабароннага наогул не трэба было арыштоўваць.
Справа Баранкова атрымала агалоску ў прэсе пасля таго, як Эквадор даў палітычны прыстанак заснавальніку сайта палітычных выкрыццяў WikiLeaks грамадзяніну Аўстраліі Джуліяну Асанжу. Тады намеснік кіраўніка МЗС Эквадора заявіў, што пры разглядзе справы Баранкова ўлады краіны будуць найперш кіравацца неабходнасцю захавання правоў чалавека, як і ў справе Асанжа.
Каментары