Архіў

Алесь Кебiк. САМАПАДМАН

№ 21 (118) 1998 г.

САМАПАДМАН

 

Звычайна беларусы выказваюцца за сваю мову i ў перапiсах насельнiцтва большасьцю галасоў называюць яе роднай. Чаму беларусы на сваёй мове не гавораць? На гэтае пытаньне звычайна згадваюць двухсотгадовую палiтыку русiфiкацыi або пасьляваенную урбанiзацыю, разбурэньне самое мовы праз штучнае наблiжэньне да расейскай i г.д. Аднак iснуе й яшчэ адно вытлумачэньне. Беларусы ў прынцыпе жывуць ненармальна. I тое, што яны не гавораць па-свойму, — гэта частка агульнае ненармальнасьцi. Праўда, тых беларусаў, якiя не бывалi ў iншых краiнах, даволi лёгка пераканаць у адваротным. Што, дарэчы, i робяць пасьпяхова кiраўнiкi краiны. Iзаляванасьць ад сьвету дазваляе кiраўнiкам манiпуляваць чалавечай сьвядомасьцю, падтрымлiваць ва ўяўленьнi людзей тое пачуцьцё асабiстае залежнасьцi ад уладаў, якое наш народ вынес з досьведу савецкага жыцьця.

У чым тут справа?

Справа ў тым, што беларусы наракаюць на высокiя кошты. I менавiта гэтым яны найперш адрозьнiваюцца ад амэрыканцаў, французаў або ўжо нават i лiтоўцаў, якiя наракаюць на нiзкiя заробкi. Ай-яй, — бядуе беларуская цётка, гэта ж цукар ужо 45 тысяч за кiлю. З пункту гледжаньня амэрыканца або лiтоўца па-першае, чвэрць даляра за кiлю цукру — гэта ня грошы, а па-другое, няхай цукар каштуе хоць 45 мiльёнаў — ня ў гэтым рэч, рэч у тым, колькi ты атрымлiваеш. Прэзыдэнтам Клiнтану або Адамкусу вельмi няпроста манiпуляваць уяўленьнямi людзей, якiя ацэньваюць гэтых прэзыдэнтаў паводле росту ўласных даходаў. Лукашэнку, наадварот, вельмi лёгка займацца манiпуляцыямi, бо народ пазiрае на кошты, а кошты ППРБ нiколi публiчна не падымаў, а толькi зьнiжаў. Кошты падымалi чыноўнiкi, якiх Лукашэнка за гэта пэрыядычна здымае i садзiць у турму. Сам жа ён падымае менавiта даходы насельнiцтва. Вось пэнсiю на трыццаць працэнтаў падняў. Праўда, зайчык за гэты час абясцэнiўся ўдвая. Але гэта банкiры вiнаватыя. I яшчэ — Лукашэнка плацiць мала, але рэгулярна.

Народ перабiрае ў кiшэнях свае мiльёны, але не наракае, што рэальны кошт гэтых мiльёнаў мiзэрны. Вось кошты бянтэжаць.

Калi б беларускi чалавек разважаў як той амэрыканец, француз, або ўжо нават лiтовец, яму б нiяк не выпадала дзялiць выканаўчую ўладу на добрага царка i благiх баяраў. Ён бы заўтра ж выйшаў на вулiцу з патрабаваньнем павысiць даходы. Патрабаваць жа зьнiзiць кошты — гэта тое самае, што называць беларускую мову роднай, але не карыстацца ёю. Iншымi словамi — самападман.

Алесь Кебiк

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

Астраномы знайшлі «другі Месяц», які круціцца вакол Зямлі ўжо 60 гадоў

Польскія вайскоўцы б'юць трывогу праз залежнасць ад амерыканскай зброі, якую ЗША могуць заблакаваць адным клікам10

У Брэсце лось з разбегу кінуўся ў раку проста каля рыбака ВІДЭА4

Трамп выстаўляе Еўрасаюзу ўмовы, якія той не можа выканаць18

Памёр музыка Дзмітрый Карповіч

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе9

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча28

Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць