Архіў

Сяргей Шыдлоўскі. Крынічка

№ 28 (149), 1999 г.


 

Сяргей ШЫДЛОЎСКІ

Крынічка

 

Гадоў дзесяць таму ў прыдзьвінскім парку Наваполацку закрынічыла глейкая строма. Цьвердзь аплывала рудымі патокамі да ракі. З каналаў, блізкіх да пэнсійных колаў, пра падзею сталася вядома ўсім заклапочаным экалёгіяй навапалачанам. То бок алергікам, уладальнікам гастрыту і бяссоньня. Ля крыніцы пачалі зьбірацца чэргі аматараў нехляраванай аквы — ліхтарыкі бліскалі да глухой начы. Зрэшты, «глухая ноч» — анахранізм. Кіслотнае неба Наваполацку па-над галовамі людзей са слоікамі расквечвалася агнямі нафтахімічных заводаў.

Але нішто не псавала гумору крынічнай чаргі. Гэтая нечуваная дасюль супольнасьць люзей у пузырыстых трыко дыхала волкім рачным паветрам, а выдыхала «Водар мяты». Чарга хутка расла і паглынула б неўзабаве ўсіх алергікаў гораду, каб не маразы.

Улада скрыпела, але цярпела, пакуль не разразілася заключэньнем санстанцыі. Маўляў, вада ўтрымлівае нітраты. Смакавала яна сапраўды сярэдне, і на чайніку заставалася іржа. Але фармалісты-мікрабіёлягі не ўлічылі, што навапалачане (самі ж хімікі!) яе абясшкоджвалі, карыстаючыся тэлеэфірамі Алана Чумака.

Недзе праз год, калі мода на крыніцу мінула, я ізноў завітаў на Дзьвіну. Было пахмурна, і зьнелюдзелае ўрэчча выдавала на вераемную ілюстрацыю Н.Орды да «Сабакі Баскервіляў». Пагатоў, вакол сьцежкі было поўна тузікавых экскрэмэнтаў.

Ля крыніцы нехта завіхаўся. Гэта была кабета гадоў шасьцідзесяці. Трыкатажны гарнітур зь люрэксам сьведчыў, магчыма, аб ейнай прыналежнасьці да сфэры адукацыі або мэдыцыны. Але валасы, рассыпаныя лядашчымі кудламі па старэчых плячах, пляжылі гэты стэрэатып. Толькі ў кашмарах першаклясьніка сустракаюцца пэдагогі з падобнымі «прычамі». Яна кленчыла перад крыніцай, стоячы каленьмі на цыраце. Ейныя паклоны крынічнаму струмяню выглядалі на адлюдзьдзі надзвычай дзіка.

Мо таксама дзякуючы нейкаму кашмару ўсё гэта я нібыта ўжо бачыў раней. Жах — пачуцьцё камічнае. Але калі ўзьнікае дылема — пабегчы альбо засьмяяцца, гумар пакідае нават самых сьмяшлівых.

Паны Баршчэўскі і Завальня гэтую вусьціш ацанілі б, каб забыліся на Вальтэра і Русо. То бок — калі б падыхалі сьпірытуальнай атмасфэрай 80-х гадоў нашага стагодзьдзя. Душы праваслаўных атэістаў — лёгкая здабыча для культуртрэгераў тагабочнага сьвету. Гадаванцы партшколаў блыталіся, каго запускаць на ўлазінах першым — катб альбо папа, а газэты з «цудатворнымі выявамі Турынскай плашчаніцы» разыходзіліся ў 80-х, як кумач на Першамай. Зрэшты, «дах ехаў» у адзінак, большасьць жа нованавернутых унікала эксцэсаў мэтафізыкі.

Крыніца шапацела, шапацелі паперы. Раптам мне здрадзілі ногі, «белвэсты» сьлізганулі, і жанчына палахліва ўсхапілася і борзда пабегла, адрэзаўшы гэтым магчымыя пытаньні. А я застаўся стаяць у балоце.

Гісторыя крынічнай чаргі між тым мела працяг. У 1990 годзе на выбарах у Вярхоўны Савет ва ўсіх акругах перамаглі кандыдаты, падтрыманыя БНФ. Наваполацкі БНФ канца 80-х рэпрэзэнтаваў сябе як экалягічны рух і зьбіраў шматтысячныя мітынгі, апэлюючы да праблемаў навакольнага асяродзьдзя — забруджваньня паветра, радыяцыйнай бясьпекі, будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС. Тактыка была выбрана ўдала. Цяжка сказаць, наколькі досьвед наваполацкіх «крынічных чэргаў» прыдатны для чэргаў гарэлачных у цяперашнім Менску.


Каментары

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай50

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ17

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі17

У Мінску з уседарожніка выпала дзіцячая люлька

Хочаце выглядаць модна? Дадайце да вобразу чырвоны трыкатаж2

Ціханоўская: Раман Бандарэнка загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды1

Маладой фатографцы і дызайнерцы, якая шукала працу ў Варшаве, далі калонію за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць