Архіў

Не на чужых умовах

№ 8 (165), 21 — 27 лютага 2000 г.


 

Не на чужых умовах

гатовы ўдзельнічаць БНФ у парлямэнцкіх выбарах

 

17—18 лютага ў Вільні адбыўся міжнародны сэмінар, прысьвечаны сыстэмам мясцовых выбараў, які наладзіў МЗС Літвы. На сэмінары быў і намесьнік старшыні БНФ Вячаслаў Сіўчык. Пад час візыту ён сустрэўся са старшынём Выбарчае камісіі Літвы сп.Вайгаўскасам, амбасадарам Швэцыі сп.Варго і намесьнікам міністра замежных справаў сп.Ігнатавічусам. Завітаў ён і ў віленскую рэдакцыю «НН».

 

— Выбарчы досьвед Літвы цікавы. Але наколькі ён дапасоўны да нашае сытуацыі цяпер, калі ўлада адмовілася ад перамоваў наконт зьменаў у выбарчым законе?

— Апазыцыя зрабіла ўсё дзеля таго, каб сесьці за стол перамоваў з уладамі. Эўропа не разумее, чаму рэжым ня можа выканаць тых мяккіх ўмоваў, якія ставіць беларуская апазыцыя: вызваліць палітвязьняў, даць доступ да мэдыяў і сфармаваць выбарчыя камісіі з удзелам усіх палітычных партыяў. Але нават гэткія мяккія ўмовы былі растаптаныя Лукашэнкам.

 

— Якія прэтэнзіі БНФ да лукашэнкаўскага Выбарчага кодэксу?

— Мы хацелі б, каб выбары адбываліся па прапарцыйнай сыстэме, з партыйнымі сьпісамі (усе нашы суседзі маюць менавіта гэткія выбарчыя сыстэмы). Бо паводле прамой, беспартыйнай сыстэмы ў парлямэнт пройдуць тыя ж вэртыкальшчыкі, у руках якіх знаходзяцца ўсе ўладныя й інфармацыйныя рычагі. Які сэнс легітымізаваць сваім удзелам рэжым на загадзя несправядлівых выбарах? У гэтых умовах БНФ бярэ на сябе ролю кансалідатара ўсіх антылукашэнкаўскіх сілаў, каб не дапусьціць легітымізацыі гэтак званых «палатак».

Мы гатовыя да перамоваў з тым, каб адкарэктаваць Выбарчы кодэкс, вызначыцца з роляй Вярхоўнага Савету ці іншай формаю парлямэнту краіны. І пасьля таго гатовыя йсьці на выбары. Каб усе палітычныя суб’екты былі ў аднолькавых умовах. Вось жа за Выбарчым кодэксам і функцыямі парлямэнту ўся справа і стала. А парушэньне лукашыстамі ўсіх папярэдніх дамоўленасьцяў з АБСЭ, ігнараваньне апазыцыі робяць немагчымым наш удзел у выбарах.

 

— Як Вы ацэньваеце апошнія акцыі апазыцыі ў Менску? Якая іх канчатковая мэта?

— Я вельмі станоўча ацэньваю апошнія акцыі Маладога Фронту й вэтэранаў Аўганістану. Цікава, што яны былі ўхваленыя нават «Советской Белоруссией» і «Вячэрнім Мінскам». І гэта ўжо ня хітрыкі. Сёньня сытуацыя дасягнула крытычнай масы: разумныя людзі больш ня могуць бязглузда падпарадкоўвацца рэжыму, які вядзе краіну ў тупік. Зірніце — у рэжыму не атрымліваецца ніводнае публічнае акцыі. Пад час гэтак званага «ўсенароднага абмеркаваньня» дамовы з Расеяй нават міліцыянты й курсанты вайсковых вучэльняў галасавалі адкрыта «супраць». Таму рэжым і баіцца цяпер хоць якіх парасткаў галоснасьці, адкрытасьці. Невыпадкова кіраўнічы апарат насычаецца людзьмі нетутэйшага паходжаньня, каб у іх было як меней крэўных сувязяў у Беларусі. Бо калі нават афіцэры міліцыі не вытрымліваюць цынізму й публічна пратэстуюць супраць правакатарскіх мэтадаў рэжыму... Я маю на ўвазе Батурына.

 

— БНФ, разам зь іншымі партыямі, на выбары ў «палату прадстаўнікоў» ня пойдзе?

— На гэткіх умовах — не. Прынамсі, будзем рабіць усё, каб не пайшла ніводная з дэмакратычных партыяў. А што да прыватнага ўдзелу кагосьці з апазыцыянэраў — гэта ня выключана. Будзем акцыямі пратэсту ціснуць на рэжым, які ўсё больш выглядае на акупацыйны. Паралельна — рыхтавацца да выбараў на прымальных умовах. Нарошчваць замежнапалітычную актыўнасьць, каб не дапусьціць інкарпарацыі нашае краіны ў Расею, не даваць падставаў для легітымізацыі лукашэнкаўскай сыстэмы. Мэта-мінімум: увядзеньне прапарцыйнай, шматпартыйнай выбарчай сыстэмы. Ужо з гэтым мы былі б гатовыя ўдзельнічаць у выбарах.

Гутарыў Сяргей Харэўскі


Каментары

Цяпер чытаюць

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

«Два-тры тыдні». Ад Арастовіча да Буданава — 5 гучных прагнозаў пра вайну, якія не спраўдзіліся13

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?40

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча17

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць