Архіў

Андрусь Белавокі. Адзіны кандыдат

№ 48 (205), 27 лістапада — 4 сьнежня 2000 г.


 Адзіны кандыдат

Пра тое, як вылучаць свайго адзінага кандыдата на выбарах прэзыдэнта краіны, дамаўляліся ў мінулы чацьвер чальцы Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў.

 

Ужо вядома, што гэтым кандыдатам ня будзе Мікола Статкевіч, бо ён парушыў рашэньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў і ўдзельнічаў у выбарах у палату, а цяпер будзе ўдзельнічаць яшчэ і ў паўторных выбарах. Як сказаў нам старшыня БНФ Вінцук Вячорка, “гэта вельмі балюча б’е па стратэгічнай лініі непрызнаньня перавароту 1996 году”.

Нечарговы зьезд БСДП выключыў на мінулым тыдні Аляксея Караля з партыі. У адказ на гэта салігорскія сацыял-дэмакраты запатрабавалі выключэньня самога М.Статкевіча.

Каго вылучыць сваім адзіным кандыдатам КРДС – пакуль невядома. “Мы пастанавілі, каб да сярэдзіны сьнежня суб’екты КРДС прыйшлі з пэрсанальнымі прапановамі, і дамовіліся, што Кангрэс дэмакратычных сілаў павінен быць асноўным мэханізмам прапанаваньня грамадзтву адзінага кадыдата”, — сказаў сп. Вячорка.

Са словаў Аляксея Караля, на гэты момант разглядаюцца два варыянты абраньня адной кандыдатуры: папярэднія выбары насельніцтвам адзінага кандыдата ад дэмсілаў з двух-трох прапанаваных (“праймэрыз”) альбо рэйтынгавае галасаваньне суб’ектаў КРДС. Спадар Вячорка лічыць, што больш прымальным будзе другі варыянт, бо часу на “праймэрыз” можа проста ня быць.

Крытэры адбору кандыдата наступныя: ён мусіць стаяць на пазыцыях сувэрэнітэту Беларусі, дэмакратызацыі грамадзтва і роўнага пераразьмеркаваньня паўнамоцтваў паміж усімі галінамі ўлады. Адметна, што галоўны крытэр, які дапамог сэрбам вылучыць Каштуніцу — “адсутнасьць адмоўнага рэйтынгу” — у нашых апазыцыянэраў істотным ня будзе з-за “малой вядомасьці беларускіх дэмакратаў”. Асноўнай будзе магчымасьць раскруткі таго ці іншага кандыдата.

Як паведаміў нам Анатоль Лябедзька, чакаецца, што 15 сьнежня КРДС прыме “Мэмарандум аб прынцыпах дзейнасьці дэмакратычнай апазыцыі ў пэрыяд падрыхтоўкі да прэзыдэнцкіх выбараў”, у якім зацікаўленым партыям і арганізацыям будзе прапанавана далучацца да ініцыятывы дэмакратычных сілаў, аднак галоўныя рашэньні ўсё ж будзе прымаць КРДС і Кангрэс, і ніякіх папярэдніх кансультацыяў па кандыдатурах з камуністамі або з кім іншым не чакаецца.

Андрусь Белавокі


Каментары

Цяпер чытаюць

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту5

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Усе навіны →
Усе навіны

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны6

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

Анжаліка Борыс дала інтэрв'ю прапагандыстам — пра тое, што ў Беларусі ўсё добра23

«Дачка падумала, што гэта аўчарка». Што вядома пра мядзведзяня, якое шастала раніцай па Віцебску

Кіраўнік МУС Літвы: Хутка адбудзецца сустрэча літоўскага і беларускага бакоў наконт кантрабанды9

У «Байсол» вярнулася дырэктарка, якая абвяшчала пра звальненне з-за дыкпікаў Стрыжака12

Дырэктар спартшколы ў Светлагорску краў грошы з бюджэту і забраў стыпендыю ў спартсменкі1

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска5

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту5

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць